Навiны
Больш за 76 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года
Больш за 76 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Беларусь і Расія плануюць распрацаваць 40 новых стандартаў у сферы станкабудавання
Беларусь і Расія плануюць распрацаваць 40 новых стандартаў у сферы станкабудавання. Гэта абмяркоўвалася на сустрэчы старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алены Маргуновай і кіраўніка прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Андрэя Дудкіна, паведамляе БелТА.
Як распрацоўкі генетыкаў дапамагаюць лячыць людзей
Развіццё персаналізаванай медыцыны — сістэмы, дзе пацыент атрымлівае не ўсярэдненае лячэнне, а тэрапію, падабраную з улікам яго індывідуальных асаблівасцяў, а таксама прафілактыка спадчынных захворванняў, вывучэнне механізмаў развіцця злаякасных пухлін, генетычнае забеспячэнне харчовай бяспекі, кантроль за ГМА, бяспекай прадуктаў, вакцын і лекаў — гэта толькі невялікі пералік задач, над якімі сёння працуюць генетыкі. Што датычыцца медыцыны, то сучасная генетыка трансфармуе яе, робіць упор на прадухіленне і лячэнне хвароб на малекулярным узроўні.
Ва Угандзе зафіксавалі два новыя выпадкі заражэння ліхаманкай Эбола
У сталіцы Уганды зафіксавалі два пацверджаныя выпадкі заражэння ліхаманкай Эбола. Яе дыягнаставалі ў медыцынскіх работнікаў, піша SB. by.
Галоўным крытэрыем ідэальнай кавы з’яўляецца водар напою
А смак залежыць не толькі ад сорту і абсмажвання, але і якасці вады
ЕАБР: Эканоміка Беларусі вярнулася да росту
У штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскі банк развіцця прааналізаваў тэндэнцыі ў беларускай эканоміцы.
ЕЭК прадоўжыла дзеянне антыдэмпінгавай пошліны на ўвоз у ЕАЭС кітайскіх бульдозераў
Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) прадоўжыла дзеянне антыдэмпінгавай пошліны ў дачыненні да гусенічных бульдозераў з непаваротным і паваротным адвалам магутнасцю да 250 к. с., якія паходзяць з Кітайскай Народнай Рэспублікі, па 25 лютага 2027 года ўключна. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Банар: Еўрасаюз пайшоў па шляху Малдовы і Украіны
Еўрапейскі саюз пайшоў па шляху Малдовы і Украіны. Такое меркаванне выказаў эканаміст і аналітык (Малдова) Сяргей Банар, паведамляе БелТА.
Не хавайце курткі
Дажджы і паўночны вецер затрымаюцца ў Беларусі да самых выхадных, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Новы рэкорд — больш за 80 тысяч беларусаў збіраецца на «другую» пенсію са «Стравітай»
Гэта на 13,3 тысячы больш, чым на пачатак 2026 года, растлумачылі ў Міністэрстве фінансаў. А 330 чалавек — ужо атрымліваюць выплаты дадатковай назапашвальнай пенсіі.