Навiны
Колькасць загінулых у выніку пажару ў Ганконгу ўзрасла да 55
51 чалавек загінуў непасрэдна на месцы здарэння, яшчэ чацвёра памерлі ў медыцынскіх установах пасля шпіталізацыі. Па даных улад, каля 300 чалавек усё яшчэ лічацца зніклымі без вестак.
Ахвярамі 17-гадовага пінскага хакера сталі больш за 50 грамадзян СНД
Праваахоўнікі Брэсцкай вобласці выявілі непаўналетняга хакера, паведамляе БелТА са спасылкай на МУС.
У Беларусі адзначылі Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
22 чэрвеня сёлета таксама прыпала на нядзелю, як і 84 гады таму. У гэты дзень Беларусь адзначыла сумную дату — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Цана перамогі ў той вайне для краіны аказалася вельмі высокай — загінуў кожны трэці жыхар, 3 мільёны толькі чалавечых ахвяр, не лічачы вялікага матэрыяльнага ўрону, які адчуваўся пасля многія дзесяцігоддзі...
Памятны знак ахвярам генацыду адкрыюць у Магілёве
Ён устаноўлены на месцы масавага пахавання мірных жыхароў у гады Вялікай Айчыннай вайны — на ўскрайку Казіміраўскага лесу па вуліцы Раўчакова ў Магілёве. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае яго адкрыццю, адбудзецца заўтра, 21 чэрвеня. Плануецца, што ў ім возьмуць удзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Магілёўскай вобласці Сяргей Налівайка, генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед, сенатар, старшыня аблсавета Аляксандр Гарошкін, прадстаўнікі абласной і гарадской улады, працоўных калектываў, грамадскасці, дэпутаты, кіраўнікі розных рэлігійных арганізацый, удзельнікі міжнароднага маладзёжнага праекта «Дарогамі Памяці і Славы» з Магілёўскай вобласці і 20 рэгіёнаў Расіі.
У Стамбуле ў выніку землетрасення пацярпеў 151 чалавек
Беларусь і Расія папракнулі палітычныя эліты ФРГ у прагрэсіруючым рэвізіянізме
Удзельнікі дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы выступілі з сумеснай заявай у сувязі з планамі па прыпыненні членства Беларусі і Расіі ў апякунскім савеце германскага фонду «Памяць, адказнасць і будучыня». Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на МЗС Беларусі.
У Беларусі ўшаноўвалі памяць ахвяр Хатынскай трагедыі і ўсіх спаленых вёсак
Штогод 22 сакавіка беларусы ўспамінаюць журботную дату — Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі. У гэты дзень у 1943 годзе карнікі ўвайшлі ў вёску Хатынь. Яе жыхароў сагналі ў хлеў і падпалілі, а тых, хто выбягаў, расстрэльвалі. Усяго было знішчана 149 жыхароў, і, што самае страшнае, сярод іх было 75 дзяцей... Беларусь памятае пра тую страшную трагедыю, пра нечалавечыя зверствы фашыстаў і іх памагатых. Яскравы доказ таму — масавае ўсенароднае ўскладанне кветак у мемарыяльным комплексе «Хатынь», якое адбылося ў гэту суботу. Аддаць даніну памяці ахвярам Хатынскай трагедыі прыехалі тысячы беларусаў з усіх куткоў нашай краіны.