Навiны
Пахаладанне ў Еўропе стане першым выпрабаваннем для энергарынку перад зімой
Пахаладанні, якія адбудуцца ў Еўропе, стануць сур’ёзнай праверкай мясцовага энергетычнага рынку перад зімой на фоне высокіх цэн на газ і канкурэнцыі за пастаўкі звадкаванага прыроднага газу.
Цёпла і выгадна: у Беларусі расце папулярнасць жылля з электраацяпленнем
Значная частка жыхароў краін Балтыі чакае цяжкасцяў з аплатай ацяплення зімой
Рахункі за ацяпленне зімой могуць выклікаць цяжкасці ў значнай часткі жыхароў краін Балтыі, вымусіўшы іх скарачаць выдаткі на паўсядзённыя патрэбы. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага на заказ банка Citadele, пепрадае БелТА.
У Мінску з 12 кастрычніка ўключаюць ацяпленне ў адміністрацыйных будынках
З 12 кастрычніка ў сталіцы ўключаюць ацяпленне ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках, прамысловых і іншых арганізацыях. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінгарвыканкам.
Уключаць ацяпленне ў жылфондзе Гродна пачнуць 9 кастрычніка
У Гродне 9 кастрычніка паводле рашэння Гродзенскага гарвыканкама пачнуць уключаць ацяпленне ў жылым фондзе. Пра гэта БелТА паведамілі ў РУП «Гроднаэнерга».
Мінчанам расказалі, куды звяртацца пры праблемах з ацяпленнем
Да ацяпляльнага сезона ў Брэсцкай вобласці праверылі гатоўнасць перасоўнай кацельні
Да ацяпляльнага сезона ў Брэсцкай вобласці праверылі гатоўнасць перасоўнай кацельні. Пра гэта паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні ЖКГ.
Калі пацяплеюць батарэі ў кватэрах? У МЖКГ нагадалі аб правілах уключэння ацяплення
Калі ў Беларусі ўключаць ацяпленне, расказалі ў прэс-службе Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
У Віцебскай вобласці пачаўся ацяпляльны перыяд
Дзяржэнергагазнагляд: рэгістрацыя пашпартоў гатоўнасці да ацяпляльнага сезона выходзіць на фінішную прамую
У Беларусі да ацяпляльнага сезона падрыхтаваны амаль усе цеплакрыніцы і спажыўцы цеплавой энергіі: зарэгістравана каля 98 працэнтаў пашпартоў гатоўнасці. Спажыўцы цеплавой энергіі і цеплакрыніцы распрацавалі планы мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона. Іх неабходна выканаць да 20 верасня, а пашпарты гатоўнасці зарэгістраваць у органах Дзяржэнергагазнагляду да 30 верасня. Усяго ў краіне трэба зарэгістраваць 27710 пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў і 10335 пашпартоў цеплакрыніц. У Гомельскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях ужо зарэгістраваны 100 працэнтаў пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў і цеплакрыніц. Пра гэта 23 верасня падчас прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер ДУ «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд» Аляксандр Гулевіч.