Навiны
Асіповіцкі лясгас папярэджвае мясцовых жыхароў аб буйным мядзведзі
У Асіповіцкім доследным лясгасе паведамілі аб з’яўленні буйнога мядзведзя ў наваколлях аграгарадка Ліпень. Драпежнік трапіў на фота — ён выйшаў у поле непадалёк ад населенага пункта.
Дэрматавенеролаг: Правіла «брыдкага качаняці» дапаможа выявіць новаўтварэнне на ранняй стадыі
Урач заклікала праводзіць самаагляд радзімак раз на месяц. Гэта дазволіць своечасова заўважыць меланому
Горача і дажджліва. Якім будзе надвор'е ў Беларусі 2 жніўня
Міжнародная федэрацыя баскетбола ўшанавала памяць Івана Ядэшкі
Іван Ядэшка пайшоў з жыцця ва ўзросце 81 год.
Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю легенды сусветнага спорту Івана Ядэшкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім алімпійскага чэмпіёна, заслужанага майстра спорту СССР Івана Ядэшкі. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Падрыхтоўка аб’ектаў энергетыкі да работы ў халодны перыяд года ідзе як мае быць
Нездарма кажуць: рыхтуй сані летам. Гэту народную мудрасць добра засвоілі адказныя за тое, каб у нашых дамах і розных установах зімой была камфортная тэмпература. Комплекс арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемстваў ахоплівае ўсю неабходную інфраструктуру і прадпрыемствы паліўнага комплексу. Па словах прадстаўнікоў профільных ведамстваў, падрыхтоўка вядзецца згодна з зацверджанымі графікамі, глабальных праблемных пытанняў не ўзнікае. Ёсць адпаведная пастанова Савета Міністраў.
Функцыі Дзяржфармнагляду ў сферы абарачэння лекаў і медвырабаў будуць пашыраны
Урад урэгуляваў пашырэнне функцый Дзяржфармнагляду ў сферы абарачэння лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Браць з сабой парасон або панаму? Якое надвор'е абяцаюць сіноптыкі 26 ліпеня
Без ажыятажу. Каму і калі трэба браць меддаведкі для школы і дзіцячага садка?
У гэтыя дні ў Гомельскай вобласці адзначаецца павышаная цікавасць да тэмы афармлення меддаведак для школьнікаў і дашкольнікаў да 1 верасня. Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі медыцынскай дапамогі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Гомельскага аблвыканкама Марына Васільцова на брыфінгу пра праходжанне медаглядаў ва ўстановах аховы здароўя рэгіёна да пачатку навучальнага года, расказвае БелТА.
Памёр народны мастак Расіі Уладзімір Піменаў
Народны мастак Расійскай Федэрацыі, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі мастацтваў Уладзімір Піменаў памёр ва ўзросце 85 гадоў. Пра гэта паведамілі ТАСС у прэс-службе Расійскай акадэміі мастацтваў (РАМ).