Навiны
Турчын назваў ключавое пытанне візіту беларускай урадавай дэлегацыі ў Казахстан
Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі расказаў журналістам аб ключавым пытанні ў ходзе маючага адбыцца візіту ўрадавай дэлегацыі ў Казахстан, перадае БелТА.
Робяцца новыя крокі да агульнай культурнай прасторы СНД
У панядзелак у Выканкаме СНД адбыўся круглы стол «Роля кіно ў фарміраванні агульнай культурнай прасторы СНД» у рамках XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». На ім абмяркоўваліся самыя розныя тэмы: як сумесныя стужкі ствараюць агульнае сімвалічнае поле і актуалізуюць агульныя гістарычныя сюжэты, развіццё адзінага рынку дыстрыбуцыі, субцітрыравання і дубляжу, падтрымка маладых талентаў і абмен прафесійнымі практыкамі, інтэграцыя кіно ў адукацыйныя праграмы і лічбавыя экасістэмы і інш.
ХХХІ «Лістапад»: сталасць, падкрэсленая маштабам
Каля Палаца Рэспублікі пачалі збірацца людзі задоўга да адкрыцця — самыя нецярплівыя, тыя, хто ведае, што трэба заняць зручнае месца на другім паверсе, дзе арганізоўваюць «чырвоны дыванок», па якім праходзяць кінаартысты і госці фестывалю, перш чым зоймуць месцы ў зале. Сярод беларускай публікі, якая сочыць за «Лістападам», ужо склалася кола тых, хто вельмі любіць вось такія мерапрыемствы з удзелам значных і пазнавальных асоб (іх запрашэнне сведчыць не толькі пра ўзровень, але і пра пэўную скіраванасць), а таксама прадстаўнікоў кіраўніцтва краіны: Мінскі міжнародны кінафестываль — гэта маштабны праект, вялікую ўвагу якому ўдзяляюць на дзяржаўным узроўні. Так было заўсёды, але цяпер дзяржаўны кірунак і размах падкрэслены надзвычай вялікай праграмай. Яшчэ крыху — і гэта можа будзе лічыць культурнымі кінагульнямі, накшталт Алімпійскіх.
Прэзідэнт заслухаў даклад Прэм’ер-міністра аб маючым адбыцца візіце ўрадавай дэлегацыі ў Казахстан
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына. Асноўная тэма даклада — маючы адбыцца візіт беларускай урадавай дэлегацыі ў Казахстан. Абмеркаваны асноўныя актуальныя пытанні і перспектыўныя кірункі беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва, аб якіх пойдзе размова на перагаворах.
Агульныя безумоўныя прыярытэты — дабрабыт грамадзян і ўстойлівая эканоміка
Адкрываючы пасяджэнне, міністр эканомікі Юрый Чабатар зрабіў акцэнт на неабходнасці пошуку новых пунктаў росту паміж нашымі краінамі, рэалізацыі дамоўленасцяў па большасці сфер супрацоўніцтва. Асаблівую ўвагу ўдзялілі ўзгадненню макраэканамічнага прагнозу развіцця Саюзнай дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.
Прыкмета нафтагорада — блакітныя электробусы
Беларусы загінулі і пацярпелі ў страшным ДТЗ з чатырма фурамі пад Іркуцкам
Беларусы загінулі і пацярпелі ў страшным ДТЗ з чатырма фурамі ў Іркуцкай вобласці. Пра гэта паведаміў у тэлеграм-канале губернатар Іркуцкай вобласці Ігар Кобзеў.
Кіраўнік дзяржавы зацвердзіў найважнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2026 год
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 385, якім зацверджаны найважнейшыя прагнозныя параметры развіцця краіны на 2026 год. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Галоўная мэта — забеспячэнне ўстойлівасці эканомікі і павышэнне дабрабыту насельніцтва.
Багацце кветак — брэнд горада. Да 900-годдзя Гродна плануюць высадзіць 2 млн квітнеючых раслін
Кветкавае багацце стане адным з брэндаў Гродна: у абласным цэнтры сёлета высадзілі 1,1 млн кветак, а да 900-годдзя горада, якое будуць адзначаць у 2028-м, плануюць павялічыць іх колькасць да 2 млн. Пра гэта паведаміла БелТА.
Міністэрства аховы здароўя: стан пацярпелых работнікаў «Беларуськалія» па-ранейшаму стабільна цяжкі
Стан чатырох пацярпелых падчас інцыдэнту на «Беларуськаліі» па-ранейшаму ацэньваецца як стабільна цяжкі, паведамляе БелТА.