Навiны
«Віцебская лыжня — 2026» сабрала больш як паўтары тысячы ўдзельнікаў
На адной з найлепшых і найцікавейшых лыжа-ролерных трас у Беларусі, ва ўрочышчы Вераб’ёвы горы ў Гарадку праходзіць маштабнае абласное спартыўна-мастацкае свята «Віцебская лыжня — 2026». У цэнтры праграмы — лыжныя эстафеты сярод каманд аблвыканкама, гаррайвыканкамаў, адміністрацый раёнаў Віцебска, камітэтаў і ўпраўленняў аблвыканкама, сілавых структур, арганізацый і прадпрыемстваў рэгіёна. Згодна з палажэннем, на чацвёртым этапе забегаў абавязковай умовай з’яўляецца ўдзел кіраўніка органа ўлады ці яго намесніка.
У Гомельскай вобласці вызначылі пераможцаў конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў
Адзін з іх — праект «Купалле ў Парычах».
У Гарадоцкім раёне пройдуць абласныя спаборніцтвы па падлёднай лоўлі «Удалая лунка»
У Гарадоцкім раёне з 23 па 24 студзеня пройдуць абласныя спаборніцтвы па падлёднай лоўлі «Удалая лунка — 2026». Пра гэта паведамілі ў Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы абслугоўвання, перадае БелТА.
Лукашэнка назваў узор для ўсіх аграгарадкоў Беларусі
Вёска Домжарыцы, якая размешчана на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка, павінна служыць узорам для развіцця аграгарадкоў ва ўсёй краіне. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, размаўляючы з жыхарамі населенага пункта, паведаміла БелТА.
Гарачая лінія па пытаннях засялення ў інтэрнаты стартуе ў БДУ 20 жніўня
Яна будзе працаваць па 29 жніўня. Студэнты і іх бацькі змогуць пазнаёміцца з дадатковай інфармацыяй аб працэсе засялення, неабходных дакументах, жыллёвых умовах і правілах унутранага распарадку.
Мемарыяльны комплекс у Рэкце будавалі ўсім Горацкім раёнам
Калі ехаць праз аграгарадок Рэкта па трасе Горкі — Орша, немагчыма не звярнуць увагі на мемарыял з 8 стэл. На іх пазначаны больш за 600 прозвішчаў. Гэта жыхары 22 вёсак Рэкцянскага сельсавета, якія пайшлі на вайну і не вярнуліся. Сімвалічныя свечка і журавы нагадваюць пра боль і смутак па абарваных вайной жыццях, якія захоўваюць у сэрцах нашчадкі. Помніку ўсяго два гады, дагэтуль гэтыя імёны заставаліся практычна ў невядомасці.