Вы тут

«На сувязі» з кожным...


Су­пра­цоў­ні­кі пош­ты — гэ­та лю­дзі, якіх ба­чыш, ві­даць, час­цей, чым асоб­ных ро­дзі­чаў. Апла­ціць «жы­роў­ку», за­браць па­сыл­ку, ку­піць пе­рад свя­там пры­го­жых паш­то­вак і кан­вер­таў, вы­пі­саць га­зе­ты... Ды ці ма­ла спраў, у якіх паш­та­ві­кі — га­ран­тыя — да­па­мо­гуць. А ка­лі яшчэ і хут­ка, з вет­лі­вай усмеш­кай ды без ні­я­кай чар­гі, то па­ход у ад­дзя­лен­не су­вя­зі і ўво­гу­ле ўспры­меш як ві­зіт ту­ды, дзе ця­бе ча­ка­юць...

20-5

Ка­рэс­пан­дэн­ты «Звяз­ды» за­ці­ка­ві­лі­ся: дзе рых­ту­юць кад­ры для пош­ты, як доў­га і ча­му ву­чаць, што ўрэш­це са­мі на­ву­чэн­цы ду­ма­юць пра сваю бу­ду­чую пра­фе­сію?

— У наш Вы­шэй­шы дзяр­жаў­ны ка­ледж су­вя­зі, каб атры­маць ся­рэд­нюю спе­цы­яль­ную аду­ка­цыю, па­сту­па­юць і тыя, хто скон­чыў адзі­нац­цаць кла­саў, і тыя, хто ўжо мае про­філь­ную праф­тэх­аду­ка­цыю. А ка­лі ў бу­ду­чым вы­пуск­нік за­хо­ча атры­маць яшчэ і вы­шэй­шую (а да яе імк­нец­ца пра­цэн­таў 80 на­шых на­ву­чэн­цаў), на гэ­та да­вя­дзец­ца па­тра­ціць толь­кі тры га­ды, — рас­па­вя­дае за­гад­чык ка­фед­ры ар­га­ні­за­цыі і тэх­на­ло­гій паш­то­вай су­вя­зі Лі­дзія Но­ві­ка­ва. — Нех­та вы­бі­рае за­воч­нае ад­дзя­лен­не, нех­та ідзе на дзён­нае.

Пра­фе­сія «апе­ра­тар паш­то­вай су­вя­зі» — гэ­та сту­пень, якую на­ву­чэн­цы пе­ра­адоль­ва­юць на дру­гім го­дзе на­ву­чан­ня. Праз ней­кі час яны ста­но­вяц­ца тэх­ні­ка­мі. А на час атры­ман­ня дып­ло­маў ужо ве­да­юць усе эта­пы пра­цы пош­ты з са­ма­га па­чат­ку — ад аба­вяз­каў апе­ра­та­ра да кі­раў­ні­ка ад­дзя­лен­ня су­вя­зі.

Зрэш­ты, тут не ўсё так прос­та. Бу­ду­чым паш­та­ві­кам, перш чым атры­маць жа­да­ны дып­лом, па­трэб­на «пе­ра­ла­па­ціць» ня­ма­ла ву­чэб­най ін­фар­ма­цыі. Пры­чым вель­мі роз­на­ба­ко­вай.

20-7

Па­вод­ле слоў Лі­дзіі Но­ві­ка­вай, пад­час ву­чо­бы вя­лі­кая ўва­га на­да­ец­ца ін­фар­ма­цый­ным тэх­на­ло­гі­ям. На­ву­чэн­цы зна­ё­мяц­ца са спе­цы­яль­най кам­п'ю­тар­най сіс­тэ­май, якая вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца на по­шце. Аба­вяз­ко­вая і вель­мі важ­ная част­ка ву­чо­бы — вы­ву­чэн­не за­меж­ных моў: анг­лій­скай і фран­цуз­скай. Апош­няя лі­чыц­ца між­на­род­най мо­вай пош­ты. На род­най бе­ла­рус­кай мо­ве на­ву­чэн­цы спа­сці­га­юць пра­фе­сій­ную лек­сі­ку. Ёсць у пра­гра­ме і прад­мет, які на­зы­ва­ец­ца «Эты­ка і псі­ха­ло­гія пра­фе­сій­ных па­во­дзін».

— Усім вя­до­ма, што на по­шце кож­ны дзень па­трэб­на кан­так­та­ваць з людзь­мі, а пры гэ­тым, на вя­лі­кі жаль, мо­гуць уз­ні­каць не­па­ра­зу­мен­ні, кан­флікт­ныя сі­ту­а­цыі. На­ват на кон­кур­сах пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства да­юць за­дан­ні зма­дэ­лі­ра­ваць ней­кі кан­флікт і па­спя­хо­ва з яго вый­сці, — рас­каз­вае Лі­дзія Мац­ве­еў­на.

