Навiны
Фальклорныя песні мужчын, якіх прызвалі на вайсковую службу, прагучаць у адмысловай праграме
Новую праграму «Некрут» падрыхтаваў фалькларыст і этнограф Іван Кірчук і прадставіць яе на сцэне Палаца культуры ветэранаў 6 снежня.
Па прафесіі — участковы інспектар, а ў душы — этнограф. Беларус з глыбінкі пляце паясы і праводзіць старадаўнія абрады
Шматдзетны тата Віктар Шыпкоў па прафесіі старшы ўчастковы, а яшчэ ён не на жарт захапляецца фальклорам і этнаграфіяй роднага краю. Разам з сям’ёй у роднай вёсцы Маркавічы праводзіць аўтэнтычныя абрады, пляце паясы ва ўнікальнай тэхніцы і шые нацыянальнае адзенне, а яшчэ — удзельнічае ў выставах, конкурсах і фестывалях, паведамляе БелТА.
Рэспубліканскі фестываль народнага гумару ўжо трыццаць гадоў збірае аматараў дасціпных жартаў
Аўцюкі слязам не вераць!
Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі пройдзе ў Мінску
IV Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі пройдзе ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 15-17 мая, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАН.
Мудрасць народа, схаваная ў слове
Па ініцыятыве старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Гусакова Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры распачаў работу, накіраваную на папулярызацыю багатай моўнай спадчыны, сабранай вучонымі. Пазнаёміцца з ёй можна дзякуючы серыі ілюстраваных альбомаў «Фальклорныя скарбы Беларусі». Прэзентацыя трох першых альбомаў прайшла ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук.