Вы тут

Экзатычнае начынне для пітва (заканчэнне)


(Пачатак у нумары за 21 студзеня).

Га­рэл­ка да­лё­ка не ад­ра­зу ста­ла па­ну­ю­чым на­по­ем на шля­хец­кіх за­стол­лях. Да па­чат­ку ХVІІ ста­год­дзя яе пі­лі ў асноў­ным на па­ля­ван­ні або на вай­не, каб зняць са­праўд­ны муж­чын­скі стрэс, — «пра­ва на га­рэл­ку» не так прос­та бы­ло за­слу­жыць. Асноў­ны­мі на­по­ямі бы­лі ві­но (асаб­лі­ва ву­гор­скае) і піт­ны мёд. Ну, і пі­ва — за­мест су­час­ных аха­ла­джаль­ных на­по­яў, па­коль­кі пры та­га­час­ным уз­роў­ні гі­гі­е­ны ва­ду піць бы­ло ча­сам не­бяс­печ­на. Толь­кі за чэ­ляд­дзю пры­зна­ва­ла­ся пра­ва піць га­рэл­ку «прос­та так». А ка­лі ўжо шлях­та га­доў гэ­так 400 та­му ра­бі­ла лас­ку да га­рэл­кі, то пі­лі яе з та­кіх вось зграб­ных чар. Ме­на­ві­та так па­важ­лі­ва — «ча­ра». Па­га­дзі­це­ся, на­шмат больш са­лід­на, чым «чар­ка», якая звы­чай­на су­пра­ва­джае «сквар­ку». Толь­кі па ме­ры пса­ван­ня но­ра­ваў га­рэл­ка рас­паў­сюдж­ва­ла­ся ўсё шы­рэй — ха­ця, да­рэ­чы, звы­чай­ная «бе­лая» так ні­ко­лі і не пры­жы­ла­ся ў пры­ві­ле­я­ва­ных кла­саў. Шлях­та пі­ла моц­ную амаль вы­ключ­на ў вы­гля­дзе роз­ных на­сто­ек на тра­ве і спе­цы­ях, на са­да­ві­не і яга­дах, як са­лод­кіх, так і гор­кіх. (І амаль кож­ная тра­ды­цый­ная на­стой­ка лі­чы­ла­ся ле­ка­мі ад той або ін­шай хва­ро­бы, так што для піц­ця заў­сё­ды ме­ла­ся са­мае «вы­са­ка­род­нае» тлу­ма­чэн­не — «ле­чым­ся»!)

4-22

Пі­ва даў­ней пі­лі з вы­со­кіх шкля­ных куф­ляў, на нож­цы-пад­стаў­цы або без, упры­го­жа­ных рос­пі­сам або разь­бой, якія зва­лі­ся «шкля­ні­ца­мі». У ХVІІІ ста­год­дзі, ка­лі амаль усё та­ва­рыс­кае і гра­мад­скае жыц­цё кру­ці­ла­ся ва­кол пі­цей­ных ры­ту­а­лаў, пі­ва пі­лі і з больш эк­за­тыч­на­га по­су­ду, мо­да на які пры­хо­дзі­ла з‑за мя­жы. Як свед­чыць вя­до­мы ле­та­пі­сец но­ра­ваў і звы­ча­яў Са­скай эпо­хі (1697–1763) Ен­джэй Кі­то­віч: «Для пі­ва ўжы­ва­лі­ся доў­гія шкля­ныя пал­кі з вя­лі­кай бул­да­веш­кай на кан­цы — ту­ды лез­ла квар­та пі­ва; куф­лі з труб­ка­мі, праз якія трэ­ба бы­ло смак­таць піт­во, тру­бы, вал­тор­ны, паў­гар­ца­выя шкля­ні­цы з тры­ма аб­ру­чы­ка­мі. Пал­кі, куб­кі, труб­кі ра­бі­лі пры­красць не так са­мім піт­вом, бо ня­шмат у іх мес­ці­ла­ся пі­ва, як ня­зруч­ным спо­са­бам піц­ця: п'ю­чы з пал­кі або труб­кі, трэ­ба бы­ло ла­мац­ца і вы­гі­нац­ца ўзад. Ка­лі ж хто ха­цеў ад­няць ад вус­наў ку­фаль, а не ве­даў, як за­ткнуць язы­ком труб­ку, каб пе­ра­ста­ла ця­чы пі­ва, дык тут жа аб­лі­ваў­ся. Ка­лі ж хто ўзяў­ся вы­піць шкля­ні­цу з аб­ру­чы­ка­мі, па­ві­нен быў аб­вяс­ціць усёй кам­па­ніі, да яко­га аб­ру­чы­ка ад­ным глыт­ком вы­п'е; ка­лі не да­піў або за­мно­га вы­піў, дык яму ад­ра­зу да­лі­ва­лі». Апі­са­ная Кі­то­ві­чам «доў­гая шкля­ная пал­ка з вя­лі­кай бул­да­веш­кай на кан­цы» — не што ін­шае, як сла­ву­ты анг­лій­скі «ярд элю» (уаrd-оf-аlе), ад­мыс­ло­вы по­суд для жар­тоў­ных піў­ных спа­бор­ніц­тваў. Стан­дарт­ная рур­ка (шкля­ная труб­ка — Аўт.) та­ко­га по­су­ду ме­ла даў­жы­ню 1 ярд (91 см), а ёміс­тасць бы­ла раз­лі­ча­на на дзве з па­ло­вай анг­лій­скія пін­ты (1,42 л).

4-21

А вось гэ­та што за по­суд, па­доб­ны на пя­соч­ны га­дзін­нік, ве­да­е­це? Гэ­та так зва­ны «па­двой­ны ке­ліх» — жар­тоў­ны ся­мей­ны по­суд, для му­жа і жон­кі, так­са­ма ты­по­вы для ХVІІІ ста­год­дзя. Той, што на ма­люн­ку, зроб­ле­ны на Урэ­цкай шкля­ной ма­ну­фак­ту­ры кня­зёў Ра­дзі­ві­лаў. Хоць, як вы ўжо, пэў­на, зда­га­да­лі­ся, ні­вод­на­га асоб­ні­ка та­ко­га по­су­ду з Урэч­ча ў Бе­ла­ру­сі, на жаль, не за­ста­ло­ся.

4-20

Пра ці­ка­вы по­суд, у якім скан­цэнт­ра­ва­ла­ся на­ша гіс­то­рыя, мож­на на­пі­саць яшчэ ня­ма­ла. Але да­во­дзіц­ца з су­мам ад­зна­чыць, што звы­чай­на­му бе­ла­ру­су прак­тыч­на ня­ма дзе іх уба­чыць. Боль­шасць год­ных узо­раў, на­ват тых, што вы­пус­ка­лі­ся на на­шай тэ­ры­то­рыі, — хі­ба толь­кі ў му­зе­ях су­сед­ніх кра­ін. Ма­быць, усё, што бы­ло да «ма­лян­коў­скай» кан­та­ва­най шклян­кі, не за­ха­ва­ла­ся ў на­род­най па­мя­ці. Як вось гэ­ты, на­прык­лад, ты­по­вы кі­лі­шак-«карч­мяк» з гру­ба­га шкла, да па­чат­ку ХХ ста­год­дзя адзін з най­бо­лей рас­паў­сю­джа­ных ты­паў по­су­ду для піц­ця на на­шых зем­лях. Аца­ні­це яго сціп­лую вы­тан­ча­насць.

4-23

 

Кухмістр Верашчака

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.