Навiны
Кветкі і дзіцячыя цацкі нясуць да пасольства Ірана ў Мінску
Статус прадстаўніцтва М'янмы ў Мінску павысяць да ўзроўню пасольства
Статус прадстаўніцтва М’янмы ў Мінску павысяць да ўзроўню пасольства. Пра гэта па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў прадстаўнікам СМІ выконваючы абавязкі Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М’янма, старшыня Камісіі Нацыянальнай бяспекі і міру Мін Аун Хлайн, паведаміла БелТА.
Пасольства Беларусі адкрыецца ў Славакіі
Пасольства Беларусі адкрыецца ў Славакіі. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.
У кітайскім пасольстве адбыліся актуальныя семінары і паказ традыцыйнага мастацтва
Два семінары ў адзін дзень адбыліся ў зале Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, прыцягнуўшы да сябе асаблівую ўвагу не толькі вядомых навукоўцаў, экспертаў, грамадскіх дзеячаў, але і моладзі — студэнтаў беларускіх ВНУ. Такая шырокая зацікаўленасць зразумелая: тэмы семінараў у пасольстве сяброўскай краіны вызначыны самой сучаснасцю — «Паскарэнне ўсебаковага развіцця жанчын дзеля цудоўнай будучыні» і «Кіраўніцтва ў Кітаі ў маім успрыманні».
Беларусь і Аман маюць намер адкрыць пасольствы ў Маскаце і Мінску
Беларусь і Аман маюць намер узаемна адкрыць пасольствы ў Маскаце і Мінску. Аб гэтым было заяўлена ў ходзе сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Султанам Амана Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам, паведамляе БелТА.
Волату слова прысвячаецца
У Маскве адкрылася перасоўная літаратурна-дакументальная выстаўка «Волат слова і думкі», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Івана Якаўлевіча Навуменкі. Месцам правядзення выстаўкі стаў Дзелавы і культурны комплекс Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
У Індыі затрымалі «пасла» выдуманых краін: ён арандаваў дом і адкрыў фэйкавае пасольства
У прыгарадзе Дэлі паліцыя затрымала 47-гадовага Харшвардхана Джайна, які адкрыў фальшывае пасольства неіснуючых дзяржаў «Себарга» і «Вестарктыка». Мужчына арандаваў жылы дом, павесіў флагі розных краін і выдаваў сябе за дыпламата, абяцаючы грамадзянам працаўладкаванне за мяжой, піша Smartpress. by.
Снапкоў: унікальныя адносіны Беларусі і Расіі змацаваны агульным гістарычным лёсам і эканамічнымі сувязямі
Адносіны Беларусі і Расіі змацаваны агульным гістарычным лёсам і цеснымі эканамічнымі сувязямі. На гэта звярнуў увагу першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў, выступаючы 11 чэрвеня на прыёме ў расійскім пасольстве ў Мінску з нагоды Дня Расіі, паведамляе БелТА.
Кітайскі фестываль «Чай для гармоніі свету» пройдзе ў сталіцы 31 мая
У суботу, 31 мая, на плошчы Свабоды ў Мінску адбудзецца маштабнае мерапрыемства «Чай для гармоніі свету», арганізаванае міністэрствам культуры і турызму КНР, Пасольствам КНР у Беларусі і Мінгарвыканкамам. Карэспандэнт «Звязды» даведалася падрабязнасці.
Італьянскі візавы цэнтр у Мінску спыніў выкананне адной важнай паслугі
Італьянскі візавы цэнтр у Мінску спыніў выкананне адной важнай паслугі. Яна неабходна грамадзянам Беларусі для афармлення візы. Паведамленне аб гэтым паведамляецца на сайце TLScontact.