Навiны
Надвор’е ў Беларусі 3 чэрвеня: месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы і ад +6 °С да +26 °С
У сераду, 3 чэрвеня, у Беларусі месцамі пройдуць дажджы і прагрымяць навальніцы. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Двухбаковыя адносіны, Форум рэгіёнаў, міжнародка і СПЧТ. Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін вечарам 2 чэрвеня правялі тэлефонную размову. Яго галоўнай тэмай сталі актуальныя пытанні двухбаковых беларуска-расійскіх адносін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Як беларусы змогуць карыстацца лічбавым рублём, расказаў эксперт
Ці стане абавязковым для кожнага беларуса лічбавы рахунак і навошта ён наогул патрэбны, расказаў сябра Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Аляксей Райко. Такая опцыя, як лічбавы Беларускі рубель, стане даступная грамадзянам не раней за 2028 год, але ў некаторых ужо выклікае непакой.
Прафсаюз адкрыў змену ў дзіцячым лагеры «Дружба»
На маляўнічай базе адпачынку «Дружба» дадзены старт летняй аздараўленчай кампаніі. Лагер адчыніў дзверы для першых 120 хлапчукоў і дзяўчынак.
Беларусь адказвае на пытанні краін-суседзяў па будучым пункце пахавання радыеактыўных адходаў
Беларусь адказвае на пытанні краін-суседзяў па будучым пункце пахавання радыеактыўных адходаў. Аб гэтым заявіў дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская арганізацыя па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі» («БелРАА») Міхаіл Кісель, паведамляе БелТА.
Беларускі аграпрамысловы тыдзень стартаваў у Мінску
Рабочы тыдзень Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пачаўся з сустрэчы, знакавай і важнай у сусветным фармаце: госцем Палаца Незалежнасці стаў генеральны дырэктар Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО) Цюй Дун’юй. Як зазначыў беларускі лідар:
«...тое, што вы прыехалі ў Беларусь, гэта не выпадкова. У сілу таго, што наша краіна адыгрывае найважнейшую ролю ў забеспячэнні харчаваннем на нашай Зямлі». І гэта не фігуральны выраз і не перабольшанне.
Новыя сарты, павышэнне эфектыўнасці жывёлагадоўлі. Над якімі праектамі ў АПК працуюць беларускія вучоныя
Над якімі праектамі ў АПК працуюць беларускія вучоныя, расказаў журналістам на палях міжнароднай выстаўкі «Белагра-2026» старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік, перадае БелТА.
Як зрабіць свой двор найлепшым?
«Дайце! Зрабіце! Дапамажыце!..» — такія патрабаванні грамадзян дэпутаты розных узроўняў чуюць пастаянна і, зразумела, чым могуць — дапамагаюць. Аднак ім часта даводзіцца сутыкацца і з чыста спажывецкім утрыманствам, калі, напрыклад, здаровыя мужыкі патрабуюць паправіць паваленую агароджу каля свайго дома. А самі не спрабавалі? Зусім іншая справа, калі грамадзяне выступаюць з ініцыятывай добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю, абсталяваць спартыўную пляцоўку ці зрабіць яшчэ што-небудзь карыснае для ўсіх, прычым не выключна за кошт бюджэтных сродкаў, а ў складчыну, як кажуць. Тады і справа хутчэй ідзе, і зробленае грамадзяне будуць больш цаніць — свае ж грошы часткова ўклалі.
Саюз пісьменнікаў узнагародзіў марыйскіх кнігавыдаўцоў
З беларускай літаратурай усё часцей знаёмяцца на марыйскай мове.
Чаму школьнікі з-пад Мінска зацікавіліся вырошчваннем рапсу, і чым ім дапамагаюць у гэтым кітайскія партнёры
Удзел у міжнародных канферэнцыях, наведванне профільных і тэматычных выставак — не дзяжурныя мерапрыемствы, а падстава для пашырэння і наладжвання сувязяў. Падчас такіх стасункаў нараджаюцца новыя перспектыўныя праекты. Напрыклад Сеніцкая сярэдняя школа № 2 пры падтрымцы ААТ «Гастэлаўскае» пачала развіваць супрацоўніцтва з установамі адукацыі кітайскіх мегаполісаў у аграрнай сферы. Аднак і ў гэтага праекта ёсць свая прадгісторыя.