Навiны
Як у Гродзенскай вобласці падтрымліваюць студатрадаўскі рух
На Гродзеншчыне размешчаны тры буйныя ўніверсітэты, якія штогод фарміруюць працоўныя атрады. Даведаліся, як гэта робіцца і дзе моладзь Прынямоння будзе шчыраваць гэтым летам. Дарэчы, студатрады Гродзенскай вобласці штогод забіраюць узнагароды па выніках працоўных семестраў.
Блогер з Дзятлаўскага раёна расказвае пра будні аграрыяў
Уменне знаходзіць цудоўнае ў паўсядзённых справах — навык, якім беларускі блогер Дзяніс Трафімчык авалодаў дасканала. Апошнія гады ён вядзе «Аграблог», распавядаючы пра працаўнікоў сяла. Інтэрв’ю з ім было нямала, а ў скарбонцы дасягненняў хлопца не толькі шматмільённыя прагляды, але і Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Пагаварылі з Дзянісам аб планах на будучыню і аб тым, як пачынаўся яго шлях.
Малады механізатар з сям’і працаўнікоў быў занесены на Дошку гонару сельгаспрадпрыемства
Сёлета Дошка гонару сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Хаціслаўскае» адкрываецца партрэтам Юрыя Блышчыка. Усяго за пяць гадоў работы ў гаспадарцы Юрый атрымаў прызнанне як спецыяліст у механізацыі і майстар сваёй справы. Праўда, менш сціплым ад гэтага не стаў. Пра сябе гаворыць стрымана, адзначае, што біяграфія яшчэ зусім кароткая: скончыў базавую школу ў роднай вёсцы Замшаны, паступіў у Маларыцкі сельскагаспадарчы каледж, атрымаў прафесію механізатара і вярнуўся ў сваю гаспадарку. Вось ужо пяты сезон працуе на нарыхтоўцы кармоў.
Тэхналагічныя інавацыі «Гродна Азот» — ключ да ўстойлівага развіцця і харчовай бяспекі Беларусі
Прадукцыю ААТ «Гродна Азот» ведаюць ва ўсім свеце. На Радзіме — таксама: ез яе не абыходзяцца ні буйныя сельгаспрадпрыемствы, ні дачнікі на сваім участку. Азотныя ўгнаенні — аснова ўраджаю. Ад іх якасці, збалансаванасці, разнастайнасці ў прызначэнні ў многім залежыць харчовая бяспека краіны, а значыць, без перабольшвання, — якасць жыцця людзей.
У Магілёве адкрылі адміністрацыйны будынак спецыяльнага батальёна патрульна-паставой службы міліцыі імя К. Уладзімірава
Па рашэнні міністра ўнутраных спраў створанае ўсяго некалькі гадоў таму падраздзяленне носіць імя легендарнага героя Вялікай Айчыннай вайны капітана Канстанціна Уладзімірава. Подзвіг папярэднікаў з’яўляецца для асабовага складу прыкладам мужнасці, бясстрашнасці і адданасці Айчыне.
Слаўгарадчане далучыліся да акцыі Мінабароны «Марш Перамогі»
6 чэрвеня ў Слаўгарадзе было вельмі ўрачыста і шматлюдна. Горад прымаў удзельнікаў акцыі «Марш Перамогі», якую Мінабароны прысвяціла 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Паглядзець на легендарныя танкі Т-34, ваенную амуніцыю, пазнаёміцца з прадстаўнікамі ваенных ВНУ прыйшлі сотні жыхароў горада і раёна, прыехалі госці з Расіі.
У Мінскай вобласці ліквідуюць наступствы ўчарашняй непагадзі
Моцныя ліўні і шквалісты вецер увечар 5 чэрвеня ў шэрагу раёнаў Мінскай вобласці абясточылі звыш 220 населеных пунктаў.
Якія пытанні сёння хвалююць жыхароў Фаніпаля?
У лютым 2025-га жыхарка Фаніпаля Юлія Барысаўна, якая пражывае ў адным з новых мікрараёнаў горада, прыйшла на прыём грамадзян да Аляксандра Турчына (тады ён займаў пасаду старшыні Мінскага аблвыканкама. — «Зв.»). Жанчына разам з мужам больш за 10 гадоў таму атрымала зямельны ўчастак у гэтым мікрараёне — там не было яшчэ ні дарог, ні транспартных зносін. Сям’я вырашыла, што гэта часовыя нязручнасці. Аднак і да нядаўняга часу ў Паўднёвым-2 была бездараж, а ў школу, якая знаходзіцца за два кіламетры ад дома, дзеці былі вымушаны хадзіць пешшу. Тады Аляксандр Турчын, цяперашні Прэм’ер-міністр, даручыў вырашыць пытанне з дарогай тэрмінам да 1 чэрвеня. Карэспандэнты «Звязды» наведалі Фаніпаль, каб праверыць, ці выканалі адказнае даручэнне, а заадно даведацца, якія яшчэ пытанні хвалююць жыхароў горада-спадарожніка Мінска.
У Гомелі 5 чэрвеня стартаваў V Форум медыйнай супольнасці Беларусі «Медыя сёння: фокус на праўду»
Сёлета форум упершыню ахапіў адразу шэсць гарадоў Гомельскай вобласці. Таксама першы раз ён праходзіць у двухдзённым фармаце. Да ўдзелу ў V Форуме медыйнай супольнасці Беларусі заяўлена каля тысячы чалавек. Гэта не толькі супрацоўнікі вядучых беларускіх СМІ, рэгіянальнай прэсы, але і прадстаўнікі дзяржорганаў, прэс-службаў, блогеры, медыяэксперты і аналітыкі.
У Заслаўі пачаліся археалагічныя раскопкі на тэрыторыі замка
З першых дзён чэрвеня пачаліся палявыя работы на тэрыторыі Заслаўскага замка (гісторыка-культурная каштоўнасць «Гарадзішча Вал») — аб’екце, які мае асаблівае значэнне для гісторыі Беларусі. Археолагі прыступілі да расчысткі праезду ў браму замка з мэтай яго далейшай кансервацыі і музеефікацыі.