Навiны
Духоўны прыстанак: Іўе
У лютым Прэзідэнт выказаў прапанову аб стварэнні кропак прыцяжэння для вернікаў усіх канфесій. Для развіцця духоўнага цэнтра мусульман абрана Іўе — унікальнае мястэчка, дзе стагоддзямі ў міры і згодзе жылі прадстаўнікі розных рэлігій. У горадзе ўсталяваны помнік «Адзінства чатырох канфесій». Таксама тут знаходзіцца ўнікальны Музей нацыянальных культур. У Іўі захаваліся храмы традыцыйных канфесій і па сутнасці ўжо сам горад — ідэальная пляцоўка для стварэння цэнтра прыцягнення вернікаў і дыялогу аб адзінстве народа.
Ці гатовыя беларускія падлеткі да «дарослага» перапісу? Новы закон ужо абмяркоўваецца
Белстат прапануе панізіць узрост удзельнікаў перапісу насельніцтва да 15 гадоў, даючы маладым беларусам магчымасць самастойна паведамляць інфармацыю пра сябе.
Праект закона, які рэгулюе гэтыя змяненні, зараз вынесены на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме Беларусі да 23 лістапада.
«Нашы дзяржавы рухаюцца да краху»: што кажуць палякі аб сваёй пенсіённай сістэме
Скарачэнне колькасці сельскага насельніцтва і яго старэнне ўсё больш уплываюць на фінансавую ўстойлівасць пенсіённай сістэмы для фермераў у Польшчы, яна мае патрэбу ў тэрміновай рэформе. Ды не толькі іх адных. Як паведамляе БелТА са спасылкай на партал PulsHR.pl, колькасць застрахаваных у Фондзе сацыяльнага страхавання сельскай гаспадаркі (KRUS) Польшчы скарачаецца. Усё менш фермераў плацяць унёскі ў KRUS. Сярэдні памер пенсіі фермера ў цяперашні час складае толькі палову ад сярэдняй пенсіі, якая выплачваецца ZUS (Упраўленне сацыяльнага страхавання Польшчы).
Рачкоў: Беларусь цвёрда выступае за аднаўленне сапраўдных прынцыпаў Хельсінкскага заключнага акта
Беларуская дэлегацыя прымае актыўны ўдзел у рабоце 23-га восеньскага пасяджэння Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якое праходзіць гэтымі днямі ў Стамбуле.
Выставу «Рэзідэнт рускай культуры» з музея-запаведніка Тургенева прадставілі ў Мінску
Выставу «Рэзідэнт рускай культуры» з фондаў Дзяржаўнага мемарыяльнага і прыроднага музея-запаведніка І. С. Тургенева «Спаскае-Лутавінава» прадставілі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Аб гэтым БелТА расказала загадчык навукова-экспазіцыйнага сектара музея Алена Жасткова.
Беларусь на пляцоўцы ПА АБСЕ прапанавала пачаць фарміраванне новай еўразійскай архітэктуры бяспекі
Аб гэтым на 23-м пасяджэнні Пастаяннага камітэта Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якое 17–19 лістапада праходзіць у Стамбуле, заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Парламенцкай асамблеі АБСЕ Сяргей РАЧКОЎ.
Белстат падвёў вынікі абследавання аб выкарыстанні бюджэту часу насельніцтвам
Абследаванне, якое праводзілася з красавіка 2024 года па сакавік 2025-га, ахапіла 6 тысяч хатніх гаспадарак па ўсёй краіне, а гэта амаль 12 тысяч чалавек ва ўзросце 10 гадоў і больш. Удзельнікі запаўнялі два 24-гадзінныя дзённікі, падрабязна фіксуючы ўсе віды дзейнасці на працягу будняга і выхаднога дня ў каляндарным тыдні. Структура і праграма абследавання бюджэту часу насельніцтва распрацавана ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, прынятымі ў гэтай галіне.
Цяпло і спакой лістапада
Так здарылася, што ў вёсцы не была цэлы месяц — і гэта ўвосень, калі работ восем (дачнікі, якім удаецца прязджаць толькі на выхадныя, меня зразумеюць).
Польскі бізнес: адкрыццё пагранпераходаў з Беларуссю ў Падляскім ваяводстве — «як кісларод» для рэгіёна
Аднаўленне трансгранічнага руху ў Падляскім ваяводстве Польшчы пасля адкрыцця двух пагранпераходаў на граніцы з Беларуссю — гэта як кісларод для рэгіёна. Такую заяву зрабіла прадстаўнік Саюза польскіх прадпрымальнікаў «Аб’яднаны Усход» Эвеліна Грыгатовіч-Шумоўска, паведамляе БелТА.
Духоўны прыстанак: Жыровічы
У нашай краіне вядзецца работа па стварэнні духоўных цэнтраў, якія стануць новымі кропкамі прыцяжэння для вернікаў. З такой прапановай у лютым на сустрэчы з прадстаўнікамі вядучых канфесій выступіў Прэзідэнт. Праваслаўныя католікі, іўдзеі і мусульмане ўжо вызначылі месцы, на базе якіх будзе весціся дзейнасць, накіраваная на ўмацаванне згоды ў грамадстве, асвету, захаванне і вывучэнне духоўных і культурных традыцый. На ўзроўні Ураду рэалізуецца комплекс мерапрыемстваў па падтрымцы цэнтраў прыцяжэння для вернікаў.