Навiны
Што робіць чалавека неўротыкам? Сімптомы неўротыка
Што робіць чалавека неўротыкам? Не існуе адзінай прычыны неўратызму, але на чалавека могуць уплываць генетыка, сямейная гісторыя, фактары навакольнага асяроддзя ці траўмы. А таксама такія рэчы, як праблемы з прыхільнасцю ў раннім узросце. Калі дзіця расце з непаслядоўнымі або празмеру крытычнымі бацькамі, у яго можа развіцца падвышаная адчувальнасць да стрэсу. Адназначна, вы можаце ўспадкаваць неўратызм ад сваіх бацькоў.
Спектакль «Метад», «Карова» і міні-выстава «Паста»
«Бяда ад далікатнага сэрца», міні-выстава «Паста», «Разумная сабачка Соня», «Карова», «Экскурсія ў студыю Савецкай цацкі», «Таямніцы калекцый», «Музыка ад А да Я», «Самы каштоўны груз», спектакль «Метад», спектакль «Змешаныя пачуцці», «Разбітыя сэрца», «Моды: Тры дні на крылах вар’яцтва» — штотыднёвая афіша «Звязды».
Будзе добра, як ліха пераміне
Пачатак другой паловы мінулага стагоддзя мае бацькі называлі часам вялікіх перамяшчэнняў: нехта самахоць ехаў туды, дзе, здавалася, будзе лепей, некага накіроўвалі на работу ці проста... звозілі. Менавіта такім чынам Ганначка, родная сястра маёй мамы (прыгажуня, разумніца, жаніхоў — цьма!), апынулася на цаліне.
Надвор'е: На наступным тыдні — да мінус 13
Анамальна цёплае, амаль вясновае надвор’е ўстанавілася ў Беларусі на заключным тыдні студзеня. Аднак з прыходам лютага сітуацыя ў атмасферы пачне змяняцца, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Жарсці па Міле... Ці Марусі?
...Калі ў цёплы вераснёўскі дзень парог нашай школы пераступіў новы (а ўжо ж прыгожы!..) настаўнік матэматыкі Іван Лявонавіч, маладыя каляжанкі набралі ў грудзі паветра з немым воклічам: «Ах!» Потым пачулі, што чалавек жанаты, і тут жа выдыхнулі: «Вох!»
Як выбраць расадныя гаршки и касеты?
Многія віды кветкавых і агароднінных культур немагчыма вырошчваць у адкрытым грунце ў нашым клімаце без выкарыстання расады. Атрыманне расады ў хатніх умовах — справа карпатлівая, якая патрабуе цярпення і акуратнасці. Перад пачаткам работ варта падрыхтаваць неабходныя матэрыялы, прылады, а таксама спецыяльныя ёмістасці.
Чым адзначыцца апошні тыдзень студзеня?
Апошні тыдзень студзеня ў Беларусі будзе сонечны і не па сезоне цёплы, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Што такое інтуіцыя і як яе развіць?
Да інтуіцыі заўсёды адносіліся неадназначна. Кожны з нас мае інтуіцыю. Нейрабіёлагі лічаць, што яна фарміруецца на аснове інфармацыі, якая была атрымана ў мінулым, але так і не пранікла ў свядомасць. Таму шостае пачуццё можна абудзіць з дапамогай трэніровак і такім чынам наладзіць кантакт з сабой, а затым прымяняць гэтае пачуццё для паляпшэння свайго жыцця.