Навiны
Прадукцыя з Дзяржаўным знакам якасці запатрабаваная за мяжой — Маргунова
Прадпрыемствы, прадукцыя якіх удастоеная Дзяржаўнага знака якасці, пацвярджаюць адпаведнасць высокім стандартам. Пра гэта заявіла старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова падчас выязнога прэс-туру «Рух за ўдасканаленне якасці беларускіх тавараў на прыкладзе ААТ «УКХ «Мінскі маторны завод», перадае БелТА.
Ідзе актыўны прыём новых заявак на атрыманне статусу «Тавар Саюзнай дзяржавы» — Маргунова
Ідзе актыўны прыём новых заявак на атрыманне статусу «Тавар Саюзнай дзяржавы». Аб гэтым расказала старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова, перадае БелТА.
У Беларусі ў 2025 годзе ўведзена ў дзеянне каля 1 тыс. дзяржаўных стандартаў
Узровень гарманізацыі прынятых стандартаў з міжнароднымі і еўрапейскімі перавысіў 65 %. Пра гэта расказала старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова на пасяджэнні сумеснай калегіі Дзяржстандарту і Расстандарту, перадае БелТА.
Дэлегат УНС Алена Маргунова: Якасць беларускай прадукцыі — брэнд дзяржавы
Па высокім стандарце
Якасць тавараў і паслуг — тое, чым мы сапраўды можам ганарыцца. Як унутры краіны, так і далёка за яе межамі ведаюць, што «Зроблена ў Беларусі» — сведчанне гарантавана высокага ўзроўню. Прыярытэтныя мэты аб’яўленай Прэзідэнтам пяцігодкі якасці — далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін. А ў аснове якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі і паслуг ляжаць стандарты. Чым больш прагрэсіўны ўзровень іх патрабаванняў, тым, адпаведна, лепшая якасць. Стандарты аказваюць значнае станоўчае эканамічнае ўздзеянне, стымулюючы распрацоўку новай прадукцыі і ўдасканаленне існуючай, спрыяючы развіццю рынку і паляпшэнню ўмоў паставак.
Як ДАСТы рухаюць наперад эканоміку краіны
Старшыня Дзяржстандарту ўзяла ўдзел ва ўрачыстай лінейцы да Дня ведаў у Ліцэі БНТУ
Старшыня Дзяржстандарту, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Алена Маргунова ўзяла ўдзел ва ўрачыстай лінейцы да Дня ведаў, якая адбылася ў Ліцэі БНТУ. Свята аб’яднала вучняў, іх педагогаў і бацькоў.
Дзяржстандарт: сёлета запланавана стварыць два новыя і мадэрнізаваць тры нацыянальныя эталоны
Асноўнай мэтай развіцця эталоннай базы нашай краіны з’яўляецца забеспячэнне эканамічнага і тэхналагічнага суверэнітэту краіны. У апошнія гады патрэба ў выканання высокадакладных вымярэнняў імкліва расце ва ўсіх галінах прамысловасці, заявіла старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі (Дзяржстандарту) Алена Маргунова на прэс-канферэнцыі, якая прымеркавана да 150-годдзя метрычнай канвенцыі і Сусветнага дня метралогіі. Павышаную ўвагу да вымярэнняў надаюць у прыборабудаванні, машынабудаванні і ў энергетыцы. Гэта абумоўлена павышэннем да патрабаванняў якасці прадукцыі і выканання дакладных тэхналагічных працэсаў.
Якія новыя стандарты з'явяцца ў Беларусі сёлета?
У 2025 годзе ў Беларусі будуць распрацаваны 326 стандартаў (у тым ліку 130 ДАСТ) і змяненняў да дзеючых стандартаў у розных галінах эканомікі і сацыяльнага сектара — у прыватнасці ў галіне беспілотных транспартных сродкаў, лёгкай і харчовай прамысловасці.
Маргунова: Традыцыі беларускай якасці моцныя і прымнажаюцца
Як паведаміла «Звяздзе» старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова, для прысваення Дзяржаўнага знака якасці былі распрацаваны і зацверджаны нарматыўныя дакументы, якія вызначылі апісанне і малюнак знака, а таксама крытэрыі і парадак яго прысуджэння: