Навiны
Другі Міжнародны форум «Вялікая спадчына — агульная будучыня» 21 — 22 чэрвеня адбудзецца ў Брэсце
У Палаце прадстаўнікоў прайшло пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні другога Міжнароднага форуму «Вялікая спадчына — агульная будучыня». Дадзены старт маштабнаму праекту Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па захаванні гістарычнай праўды.
Ключавыя акцэнты рэспубліканскага форуму «Жанчына і будучыня вёскі»
Па ініцыятыве дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 3 сакавіка ў Авальнай зале Дома ўрада адбыўся маштабны рэспубліканскі форум «Жанчына і будучыня вёскі». На ім сабраліся прадстаўніцы ўсіх 118 раёнаў краіны, якія сваёй працай уносяць важкі ўклад у развіццё беларускай вёскі.
Урад зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Беларусь інтэлектуальная», разлічаную на 2026–2030 гады
Яна ўключае тры падпраграмы, у якіх выразна, дэталізавана і празрыста распісаны крокі па вырашэнні задач і дасягненні мэт бягучай пяцігодкі ў сферы адукацыі. Першая падпраграма — «Дзіцячы садок і школа — тэрыторыя поспеху» — накіравана на павышэнне якасці дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі. Другая — «Дзеці і моладзь — будучыня Беларусі» — прадугледжвае пашырэнне даступнасці дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, сацыялізацыю моладзі ў сучасным грамадстве. У трэцяй — «Прафесійныя кадры» — сканцэнтраваны задачы па павышэнні канкурэнтаздольнасці прафесійнай адукацыі.
Па падрабязнасці мы звярнуліся да міністра адукацыі Андрэя ІВАНЦА.
Шэсцьдзясят восьмая сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі прайшла ў Брэсце
Парадак дня ў асноўным склалі пытанні, звязаныя з рэалізацыяй даручэнняў, якія далі кіраўнікі дзяржаў у ходзе правядзення міжнароднага форуму Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня» ў красавіку ў Валгаградзе. Прынята рашэнне зрабіць названы форум традыцыйным.
Лукашэнка заявіў аб важнасці саюза КНР і постсавецкай прасторы для будучыні
Беларусь гатова будаваць сваю палітыку ў напрамку далейшага развіцця супрацоўніцтва з Кітаем. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Маскве ў інтэрв’ю кітайскаму тэлеканалу CGTN, паведамляе БелТА.
Беларуская парламенцкая дэлегацыя ўдзельнічае ў форуме Саюзнай дзяржавы ў Валгаградзе
Беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў, першым намеснікам старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Ігарам Сергяенкам прыбыла для ўдзелу ў міжнародным форуме Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня», які пройдзе 28-29 красавіка ў Валгаградзе.