Навiны
«Віцебскі феномен»: у Палацы мастацтва адкрылася выстаўка пра стагоддзе мастацкага жыцця горада
29 кастрычніка ў мінскім Палацы мастацтва пачала работу выстаўка «Віцебскі феномен. XX / XXI». Праект віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў прадстаўляе панараму мастацкага жыцця горада больш чым за сто гадоў. Пра гэта паведамілі ў арганізацыі.
Беларуска Ткачова перамагла ў мнагабор’і на турніры на прызы Лобач
У Палацы мастацкай гімнастыкі вызначыліся першыя прызёры міжнароднага турніру на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач, паведамілі БелТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
Таямніцы воднай плыні
Палац мастацтва запрашае на сумесны праект з галерэяй FARBA «1 элемент. Вада». Гэта першая выстаўка ў серыі, прысвечанай прыродным стыхіям. Праект захоўвае фірменны стыль FARBA — спалучэнне традыцыйнага мастацтва і сучасных тэхналогій з элементамі інтэрактыву і адукацыйнага кантэнту.
«Кісларод» Веранікі Ракашэвіч
Адчуць бясконцасць быцця, заўважыць яго супярэчлівасць і «ўвайсці» ў плынь свядомасці можна на выстаўцы Веранікі Ракашэвіч «Кісларод» у Палацы мастацтва. Свабодная прастора і яркія экспрэсіўныя адценні ствараюць спрыяльную атмасферу для глыбокіх філасофскіх разважанняў і аналізу.
Ван Гог у прызме сучаснасці
Галерэя FARBA і Палац мастацтва запрашаюць на сумесны праект «Ван Гог. Ван Лав», прысвечаны знакамітаму галандскаму мастаку. Экспазіцыя раскрывае не толькі творчы шлях вялікага майстра, але спрабуе дакрануцца і да асабістага жыцця, зазірнуць у таямніцы душы і даць новае гучанне таленавітым ідэям.
Творчы ўклад у будучыню
У Палацы мастацтва адкрылася Рэспубліканская выстаўка «Разам. Да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь», дзе можна пазнаёміцца з работамі членаў ГА «Беларускі саюз мастакоў», якія з 1994 да 2024 года атрымлівалі ганаровыя званні «Народны мастак Беларусі», «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» і іншыя дзяржаўныя ўзнагароды.