Навiны
Кітайскі курортны горад Санья наведваюць усё больш замежных турыстаў
Курортны горад Санья на востраве Хайнань (Паўднёвы Кітай) прыцягвае ўсё больш замежных турыстаў. За першыя восем месяцаў гэтага года горад наведалі звыш 650 тыс. замежных гасцей, што на 27,2% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У кітайскай правінцыі Хайнань поўнасцю забароняць продаж паліўных аўтамабіляў
У астраўной правінцыі Хайнань да 2030 года будзе паэтапна ўведзена поўная забарона на продаж аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання. Такім чынам, Хайнань стаў першай кітайскай правінцыяй, якая ўстанавіла канкрэтны тэрмін забароны продажу паліўных аўтамабіляў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн.
Хайнань умацоўвае пазіцыі міжнароднага турыстычнага напрамку
За першыя чатыры месяцы гэтага года правінцыя Хайнань (Паўднёвы Кітай) прыняла 691,6 тысячы турыстаў, якія спыняліся на востраве не менш як на адну ноч, што на 51,4% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Сумарныя выдаткі ўязных турыстаў за студзень—красавік склалі 508 млн долараў ЗША, перавысіўшы леташні паказчык на 73,4%. Правінцыя працягвае ўмацоўваць свае пазіцыі як папулярнага міжнароднага турыстычнага напрамку, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».