Навiны
Фестываль самаразвіцця і здаровага ладу жыцця правядуць у Батанічным садзе
Фестываль самаразвіцця і здаровага ладу жыцця My way festival пройдзе 25-26 ліпеня ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі з 11:00 да 20:00. Пра гэта паведамляе БелТА.
Разнастайнасць афарбовак і формаў. Калекцыі лілейнікаў пакажуць у Батанічным садзе
У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі 16 і 17 ліпеня пройдуць сустрэчы з куратарам калекцыі лілейнікаў. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Батанічны сад.
Конкурс «Лідар аховы здароўя краін СНД» пройдзе ў Садружнасці пад эгідай Года аховы задроўя
У краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў стартаваў афіцыйны прыём заявак на ўдзел у міжнародным конкурсе «Лідар аховы здароўя краін СНД». Аб гэтым паведамілі БелТА ў Дэпартаменце па супрацоўніцтве ў палітычнай, гуманітарнай і сацыяльнай сферах Выканаўчага камітэта СНД.
Як перадаць электрасеткі на баланс дзяржавы?
З надыходам цёплага сезона тысячы беларускіх сем’яў вяртаюцца на свае дачныя ўчасткі. Але часам паўнавартасна адпачыць ад гарадской мітусні не даюць назапашаныя на іх праблемы — зношаныя лініі электраперадачы, састарэлыя трансфарматарныя падстанцыі, перапады напружання і аварыйныя адключэнні становяцца прычынай не толькі бытавых нязручнасцяў, але і дадатковых выдаткаў. Няспраўнасці сеткі нярэдка прыводзяць да выхаду са строю бытавой тэхнікі, перашкаджаюць сезонным работам і патрабуюць ад садаводчых таварыстваў значных фінансавых сродкаў.
Экскурсіі з куратарам калекцыі руж арганізуюць у Батанічным садзе 24 і 25 чэрвеня
Для якіх культур спрыяльныя цяперашнія ўмовы надвор’я, расказалі ў Белгідрамеце
Цяпло і вільгаць дапамогуць росту кукурузы і фарміраванню коласа збожжавых. Аб гэтым расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чаму для стварэння жывой агароджы каля дарог цяпер выбіраюць кустоўе, а не елкі, расказаў спецыяліст
Чаму для стварэння жывой агароджы каля дарог цяпер выкарыстоўваюць кустоўе, а не елкі, у эфіры тэлеканала СТБ расказаў начальнік упраўлення правядзення работ і ўтрымання дарожнай сеткі РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» Дзмітрый Дземідовіч, паведамляе БелТА.
Маштабная экспазіцыя півоняў і касачоў адкрыецца ў Цэнтральным батанічным садзе 11 чэрвеня
Маштабная выстава, якая аб’яднала калекцыі півоняў і касачоў, пройдзе ў Цэнтральным батанічным садзе НАН з 11 па 14 чэрвеня, паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на сайт установы.
Мінэканомікі прапанавала абмеркаваць удасканаленне дзейнасці садаводчых таварыстваў
На грамадскае абмеркаванне вынесены праект указа Прэзідэнта «Аб удасканаленні дзейнасці садаводчых таварыстваў». Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Дні дружбы БДУ і МДУ імя Ламаносава праходзяць гэтымі днямі ў Мінску
Урачыстае адкрыццё адбылося — у афлайн- і анлайн-фармаце. Яго ўдзельнікамі сталі рэктары Белдзяржуніверсітэта і Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава Андрэй КАРОЛЬ і Віктар САДОЎНІЧЫ, дэканы, супрацоўнікі і студэнты двух універсітэтаў, паведамілі ў прэс-цэнтры Белдзяжрунівесітэта.