Top.Mail.Ru

Навiны

Чаму дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны для беларусаў — святая і асаблівая дата

Чаму дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны для беларусаў — святая і асаблівая дата

У 1998 годзе, згодна з Указам Прэзідэнта, 22 чэрвеня займела статус Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Усакавіку 2022 года ў назву былі ўнесены змяненні, і цяпер кожнае 22 чэрвеня для беларусаў – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Усе памятныя мерапрыемствы ў чарговую гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны традыцыйна пачынаюцца ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой». Абарона Цытадэлі, якая доўжылася 32 дні, назаўсёды застанецца ў ліку гераічных старонак нашай гісторыі. Подзвіг людзей, якія склалі тут галовы, з'яўляецца беспрэцэдэнтным у гісторыі чалавецтва.

Дырэктар мемарыяла «Брэсцкая крэпасць-герой» — аб важнасці захавання гістарычнай памяці і сакрэтах высокай наведвальнасці

Дырэктар мемарыяла «Брэсцкая крэпасць-герой» — аб важнасці захавання гістарычнай памяці і сакрэтах высокай наведвальнасці

Дзякуючы дзяржаўнай палітыцы, асабістай падтрымцы Прэзідэнта, мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» з’яўляецца адным з цэнтраў патрыятычнага выхавання, куды імкнуцца трапіць не толькі беларусы, але і госці нашай краіны. У 2021–2025 гадах Брэсцкую крэпасць наведала амаль 2,8 мільёна чалавек, было праведзена каля 56 тысяч экскурсій. Летась мемарыял прыняў 723 тысячы наведвальнікаў, за пяць месяцаў бягучага года — 265 тысяч чалавек. У чэрвені 2025 года на гераічную зямлю цытадэлі ступіў 28-мільённы наведвальнік. Няўхільны рост наведвальнасці мемарыяльнага комплексу сведчыць аб павышанай увазе да гераічнага мінулага савецкага народа, захаванні нашчадкамі памяці аб тых, хто цаной уласнага жыцця здабыў Перамогу, а значыць, і мірную будучыню.

Памяць скрозь гады: Мітынг-рэквіем прайшоў каля манумента «Брама памяці» ў Трасцянцы

Памяць скрозь гады: Мітынг-рэквіем прайшоў каля манумента «Брама памяці» ў Трасцянцы

Агульнагарадскі мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, прайшоў каля манумента «Брама памяці» ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец», перадае БелТА.


Ключавыя акцэнты пленарнага пасяджэння Міжнароднага форуму «Вялікая спадчына — агульная будучыня»

Ключавыя акцэнты пленарнага пасяджэння Міжнароднага форуму «Вялікая спадчына — агульная будучыня»

Брэст гэтымі днямі стаў пляцоўкай для вялікага гістарычнага міжнароднага дыялогу. У горадзе над Бугам праходзіць Форум Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня». Сотні дэлегатаў, экспертаў, гісторыкаў і маладзёжных лідараў сабраліся, каб не толькі сказаць «Мы памятаем», але і «Мы не дазволім забыць».
Чым уражвае сучасных людзей рэальны партызанскі лагер часоў вайны?

Чым уражвае сучасных людзей рэальны партызанскі лагер часоў вайны?

...Голас Левітана ўварваўся ў лясную ідылію — амаль як 85 гадоў таму. Разам з рокатам тэхнікі і гукамі стрэлаў па дарогах Брэстчыны ўжо кацілася бяда: нашы вайскоўцы адступалі, мірныя жыхары беглі ад вайны сярод выбухаў, чужынцы заходзілі ў вёскі як гаспадары — шукалі падазроных, чынілі расправу.... У чэрвені 1941 года вораг быў упэўнены, што вельмі хутка пройдзе гэту тэрыторыю. Чаму ў яго не атрымалася, нагадвае мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Хаваншчына» ў Івацэвіцкім раёне, дзе можна пабачыць рэальны лагер народных мсціўцаў.

Вальфовіч: Па справе аб атацы дрона ў Бранскай вобласці апытаныя ўсе сведкі

Вальфовіч: Па справе аб атацы дрона ў Бранскай вобласці апытаныя ўсе сведкі

Па справе аб удары дрона па аўтобусе з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці апытаныя ўсе сведкі. Пра гэта заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч пасля ўскладання кіраўніцтвам сілавых структур кветак на плошчы Перамогі ў Мінску, прысвечанага Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, паведамляе БелТА.
Свае рэйкі, свае чыгуначнікі...

Свае рэйкі, свае чыгуначнікі...

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі сутыкнуліся на тэрыторыі захаду Беларусі, Украіны, у Прыбалтыцы і Малдавіі прыкладна з тымі ж праблемамі, што і савецкія чыгуначнікі ў 1939–1940 гадах. Значную частку дарог вышэйзгаданых мясцовасцяў нашы пуцейцы перарабілі пад каляю 1524 мм, але перапрашыць вагонны парк паспелі нязначна. Вялікая частка «неліквіднага» рухомага саставу на запасных пуцях дасталася ў якасці трафея наступаючаму вермахту. Для арганізацыі забеспячэння войскаў ворага, якія імкліва прасоўваліся на ўсход, трэба было ўводзіць у абарачэнне як мага больш цягнікоў. Пераробліванне нефарматнай чыгуначнай гаспадаркі запатрабавала часу — гэта затрымка спрацавала на руку Чырвонай Арміі: асабліва моцна недахоп матэрыяльнага забеспячэння праціўніка адчуваўся менавіта ў разгар бітвы пад Масквой.
Як у Вілейцы выбіралі «Уладара сяла — 2026» Міншчыны

Як у Вілейцы выбіралі «Уладара сяла — 2026» Міншчыны

Чатырнаццаць сем’яў з розных куткоў Мінскай вобласці спаборнічалі на абласным этапе рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла» ў мінулую пятніцу. Праграма мерапрыемства па традыцыі была вельмі насычаная і разнастайная. Сем’і прадстаўлялі свае візітныя карткі, прэзентавалі падворкі, дэманстравалі кулінарныя здольнасці. Дзе яшчэ, як не на гэтым конкурсе, можна ўбачыць, як гаспадары спаборнічаюць у кіраванні тачак, у якіх сядзяць іх жонкі, альбо як бацькі з завязанымі вачыма збіраюць «ураджай» па падказках дзяцей? Падрабязнасці — у рэпартажы карэспандэнтаў «Звязды».

Мітынг-рэквіем у памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны прайшоў у Брэсцкай крэпасці

Мітынг-рэквіем у памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны прайшоў у Брэсцкай крэпасці

Абараніць гісторыю і праўду пра вайну
Памятную зону «Смутак» адкрылі ў Брэсцкай крэпасці

Памятную зону «Смутак» адкрылі ў Брэсцкай крэпасці

«Жахі вайны на нашай шматпакутнай зямлі не павінны паўтарыцца»
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю