Навiны
У Беларусі 46 сем'яў выхоўваюць дзесяць і больш дзяцей
У Беларусі 46 сем’яў выхоўваюць дзесяць і больш дзяцей. Пра гэта расказала начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Святлана Белаш, паведамляе БелТА.
Крычаў атрымаў у якасці падарунка да «Дажынак» новую паліклініку
Яе адкрыццё адбылося сёння, у дзень, калі Крычаў прымае гасцей абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі — 2025». Ліфты, безбар’ернае асяроддзе, прадугледжана электронная чарга, ўсталявана дыягнастычнае медабсталяванне апошняга пакалення — гэта не проста паліклініка, а міжраённы медыцынскі цэнтр, дзе дапамога будзе аказвацца на самым высокім узроўні. Установа аб’яднала шэраг паліклінічных аддзяленняў, якія былі раскіданыя па ўсім горадзе — дзіцячую паліклініку, станцыю хуткай дапамогі, стаматалогію.
Авіярэйс Мінск - Махачкала прапануюць зрабіць круглагадовым
Рэйс Мінск — Махачкала можа стаць круглагадовым, паведамілі ў прэс-службе Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі па выніках пасяджэння рабочай групы па турызме Саюзнай дзяржавы ў Махачкале, дзе абмеркавалі меры па павелічэнні турпатоку паміж Беларуссю і Дагестанам, перадае БелТА.
У Чашніцкім раёне да абласных «Дажынак» адкрылі новае прадпрыемства
Новае прыватнае прадпрыемства — ТАА «Лукомльскі кансервавы завод» адкрылася ў самым маладым горадзе Беларусі Новалукомлі. Такі падарунак раёну да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі — 2025», які прымае Чашніцкі раён, удалося зрабіць дзякуючы рэалізацыі ініцыятывы Прэзідэнта «Адзін раён — адзін праект». Кошт узвядзення кансервавага завода склаў больш за 18 млн рублёў. Акрамя ўласных сродкаў інвестара выкарыстаны прадастаўленыя дзяржавай ільготныя крэдытына суму больш за 13 млн рублёў.
Крычаў прымае абласныя «Дажынкі»
Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла «Дажынкі-2025» праходзяць сёння ў Крычаве. Падчас фестывалю будуць працаваць дзясяткі тэматычных пляцовак, адбудуцца цырымоніі ўзнагароджання, канцэрты, а таксама адкрыццё новай паліклінікі.
Забарона на наведванне лясоў захоўваецца ў Лепельскім раёне
Забарона на наведванне лясоў захоўваецца ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Аб гэтым сведчаць даныя інтэрактыўнай карты на афіцыйным сайце Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка: «Трэба Палессе ў прытомнасць прыводзіць і вяртаць»
Кіраўнік дзяржавы праверыў рэалізацыю праекта, які пачынаецца на Палессі і будзе распаўсюджаны па ўсёй краіне
Каля 40 камерцыйных дакументаў на суму больш за 265 мільёнаў долараў: вынікі ІНАПРАМа падвялі ў Мінпраме
Лукашэнка азнаёміцца з рэалізацыяй праектаў на Палессі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць азнаёміцца з рэалізацыяй праектаў на Палессі, паведамляе БелТА.