Навiны
Лунінецкай бібліятэцы нададзена імя Калінковіча
Мікола Калінковіч — знакавы персанаж у беларускім краязнаўстве. Хаця яго лёс быў звязаны і з рознымі куточкамі сёння ўжо постсавецкай прасторы. Тэрміновую службу правёў пад Ленінградам — Санкт-Пецярбургам. Жыў і працаваў, вучыўся ў Маскве, Туркменістане і Грузіі... І ва ўсе гады свайго кароткага жыцця, пачынаючы са школьнага часу, рупіўся ў зборы і вывучэнні памятак роднай зямлі. Найперш — тых, што звязаны з роднай Лунінецкай старонкай.
У Туркменістане выйдзе Купалаўскі зборнік
У мінулым годзе ў Ашхабадзе ў знак 300-годдзя з дня нараджэння класіка туркменскай і сусветнай паэзіі Махтумкулі быў адкрыты 60-метровы помнік творцу. Побач разбілі алею ў знак памяці класікаў нацыянальных літаратур іншых краін. На алеі быў усталяваны і помнік народнаму паэту Беларусі Янку Купалу. Аўтар працы — народны мастак Туркменістана, двойчы лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Махтумкулі. Ганаровы старэйшына туркменскага народа Сарагт Бабаеў.