Навiны
Вялікія перспектывы для бізнесу: Віцебск прымае III беларуска-узбекскі жаночы бізнес-форум
У рамках візіту парламенцкай дэлегацыі Узбекіснана ў нашу краіну бізнес-лэдзі, эксперты і лідары меркаванняў абмяркоўвалі ў Віцебску шырокі спектр тэм. Асноўная — эканоміка: развіццё ўзаемадзеяння дзвюх краін у машынабудаванні, лёгкай прамысловасці, аграпрамысловым комплексе і турызме.
«Прыбралі амаль 900 тысяч кубаметраў драўніны»: у Мінлясгасе расказалі аб выкананні даручэння Прэзідэнта
Да 1 верасня перад галіной стаяла задача прыбраць склады з драўнінай уздоўж сельгаспалёў і на лясных узлесках. Толькі арганізацыям сістэмы Мінлясгаса трэба было вывезці без малога 900 тысяч кубаметраў драўніны, нагадалі ў профільным ведамстве.
Юрый Чабатар: «Падпісаныя дакументы — аснова стратэгіі практычнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў сферах рэалізацыі інвестпраектаў і развіцця чалавечага капіталу»
Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнае агенцтва міжнароднага развіцця і супрацоўніцтва КНР зацвердзілі ўзаемныя планы супрацоўніцтва ў сферах рэалізацыі перспектыўных інвестыцыйных праектаў і развіцця чалавечага патэнцыялу, паведамілі ў Мінэканомікі.
Хакеісты «Нёмана» абыгралі «Адмірал» у таварыскім матчы
Хакеісты гродзенскага «Нёмана» атрымалі перамогу над «Адміралам» з Уладзівастока ў таварыскім матчы ў сталічнай «Алімпік-Арэне», паведамляе БелТА.
Міжнародны турыстычны форум СНД пройдзе ў кастрычніку ў Дагестане
Міжнародны турыстычны форум Travel Hub «Садружнасць» пройдзе 1-3 кастрычніка ў Дагестане, паведамляе БелТА.
Грошы не пахнуць. А чым пахне страхоўка?
Адказ на гэтае пытанне далі ў міністэрстве на падатках і зборах.
Апытанне: кіраўнікі прадпрыемстваў плануюць рост аб’ёмаў вытворчасці і павышэнне попыту на сваю прадукцыю
Пра гэта сведчаць вынікі кан’юнктурнага апытання, праведзенага ў жніўні НДЭІ Мінэканомікі, паведамілі ў прэс-службе эканамічнага ведамства.
Узбуджана крымінальная справа аб махлярстве з аўтамабілем у Мінскім раёне
1 верасня Мінскім РАСК распачата крымінальная справа па частцы 4 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры), паведамляе «Прысталічча».
Асаблівасці працоўнага тыдня сенатараў
У рамках дабрачыннай акцыі «Збяром партфель першакласніку» намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, намеснік дырэктара па развіцці СТАА «Контэ Спа» Валянцін Байко наведаў дзіцячы дом сямейнага тыпу, размешчаны ў Гродне. Сенатар пазнаёміўся з выхавальнікамі дзіцячага дома і дзецьмі, якія тут пражываюць.
Парламенцкая дэлегацыя Узбекістана прыбыла з візітам у Беларусь
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля КАЧАНАВА і Старшыня Сената Олій Мажліса Танзіла НАРБАЕВА падпісалі пратакол да Мемарандума аб супрацоўніцтве (стварэнні Міжпарламенцкай камісіі) і план сумесных мерапрыемстваў (дарожную карту) на 2026–2027 гады.