Навiны
У вёсцы Мінскага раёна лавілі параненага бусла
3 чэрвеня ў вёсцы Каханоўшчына Сеніцкага сельсавета ратавалі бусла. З просьбай дапамагчы да ратавальнікаў звярнуліся прадстаўнікі інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Падрабязнасці паведамілі ў МНС.
Барсукоў стаў лепшым іграком 11-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі
Яўген Барсукоў прызнаны лепшым іграком 11-га тура чэмпіянату па версіі асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», паведамляе БелТА.
Затрыманы чарговыя ўдзельнікі ашуканскай схемы
Сышчыкі Савецкага РУУС г. Мінска выйшлі на 42-гадовага жыхара сталіцы, які па заданні тэлефонных ашуканцаў забіраў грошы ў пенсіянераў. Сам ён таксама стаў ахвярай аферыстаў, паведаміў тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».
Мінадукацыі заканадаўча замацавала патрабаванні да дзелавога стылю адзення
Міністэрства адукацыі заканадаўча замацавала патрабаванні да дзелавога стылю адзення навучэнцаў школ Беларусі. Гэта прадугледжана ведамаснай пастановай ад 15 красавіка 2025 года № 72, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.
Беларусь мае намер пашыраць супрацоўніцтва з краінамі Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў
Часовы павераны ў справах Беларусі ў Калумбіі Кацярына Смаль прыняла ўдзел у ХХХ пасяджэнні Савета міністраў Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў (АКД) і Х саміце кіраўнікоў дзяржаў АКД, якія адбыліся ў Картахене і Мантэрыі адпаведна. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МЗС.
III Мінская міжнародная канферэнцыя па бяспецы пройдзе 28-29 кастрычніка
III Мінская міжнародная канферэнцыя па еўразійскай бяспецы пройдзе 28-29 кастрычніка, на парадку дня шырокі спектр тэм — ад ваеннага вымярэння да транснацыянальных выклікаў і пагроз, эканамічнай бяспекі. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Руслан Варанкоў.
«Песня Сірын» заваявала бронзавую ўзнагароду на кінафоруме «Залаты Віцязь»
Анімацыйная стужка кінастудыі «Беларусьфільм» атрымала перамогу на XXXIV Міжнародным кінафоруме «Залаты Віцязь».
Абарачэнне чэкаў «Маёмасць» прадоўжылі на пяць гадоў
Тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» прадаўжаецца па 31 снежня 2030 года, вынікае з пастановы Саўміна Беларусі № 298 ад 30 мая, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале ў аўторак. Пра гэта паведамляе Sputnik.
Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі ўрачыста адкрылі ў Брэсце
Праектам, які закліканы аб’яднаць пакаленні, зрабіць унёсак у фарміраванне будучыні Беларусі, называюць патрыятычны цэнтр для моладзі, першую чаргу якога ў сціслыя тэрміны ўзвялі на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Цэнтр створаны, каб аб’яднаць педагогаў і кадэцкі рух, пошукавыя атрады і рэканструктараў, установы адукацыі і краязнаўства, а таксама ўсіх тых, хто зберагае памяць.