Навiны
Што даваць на перакус у школу: карысныя парады
Як сабраць дзіцяці перакус у школу: што можна і нельга даваць з сабой, якія ёсць правілы складання карыснага і сытнага перакусу, у якіх сітуацыях перакус сапраўды патрэбен і чаму цэлы яблык лепш за любы сок у пакетах?
Загінулі адзін за адным: у Кіраўску застолле скончылася трагедыяй
У Кіраўску двое таварышаў залішне выпілі і памерлі на працягу адных сутак.
Жыхар Краснаполля памёр ад атручэння грыбамі
З пачатку года ў Беларусі зафіксавана 13 выпадкаў атручэння грыбамі, пацярпеў 21 чалавек — санэпідслужба
Збор грыбоў — традыцыйнае восеньскае захапленне, якое, аднак, можа абярнуцца трагедыяй. Бестурботнасць на «ціхім паляванні» можа прывесці да цяжкіх наступстваў. Пра тое, як не дапусціць бяды, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У Мінску 23-гадовы хлопец памёр ад вострага атручэння метадонам
У Мінску 23-гадовы хлопец памёр ад вострага атручэння метадонам, паведамляюць «Мінск-Навіны».
З’есці не той грыб нашмат больш небяспечна, чым атруціцца многімі іншымі прадуктамі
Эксперт заклікаў не ігнараваць нават слабыя сімптомы атручэння грыбамі
У чайніку была лімонная кіслата. У Баранавічах немаўля трапіла ў бальніцу з-за атручвання сумессю
У Баранавічах немаўля атруцілася вадой з чайніка з лімоннай кіслатой. Пра гэта расказаў БелТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аляксандр Сухадольскі.
Думаў, што бярозавы сок: у Столінскім раёне мужчына атруціўся хімікатам і памёр
Дапамогу па гаспадарцы на ўчастку аказваў мясцоваму фермеру 58-гадовы жыхар сталіцы. На працягу дня работнік займаўся прыбіраннем тэрыторыі. Пад вечар працадаўца звярнуў увагу, што мінчанін сядзіць побач з расаднікам з апушчанай галавой. Падышоўшы да яго, той патлумачыў, што выпіў з бутэлькі празрыстую вадкасць, думаючы, што гэта бярозавы сок. У адно імгненне работнік страціў прытомнасць. Фермер неадкладна даставіў мужчыну ў бальніцу, аднак медыкі канстатавалі смерць. Прызначана судова-медыцынская экспертыза. Паведаміла ДКСЭ.
У Брэсцкай вобласці дзеці атруціліся хімічнымі рэчывамі
У Брэсцкай вобласці маленькія дзеці атруціліся хімічнымі рэчывамі, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці Таццяну Каток.