Навiны
Кантралёр-касір у Гродне выкрала больш за 160 тыс. рублёў і прайграла іх у казіно. Што вырашыў суд?
Суд Ленінскага раёна Гродна пастанавіў прысуд кантралёру-касіру, якая выкрала больш за 160 тыс. рублёў і прайграла іх у казіно. Пра гэта БелТА паведамілі ў Гродзенскім абласным судзе.
Віцебскія мытнікі спынілі незаконны ўвоз рыбалоўных прыладаў амаль на 360 тыс. рублёў
Віцебскія мытнікі пры правядзенні спецмерапрыемстваў на беларуска-расійскім участку граніцы спынілі незаконны ўвоз рыбалоўных прыладаў агульным коштам амаль 360 тыс. рублёў. Пра гэта паведамілі БелТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.
«Чытайце і глядзіце дзяржаўныя СМІ». Вальфовіч даў параду, як не стаць ахвярай фэйкаў
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч у размове з журналістамі на палях Міжнароднага форуму па бяспецы ў Маскве даў параду, як не стаць ахвярай фэйкаў, перадае БелТА.
Герасімаў на семінары ШАС адзначыў важнасць укаранення сучасных тэхналогій і інавацыйных метадаў у практыку дзяржаўдыту
Укараненне сучасных тэхналогій і інавацыйных метадаў у практыку дзяржаўнага аўдыту важна, адзначыў старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі Васіль Герасімаў у час міжнароднага семінара дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), які праходзіць 28-29 мая ў Мінску на пляцоўцы стартап-цэнтра Парка высокіх тэхналогій, перадае БелТА.
«Вучыся і працуй!» — так называецца новая ініцыятыва для моладзі, запушчаная Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны сумесна з Міністэрствам адукацыі
Па даных Мінпрацы, сёння больш за палову беларускіх студэнтаў сумяшчаюць працу з вучобай. І ініцыятыва дапаможа ім працаўладкавацца яшчэ да атрымання дыплома. На першым этапе яна ахопіць больш за 140 пасад у розных сферах. Напрыклад, для эканамістаў адкрыта звыш 400 вакансій, для спецыялістаў у сферы продажаў — больш за 500, для педагогаў — больш за 200.
Дадон: Беларусь падае прыклад сапраўднай палітыкі ў інтарэсах свайго народа
Беларусь падае прыклад сапраўднай палітыкі ў інтарэсах свайго народа. Аб гэтым сказаў у Брэсце старшыня Партыі сацыялістаў і яе фракцыі ў парламенце Малдовы, экс-прэзідэнт Ігар Дадон у час ІІ Міжнароднай міжпартыйнай канферэнцыі, перадае БелТА.
Падрабязнасці паездкі кіраўніка дэпутацкага корпуса на поўнач краіны
Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка ў чацвер здзейсніў рабочую паездку на поўнач краіны. Кіраўнік дэпутацкага корпуса ўдзельнічаў у пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама, а таксама азнаёміўся са станам спраў у Бешанковіцкім раёне, наведаўшы шэраг сельскагаспадарчых аб’ектаў.
Каля 100 дзяцей Гомельшчыны адпачнуць пры падтрымцы прафсаюзаў Беларусі і Расіі
Ініцыятыва па арганізацыі адпачынку рэалізуецца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі і Федэрацыяй незалежных прафсаюзаў Расіі. У падарожжа адправіліся каля 100 школьнікаў. Дзеці падзелены на дзве групы: адна наведае Маскву, іншая — Санкт-Пецярбург.
У краіне працягваецца рэспубліканская акцыя «Беларусь супраць тытуню»
Праекты, якія заклікаюць адмовіцца ад курэння, стартуюць з наступнага тыдня ва ўсіх рэгіёнах. Падчас аднаго з іх можна будзе змераць ціск і выканаць спіраметрыю ў пэўных арганізацыях аховы здароўя. Яго мэта — паказаць, што часта павышаны ціск выяўляецца ў курыльшчыкаў. Людзям, у якіх акажуцца высокія паказчыкі, будзе праведзена адпаведная кансультацыя медыка. Спіраметрыя дапаможа вызначыць ёмістасць лёгкіх і наглядна прадэманстраваць, што ў тых, хто курыць, аб’ём лёгкіх істотна ніжэйшы, чым у здаровых.
Рэпартаж з палёў ААТ «Брадзец», дзе корм рыхтуюць сямейныя дынастыі
Бярэзінскі раён. Аграгарадок Брадзец. Тут, як і па ўсёй краіне, у разгары першы ўкос траў. Карэспандэнты «Звязды» наведалі мясцовае сельгаспрадпрыемства, каб на ўласныя вочы ўбачыць, як корміць зямля, якая тэхніка дапамагае, і чаму людзі вяртаюцца сюды нават з горада.