
Украіна выйшла з Атаўскай канвенцыі аб забароне вытворчасці і прымянення супрацьпяхотных мін
Уладзімір Зяленскі ўвёў у дзеянне рашэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны (СНБА) аб выхадзе з Атаўскай канвенцыі аб забароне прымянення, назапашвання і вытворчасці супрацьпяхотных мін. Такую заяву ўкраінскага парламентарыя Рамана Кастэнкі прыводзяць РИА Новости.

У Расіі распрацавалі тэхналогію вырошчвання кукурузы ў засуху
Вучоныя з Казанскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта (КДАУ) распрацавалі новы спосаб некаранёвага падкорму раслін вадкімі ўгнаеннямі, які асабліва эфектыўны ў засушлівыя перыяды. У прэс-службе ВНУ расказалі, што прымяненне гэтай тэхналогіі дае магчымасць павысіць ураджайнасць кукурузы на 17–19%, а ўтрыманне крухмалу — на 8–10%. Пра гэта паведамляюць РИА Новости.

У Мінску прэзентавалі культурную спадчыну Паднябеснай
Як усепагодныя і ўсебаковыя стратэгічныя партнёры, Кітай і Беларусь заўсёды захоўваюць узаемную павагу і гатоўнасць вучыцца найлепшаму адзін у аднаго. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань падчас прэзентацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая ў рамках мерапрыемства «Чай для гармоніі міру. Беларусь-2025». Прыгожае і змястоўнае мерапрыемства прайшло ў Кітайскім культурным цэнтры ў Мінску.

Будаўніцтва Гродзенскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера плануюць завяршыць у наступным годзе
Пытанне аб узвядзенні анкалагічнага дыспансера ў Гродне стаяла востра. Аб гэтым неаднаразова заяўляў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Будаўніцтва знаходзіцца пад асабістым кантролем кіраўніка дзяржавы. Гродзеншчына — адзіны рэгіён, дзе не было свайго анкацэнтра і дапамогу людзі атрымлівалі не цэнтралізавана. Як ідзе будаўніцтва і на якую дапамогу могуць разлічваць пацыенты? Усімі падрабязнасцямі з уласным карэспандэнтам «Звязды» падзяліўся галоўны ўрач гарадской клінічнай бальніцы № 3 Уладзіслаў Фралоў. На тэрыторыі ўстановы, якую ён узначальвае, і ўзводзіцца цэнтр.

Гарнасько стала пераможцай клубнага чэмпіянату Іспаніі
Беларуска Аліна Гарнасько стала пераможцай клубнага чэмпіянату Іспаніі па мастацкай гімнастыцы, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Як адрозніць атручэнне ад кішачнай інфекцыі?
Адрозніць звычайнае харчовае атручэнне ад кішачнай інфекцыі даволі проста, расказала гастраэнтэролаг Аляксандра Мяцеліна, піша Lenta.ru.

Як будуць працаваць установы аховы здароўя ў ліпеньскія выхадныя
Міністэрства аховы здароўя апублікавала графік работы медустаноў у дзяржаўнае свята і выхадныя дні ў ліпені 2025 года.

Дзіця, якое ўпала ў калодзеж ліўневых ачышчальных збудаванняў у Астраўцы, памерла ў бальніцы
У Астраўцы Гродзенскай вобласці дзіця 2019 года нараджэння ўпала ў калодзеж ліўневых ачышчальных збудаванняў, хлопчык памёр ва ўстанове аховы здароўя, паведамляе БелТА са спасылкай на МНС.

Ратавальнікі нагадалі аб фактарах небяспекі пры ўзмацненні ветру
Сёння днём у многіх раёнах рэспублікі чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с. Аб фактарах небяспекі нагадалі ў МНС.

У якіх сферах дзейнасці больш за ўсё занята сталічная моладзь?
Пра гэта паведамляюць «Минск-Новости» у аглядзе да Дня моладзі і студэнцтва, які ў Беларусі адзначаецца ў апошнюю нядзелю чэрвеня.