Навiны
Для эвакуацыі пасажыраў атакаванага дронам аўтобуса ў Бранскай вобласці выехала спецгрупа з Гомеля
Для эвакуацыі пасажыраў і вадзіцеляў атакаванага дронам аўтобуса ў Бранскай вобласці з Гомеля выехала спецгрупа. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Гомельскім аблвыканкаме.
Беларускі пасажырскі аўтобус атакаваны ў Бранскай вобласці
Пасажырскі аўтобус, які рухаецца па маршруце Мінск — Гомель — Анапа, пацярпеў у выніку атакі БПЛА па стаянцы аўтатранспарту ў раёне пагранперахода Чырвоны камень Бранскай вобласці, паведамляе БелТА.
Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН: любыя спробы запалохвання і пагроз у адрас Беларусі і яе кіраўніцтва недапушчальны
Любыя спробы націску або запалохвання, ультыматумы, пагрозы ў адрас Беларусі і яе кіраўніцтва недапушчальны. Аб гэтым заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў на тэрміновым пасяджэнні Савета Бяспекі ААН, скліканым у сувязі з атакай беспілотніка на аўтобус з беларускімі грамадзянамі ў Бранскай вобласці Расіі, паведамляе БелТА.
Двух дзяцей, якія пацярпелі ў Бранскай вобласці, плануюць выпісаць дадому — Міністэрства аховы здароўя
Двух дзяцей, якія пацярпелі ў Бранскай вобласці, плануюць выпісаць дадому, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Прэс-сакратар МЗС Беларусі выступіў з заявай у сувязі са скліканнем Беларуссю тэрміновага пасяджэння Савета Бяспекі ААН
Матвіенка параўнала атаку на аўтобус з дзецьмі пад Бранскам з дзеяннямі фашыстаў
Старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Матвіенка на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам параўнала атаку на аўтобус з дзецьмі пад Бранскам з дзеяннямі фашыстаў, паведміла БелТА.
Дзіця, якое найбольш пацярпела ў Бранскай вобласці, пераведзена з рэанімацыі ў хірургію, яго стан стабільны — Міністэрства аховы здароўя
Найбольш пацярпелы ў Бранскай вобласці пацыент РНПЦ дзіцячай хірургіі пераведзены з рэанімацыі ў аддзяленне хірургіі, яго стан стабільны. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Селіверстаў: Беларусь чакае неадкладнага і адказнага расследавання атакі на аўтобус у Бранскай вобласці
Беларусь чакае неадкладнага і адказнага расследавання атакі на беларускі аўтобус з дзецьмі ў Бранскай вобласці. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў на пасольскім круглым стале па праблематыцы ўкраінскага крызісу, арганізаваным МДІМА МЗС РФ для кіраўнікоў акрэдытаваных у Маскве дыпламатычных місій, перадае БелТА.
Стан пацярпелых у Бранскай вобласці дзяцей здавальняючы — Міністэрства аховы здароўя
Стан пацярпелых у Бранскай вобласці дзяцей здавальняючы. Аб гэтым паведамляе БелТА.