Навiны
Як жыве каледж-філіял Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі
Сёлета Мінскі радыётэхнічны каледж адзначыў свой 65-гадовы юбілей. Многія яго выпускнікі паспяхова прымяняюць атрыманыя ва ўстанове адукацыі веды практычна ва ўсіх сферах тэхнічнай вытворчасці нашай краіны: мікраэлектроніка і нанаэлектроніка, радыётэхніка, мабільныя сістэмы сувязі, камп’ютарныя тэхналогіі і не толькі. Пра тое, як арганізаваны працэс навучання і чаму моладзь выбірае гэтую сферу дзейнасці, мы даведаліся, адправіўшыся па адрасе пр. Незалежнасці, 62, — менавіта тут і знаходзіцца каледж.
У Японіі адкрыўся незвычайны салон для рэлаксацыі
У Японіі адкрыўся незвычайны салон для зняцця стрэсу, дзе наведвальнікі могуць медытаваць у сапраўдных трунах. Пра гэта паведаміла БелТА.
Галіновы прафсаюз узяў шэфства над трыма дзіцячымі спартыўнымі школамі
Падтрымка і развіццё дзіцяча-юнацкага спорту — важны напрамак работы прафсаюзаў. У сваю чаргу Беларускі прафсаюз работнікаў сувязі, працягваючы традыцыі, узяў шэфства над трыма прафсаюзнымі спартыўнымі школамі. Гэта Мінская гарадская СДЮШАР прафсаюза па фехтаванні, па сінхронным плаванні і Гомельская СДЮШАР «Алімп-2015», якая культывуе тры віды спорту — бокс, стральбу кулявую і цяжкую атлетыку.
Палеантолагі знайшлі новы від старажытнага гіганцкага мядзведзя
Палеантолагі ўстанавілі новы від вымерлага гіганцкага мядзведзя, які жыў на тэрыторыі Расіі каля 5-6 млн гадоў таму, пра гэта паведаміла БелТА.
Беларускія ўрачы правялі складаную аперацыю пацыенту з буйной пухлінай сэрца
У МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі выканана складаная кардыяхірургічная аперацыя пацыенту з буйной пухлінай сэрца. Пра гэта паведамляе «Мінская Праўда».
Маніторынгавы цэнтр ФПБ абараніў правы сямейнай пары
Толькі з пачатку кастрычніка ў Міжгаліновы маніторынгавы цэнтр ФПБ звярнуліся 335 чалавек розных прафесій. Пытанні, якія датычыліся працоўных адносін, аператыўна вырашаліся прафсаюзнымі спецыялістамі.
У кітайскай правінцыі Сычуань вывучаюць наскальныя малюнкі узростам 8000 гадоў
Выпускнік сталічнай ВНУ падрабіў дакументы аб працаўладкаванні — распачата крымінальная справа
Выпускнік адной са сталічных ВНУ падаў загадзя падробленыя дакументы аб працаўладкаванні, каб не кампенсаваць затрачаныя дзяржавай сродкі на навучанне. Пракуратура горада Мінска распачала крымінальную справу, паведаміла БелТА.
Лукашэнка: Раман Пратасевіч — супрацоўнік беларускай разведкі
Раман Пратасевіч, які лічыўся апазіцыянерам, з’яўляецца супрацоўнікам беларускай разведкі. Пра гэта падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведаміла БелТА.
Падведзены вынікі рэспубліканскага агляду-конкурсу сярод каледжаў, прысвечанага Году добраўпарадкавання
У конкурсе ўдзельнічалі 113 устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны. Пераможцам конкурсу стаў Івацэвіцкі дзяржаўны аграрны каледж, другое месца ўзяў Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны каледж, а тройку прызёраў закрыў Гродзенскі дзяржаўны электратэхнічны каледж імя Івана Шчаснага.