Навiны
Парадак дзеянняў пры інсульце або інфаркце нагадала ўрач-кардыёлаг
У якасці мер самадапамогі да прыезду ўрача варта заняць зручную пазіцыю: у выпадку інсульту — лежачы, злёгку падняўшы галаву і плечы, а пры інфаркце міякарда — напаўседзячы з прыпаднятымі нагамі.
Вызначаны памеры матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны да Дня Перамогі ў 2026 годзе
Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ва ўрадзе.
Натарыусы 13 сакавіка пракансультуюць бясплатна ў гонар Дня Канстытуцыі Беларусі
Натарыусы Беларусі 13 сакавіка правядуць рэспубліканскую дабрачынную акцыю па бясплатным кансультаванні грамадзян у гонар Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паведамілі БелТА ў Беларускай натарыяльнай палаце.
«Пралічваем максімальныя варыянты, рэагуем па абстаноўцы». МНС пра сітуацыю з падтапленнямі
Ці гатовыя ратавальнікі да наступстваў паводак, расказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны МНС Ігар Хадановіч, паведамляе БелТА.
Больш за 80 разоў прафсаюзы абаранялі інтарэсы работнікаў у судах у 2025 годзе
Такія даныя былі агучаныя на пасяджэнні прэзідыума Савета ФПБ. У штаб-кватэры нацыянальнага прафцэнтра сёння прааналізавалі работу прававой інспекцыі працы, а таксама прынялі шэраг рашэнняў па ўдасканаленні гэтага напрамку.
Ці можна працаваць і атрымліваць дапамогу па доглядзе інваліда 1-й групы?
У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны растлумачылі нюансы прызначэння дапамогі па доглядзе людзей старэй за 80 гадоў, а таксама інвалідаў 1-й групы. У ведамстве адзначылі, што правам на атрыманне выплат могуць скарыстацца не толькі беспрацоўныя грамадзяне, але і тыя, хто афіцыйна заняты, пры выкананні шэрагу ўмоў, паведаміла агенцтва «Минск-Новости».
Прафсаюз адстаяў інтарэсы работніка ў судзе
Супрацоўнік аднаго з магілёўскіх прадпрыемстваў ад кіраўніцтва атрымаў вымову за няякаснае выкананне вуснага даручэння. Але, як высветлілася пазней, сам наймальнік не змог дакладна растлумачыць, што менавіта даручаў і на якіх падставах. Інтарэсы работніка ў судзе прадстаўляў прававы інспектар працы Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Дзмітрый Мардачоў.
Дапамогі для маладых мам: што важна ведаць студэнткам і нядаўнім выпускніцам
Нюансы, якія датычацца выплаты дапамог пры нараджэнні дзіцяці студэнткам і нядаўнім выпускніцам, расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БелТА.
Экстранная або неадкладная. За які час да вас прыедзе хуткая меддапамога
Чым адрозніваюцца экстранныя і неадкладныя выклікі хуткай меддапамогі і за які час брыгады павінны прыбыць да пацыента? Пра гэта расказаў першы намеснік старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Павел Удот, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
З пачатку года больш за 15 тысяч валанцёраў БРСМ далучыліся да ліквідацыі непагадзі ў сталіцы
Здавалася б, мы ўжо перажылі цыклон «Улі» і антыцыклон «Даніэль», але іх наступствы даводзіцца ліквідаваць да гэтага часу. Кожную раніцу камунальныя службы сталіцы пачынаюць з расчысткі снегу і наледзі ў дварах. Працягнулі руку дапамогі і валанцёры — прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Іх намаганні сканцэнтраваны там, дзе дапамога патрэбна найперш. Карэспандэнты «Звязды» даведаліся падрабязнасці.