Навiны
У Савеце Рэспублікі падвялі вынікі творчага конкурсу «Натхненне для душы»
Сяргей Алейнік прызначаны нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік прызначаны нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Адпаведны ўказ № 140 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 красавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Беларусь прадоўжыла дзеючы з Кубай механізм узаемных паставак
Працягваецца дзеючы механізм узаемных паставак у рамках міжурадавага пагаднення з Рэспублікай Куба ад 24 чэрвеня 2014 года. Адпаведны ўказ № 141 «Аб рэалізацыі міжнароднага дагавору» Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 красавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка накіраваў зварот удзельнікам канцэрта-рэквіема «Кожны трэці» ў Казані
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот удзельнікам канцэрта-рэквіема «Кожны трэці» ў горадзе Казань Рэспублікі Татарстан. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Сабаленка прабілася ў чвэрцьфінал турніру WTA-1000 у Мадрыдзе
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка стала чвэрцьфіналісткай турніру катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе з прызавым фондам $8,2 млн, паведаміла БелТА.
Больш за 20 пунктаў выязнога гандлю будуць працаваць 1 Мая ў сталічным парку Перамогі
У Мінску ў парку Перамогі 1 Мая будуць працаваць больш за 20 пунктаў выязнога гандлю. Пра гэта расказала журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная, паведаміла БелТА.
«Кароўкі» і «Печаняшкі». Чым частавалі Лукашэнку на «Чырвоным мазыраніне»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час вялікай камандзіроўкі ў Гомельскую вобласць наведаў ААТ «Чырвоны мазыранін», перадае БелТА.
Шэсць нецвярозых вадзіцеляў затрыманыя ў выхадны на дарогах Мінскай вобласці
На дарогах Мінскай вобласці за адзін выхадны затрымалі шэсць нецвярозых вадзіцеляў. Пра гэта БелТА паведамілі ва УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.
Лукашэнку далажылі аб ходзе веснавых палявых работ у Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе паездкі ў Нараўлянскі раён заслухаў даклад аб ходзе пасяўной у краіне, перадае БелТА.
«Трэба адраджаць гэтыя землі»
Падрабязнасці камандзіроўкі Прэзідэнта ў Нараўлянскі раён