Навiны
На атракцыёне ў Магілёве загінуў 18-гадовы стажор
У кітайскіх школах пашыраюць укараненне штучнага інтэлекту
Кітай плануе запусціць ініцыятыву «ШІ плюс адукацыя», накіраваную на ўкараненне штучнага інтэлекту (ШІ) у навучальны працэс з ранніх этапаў, паколькі краіна актывізуе намаганні па развіцці гэтай тэхналогіі і адаптацыі сваёй эканомікі да ўсё больш лічбавай будучыні.
Прэзідэнт Зімбабвэ высока ацаніў уклад Беларусі ў развіццё краіны
Пасол Беларусі ў Зімбабвэ Юрый Нікалайчык уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагву. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Кітайскіх трэвел-блогераў запросяць у прэс-тур па Брэсцкай вобласці
Кітайскіх трэвел-блогераў запросяць у прэс-тур па Брэсцкай вобласці. Пра гэта паведаміў БелТА намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Міхаіл Бацэнка, каменціруючы папярэднія вынікі Міжнароднага форуму дзелавых кантактаў «Першы рэгіён — тэрыторыя поспеху».
У Кітаі будуюць высакахуткасную чыгунку пад ракой Янцзы
У Кітаі дасягнуты новы прагрэс у будаўніцтве высакахуткасных чыгунак. Завершана падводная пракладка пад ракой Янцзы шчытавога тунэлепраходчага комплексу для высакахуткасных магістраляў з найбуйнейшым у свеце дыяметрам рэжучага кола — «Лінхан», распрацаванага ў КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Кветкавы Месяц і блакітны: у маі можна будзе назіраць дзве поўні
У ноч з 1 на 2 мая будзе назірацца чарговая поўня, вядомая як Кветкавы Месяц. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе лабараторыі сонечнай астраноміі ІКД РАН.
Літва і Польшча плануюць абмеркаваць магчымасць павысіць узровень палітычнага дыялогу з Беларуссю
Літва і Польшча плануюць абмеркаваць магчымасць павысіць узровень палітычнага дыялогу з Беларуссю. Пра гэта заявіла прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругіненэ, паведаміла БелТА са спасылкай на літоўскія СМІ.
У Беларусі ствараецца міжведамасны савет па кіраванні дзяржаўнымі данымі
Пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта ад 10 красавіка 2026 года нумар 16 прадугледжана стварэнне міжведамаснага савета па кіраванні дзяржаўнымі данымі і зацверджана палажэнне аб ім. Аб гэтым паведаміла БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Як алергіку перажыць сезон цвіцення раслін?
Вольха, ляшчына, а якраз цяпер цвіце бяроза — самы галоўны мучыцель алергікаў. За ёй рушаць злакі, пустазелле, а ў дадатак узмацняць пакуты будуць споры плесневых грыбоў, якія прысутнічаюць у паветры. Лічыцца, што на пылок раслін рэагуе да 20 % людзей. Як не зблытаць паліноз са звычайнай прастудай і ці можна яго вылечыць, расказвае старшы выкладчык кафедры педыятрыі Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, урач-алерголаг-імунолаг, урач-педыятр Юлія ЗАЙЦАВА.