Яшчэ ў рас­кла­дзе — тэх­на­ло­гія паш­то­вай су­вя­зі, ню­ан­сы яе ар­га­ні­за­цыі, пра­ца з тэх­ні­кай і аб­ста­ля­ван­нем, якое вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца на по­шце. Да­во­дзіц­ца вы­ву­чаць і бан­каў­скія апе­ра­цыі. На­прык­лад, па­трэб­на ве­даць, як афарм­ляць укла­ды і крэ­ды­ты, аб­слу­гоў­ваць бан­каў­скія плас­ты­ка­выя карт­кі, пра­ца­ваць з элект­рон­ны­мі гра­шы­ма.

Вя­до­ма, якас­ная ву­чо­ба не­маг­чы­мая без во­пыт­ных пе­да­го­гаў. На­тал­ля Па­рхо­мен­ка, вы­клад­чык ка­фед­ры ар­га­ні­за­цыі і тэх­на­ло­гій паш­то­вай су­вя­зі, да та­го, як па­чаць вы­кла­даць, во­сем га­доў ад­пра­ца­ва­ла на по­шце. Ця­пер дзе­ліц­ца ве­да­мі і во­пы­там з на­ву­чэн­ца­мі.

20-6

— Кож­ны з іх — асо­ба. Та­му ад­ноль­ка­вы па­ды­ход — гэ­та шлях ня­пра­віль­ны, — ка­жа На­тал­ля Аль­фон­саў­на. — Ка­лі на­ву­чэн­цы толь­кі пры­хо­дзяць на пер­шыя кур­сы, у кож­на­га з іх роз­ны пе­ры­яд адап­та­цыі. Нех­та пры­вы­кае да са­ма­стой­на­га жыц­ця хут­чэй, нех­та — па­воль­ней. Та­му і зра­зу­мець па­трэб­на кож­на­га.

А кож­ны, да­рэ­чы, ін­ды­ві­ду­аль­насць не толь­кі ў пла­не ха­рак­та­ру. Ву­чыц­ца ў ка­ледж пры­яз­джа­юць з са­мых роз­ных кут­коў Бе­ла­ру­сі. Пры­чым ні­хто не шу­кае са­бе пры­ват­ную ква­тэ­ру — усе ін­ша­га­род­нія за­бяс­печ­ва­юц­ца мес­ца­мі ў ін­тэр­на­тах.

— Я з Ві­цеб­скай воб­лас­ці, з Ба­ра­ні. У Ві­цеб­ску скон­чы­ла ву­чы­лі­шча, атры­ма­ла спе­цы­яль­насць, але пас­ля вы­ра­шы­ла, што ха­чу пра­доў­жыць сваю аду­ка­цыю, та­му і аб­ра­ла Вы­шэй­шы дзяр­жаў­ны ка­ледж су­вя­зі, — рас­па­вя­дае Вік­то­рыя Кар­ма­на­ва.

Яшчэ ад­на на­ву­чэн­ка, На­тал­ля Сла­ба­да, ро­дам з вёс­кі Но­выя За­сі­ма­ві­чы, што ў Пру­жан­скім ра­ё­не, на Брэст­чы­не. Ка­жа, што ву­чо­ба ў ка­ле­джы да­па­мо­жа ёй стаць больш гра­мат­ным спе­цы­я­ліс­там. Дзяў­ча­ты жы­вуць у ін­тэр­на­це. Сцвяр­джа­юць, што ўмо­вы ім вель­мі па­да­ба­юц­ца. Ра­зам жы­вуць ад­на­груп­ні­цы, так пра­сцей рых­та­вац­ца да за­ня­ткаў, ды і абед га­та­ваць на­шмат хут­чэй і ве­ся­лей.

20-4

На­тал­ля і Вік­то­рыя ця­пер на чац­вёр­тым кур­се. Атры­ма­ныя ў ка­ле­джы ве­ды па­спра­ба­ва­лі ўжо пры­мя­ніць на прак­ты­цы. Яна, да­рэ­чы, скла­да­ец­ца з трох эта­паў: ву­чэб­ная, тэх­на­ла­гіч­ная і пе­рад­дып­лом­ная. У су­ме гэ­та пры­клад­на 20 тыд­няў. Вель­мі час­та пе­рад­дып­лом­ную прак­ты­ку сту­дэн­ты пра­хо­дзяць па мес­цы жы­хар­ства — ня­рэд­ка гэ­та не­вя­лі­кія га­ра­ды і вёс­кі.

Ус­па­мі­на­ю­чы свой до­свед пра­цы, На­тал­ля і Вік­то­рыя ка­жуць, што са­мае скла­да­нае — гэ­та ста­сун­кі з людзь­мі: нех­та ідзе на пош­ту з доб­рым на­стро­ем, нех­та — на­ад­ва­рот, але да­га­дзіць па­трэб­на ўсім. Бо са­праўд­ны паш­та­вік ад­каз­вае не толь­кі за якасць па­слуг, ён ста­ра­ец­ца быць «на су­вя­зі» з кож­ным, хто пры­хо­дзіць у паш­то­вае ад­дзя­лен­не. І вель­мі важ­на, каб гэ­тая су­вязь не пе­ра­ры­ва­ла­ся.

Ган­на ГА­РУС­ТО­ВІЧ.

Фо­та Ма­ры­ны БЕ­ГУН­КО­ВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.