Навiны
Законапраект па пытаннях індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці прыняты ў другім чытанні
Дэпутаты прынялі ў другім чытанні праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці» на пасяджэнні трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў, паведаміла БелТА.
Рука на пульсе ўсё міжсезонне. Як МАРГ кантралюе наяўнасць тавараў у крамах
Намеснік начальніка аддзела метадалогіі ўпраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Кацярына Макуцэня расказвае БелТА, як МАРГ кантралюе наяўнасць тавараў у крамах у міжсезонны перыяд.
Іна Мядзведзева: «За пяць гадоў у Беларусі дасягнута сацыяльная стабільнасць»
Беларусы абгулялі Казахстан на Кубку Першага канала, Драздоў набраў тры ачкі
Зборная Беларусі па хакеі выйграла першы матч асноўнага розыгрышу Кубка Першага канала 2025 года ў Новасібірску, паведаміла БелТА.
З 1 студзеня 2026 года павялічыцца базавая стаўка. Гэта значыць, што вырасце заработная плата ў бюджэтных арганізацыях
Нагадаем, што пастановай ўрада базавая стаўка ўстанаўліваецца ў памеры 297 рублёў.
У Пастаўскім раёне адкрыўся новы корпус бальніцы і рэалізуецца выгадны інвестпраект на малочным заводзе
Адзін з самых важных раздзелаў у Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступную пяцігодку — «Моцныя рэгіёны». Праграма будзе разгледжана і прынята на другім пасяджэнні сёмага УНС, да якога засталося некалькі дзён. Уведзены зусім нядаўна ў строй новы корпус Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы — пацвярджэнне таго, што развіццё рэгіёнаў застаецца дзяржаўным прыярытэтам.
Актуальныя тэмы і яркія таленты. У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў «Трыенале маладых мастакоў»
Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Трыенале маладых мастакоў» узнагародзілі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, паведаміла БелТА.
Лукашэнка пацвердзіў настроенасць Беларусі на паглыбленне ўзаемадзеяння з Туркменістанам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава і нацыянальнага лідара туркменскага народа, старшыню Халк Маслахаты Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з Міжнародным днём нейтралітэту і 30-годдзем абвяшчэння пастаяннага нейтралітэту гэтай краіны. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Навукоўцы высветлілі, што старажытныя людзі навучыліся здабываць агонь на 350 тысяч гадоў раней, чым лічылася
Новыя археалагічныя даныя змяняюць уяўленні аб ранніх тэхналогіях чалавецтва: даследчыкі выявілі, што старажытныя людзі маглі ствараць агонь ужо 400 тысяч гадоў таму — прыкладна на 350 тысяч гадоў раней, чым меркавалася, паведамляе SmartPress.
Хрэнін: Еўрасаюз ізноў закладвае курс на татальную мілітарызацыю
Не заўважаючы гістарычных паралеляў, Еўрасаюз ізноў закладвае курс на татальную мілітарызацыю, адмаўляючыся ад высокіх сацыяльных стандартаў жыцця ўласных грамадзян, заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін падчас Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да 77-годдзя з дня прыняцця Канвенцыі ААН аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго.