Навiны
У Беларусі ў час акцыі «Дай лесу новае жыццё!» плануецца высадзіць 21 млн дрэў
У Беларусі 11 кастрычніка праходзіць добраахвотная грамадская акцыя «Дай лесу новае жыццё!», паведамляе БелТА.
Акцыя «Дай лесу новае жыццё!» пройдзе ў Беларусі 11-31 кастрычніка
У Беларусі з 11 па 31 кастрычніка пройдзе акцыя «Дай лесу новае жыццё!» Аб гэтым паведамляе БелТА.
Акцыя «Дай лесу новае жыццё!» пройдзе ў Беларусі з 11 па 31 кастрычніка
У акцыі «Дай лесу новае жыццё» прынялі ўдзел 60 тыс. беларусаў
У акцыі «Дай лесу новае жыццё» прынялі ўдзел 60 тыс. беларусаў, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства лясной гаспадаркі.
226 гектараў лесу высадзілі на Брэстчыне падчас акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
Да рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!» далучыліся супрацоўнікі Брэсцкага аблвыканкама на чале са старшынёй Пятром Пархомчыкам. Дарэчы, у Брэсцкай вобласці пастаўлена задача падчас вясновай акцыі пасадзіць лес на плошчы 400 гектараў, на пачатак гэтага тыдня пасаджана ўжо 226 гектараў.
Каля 50 тыс. чалавек ужо прынялі ўдзел у акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
Каля 50 тыс. беларусаў прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай грамадскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!». Аб гэтым паведаміў журналістам у Кобрыне міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, перадае БелТА.
Рэспубліканская акцыя «Дай лесу новае жыццё!» набірае абароты
Зялёнаму багаццю ў нашай краіне аддаецца асаблівая ўвага з боку дзяржавы. «Лес ёсць лес. Амаль палова краіны — гэта лес. Гэта наш здабытак, дадзены нам Богам», — казаў Прэзідэнт Беларусі, падкрэсліваючы неабходнасць гаспадарскага стаўлення да гэтага рэсурсу. Летась, падчас знаёмства з ходам работ па ўстараненні наступстваў стыхіі ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці, кіраўнік дзяржавы даў даручэнне аператыўна заняцца лесааднаўленнем і прыцягнуць да гэтага ў тым ліку насельніцтва, працоўныя калектывы, студэнтаў. «Мы павінны за будучы год усё гэта аднавіць, — паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка. — Трэба парадак навесці».
Дэлегацыя МУС прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
Марафон добрых спраў, накіраваны на аднаўленне зялёных насаджэнняў пасля леташняга ўрагану, стартаваў 21 сакавіка і працягнецца па 12 красавіка. Сімвалічна, што сёлетняя акцыя праходзіць у Год добраўпарадкавання. Па традыцыі ініцыятыву актыўна падхапілі супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў.
Прафсаюзы далучыліся да акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
Прафсаюзныя актывісты ў межах акцыі «Дай лесу новае жыццё!» ужо вызначылі аб’екты для сваёй працы. Большая частка з іх знаходзіцца на найбольш пацярпелых тэрыторыях — Гомельшчыне і Магілёўшчыне. Адмысловая ўвага — аднаўленню ветравальна-бураломных лесасек.
Акцыя «Дай лесу новае жыццё!» стартуе ў Беларусі
Беларусь далучаецца да святкавання Міжнароднага дня лясоў і дае старт акцыі па аднаўленні ветравальна-бураломных участкаў «Дай лесу новае жыццё», паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.