Вы тут

Ста­ліч­ны паш­тамт за­пра­шае


Хо­ча­це вер­це, хо­ча­це не, але на ад­ным з ра­сій­скіх тэ­ле­ка­на­лаў апы­тан­не пра­вя­лі: хто па­кі­нуў больш яр­кі след у гіс­то­рыі — На­па­ле­он ці Ба­на­парт? Як і вар­та бы­ло ча­каць, мер­ка­ван­ні па­дзя­лі­лі­ся: боль­шасць рэ­спан­дэн­таў на поў­ным сур'­ё­зе лі­чы­ла, што пер­шы дзе­яч, мен­шасць — што дру­гі... Не цяж­ка ўя­віць, коль­кі бы­ло б ад­ка­заў на пы­тан­не пра ві­зі­тоў­ку ста­лі­цы. Нех­та, пры­чым ад­ра­зу ж, на­зваў бы ёю ар­хі­тэк­тур­ны ан­самбль пло­шчы Пе­ра­мо­гі, нех­та — Чыр­во­ны кас­цёл, Тэ­атр опе­ры і ба­ле­та, На­цы­я­наль­ную біб­лі­я­тэ­ку, Ка­фед­раль­ны са­бор... У гэ­ты ж пе­ра­лік, без су­мнен­ня, тра­піў бы і ста­ліч­ны паш­тамт — агуль­на­да­ступ­ны пом­нік ар­хі­тэк­ту­ры. Дня­мі пас­ля рэ­кан­струк­цыі ад­кры­ла­ся яго зна­ка­мі­тая круг­лая за­ла.

2

На цал­кам зра­зу­ме­лае ў гэ­тым вы­пад­ку пы­тан­не, што ў ёй, той за­ле, змя­ні­ла­ся, ад­ка­заць, як вы­свят­ля­ец­ца, цяж­ка. Бо... па вя­лі­кім ра­хун­ку... ні­чо­га. І, ра­зам з тым... усё. Гэ­та зна­чыць, што ў за­ле ўсё тыя ж зя­лё­ныя ка­ло­ны, тыя ж пры­го­жыя віт­ра­жы, тая ж шы­коў­ная люст­ра, тая ж ляп­ні­на, у цэнт­ры — той са­мы знак з па­ка­заль­ні­кам ад­лег­лас­цяў да асноў­ных га­ра­доў Бе­ла­ру­сі і Еў­ро­пы, стэ­ла з са­мым дак­лад­ным у ста­лі­цы га­дзін­ні­кам, тыя ж акен­цы апе­ра­та­раў... Але пры гэ­тым — у за­ле як быц­цам па­вы­шэ­ла столь, як быц­цам «раз­да­лі­ся» сце­ны, ста­ла яшчэ больш па­вет­ра, свят­ла...

— Бу­ды­нак ста­ліч­на­га паш­там­та з'яў­ля­ец­ца пом­ні­кам ар­хі­тэк­ту­ры. Та­му пад­час рэ­кан­струк­цыі лі­та­раль­на кож­ны крок да­во­дзі­ла­ся ўзгад­няць з Мі­ніс­тэр­ствам куль­ту­ры, — па­тлу­ма­чы­ла ге­не­раль­ны ды­рэк­тар РУП «Бел­пош­та» Іры­на Іг­на­таў­на Сак­со­на­ва. — Най­боль­шыя скла­да­нас­ці ўзнік­лі з за­ме­най вок­наў, з за­ха­ван­нем пры гэ­тым уні­каль­ных віт­ра­жоў. Не да­пус­ка­лі­ся і ні­я­кія зме­ны ў ды­зай­не. А вось но­выя тэх­на­ло­гіі пры­ўнес­ці трэ­ба бы­ло.

Для зруч­нас­ці ў цэнт­ры за­лы з'я­ві­ла­ся но­вая мяк­кая мэб­ля. Гэ­та зна­чыць, што ця­пер, ад­соч­ва­ю­чы свой ну­мар элект­рон­най чар­гі, клі­ент мож­а спа­кой­на па­ся­дзець, па­чы­таць све­жую прэ­су. Па-но­ва­му, па-су­час­на­му аб­ста­ля­ва­ны і пра­цоў­ныя мес­цы апе­ра­та­раў (да­рэ­чы, ся­род іх ужо не толь­кі дзяў­ча­ты). Но­вая мэб­ля пад­бі­ра­ла­ся з тым раз­лі­кам, каб пад ру­кой бы­ла ўся не­аб­ход­ная тэх­ні­ка, каб зно­сі­ны з клі­ен­та­мі ста­лі больш бліз­кі­мі і праз­рыс­ты­мі.

Па­вод­ле слоў Іры­ны Сак­со­на­вай, праз цэх па­слуг ста­ліч­на­га паш­там­та пра­хо­дзіць што­дня ка­ля 10 ты­сяч ча­ла­век: пра­цуе па­сы­лач­ная за­ла, тэ­ле­граф, 14 апе­ра­цый­ных акен­цаў у круг­лай за­ле. «На­тоў­пы» (на­ват з пя­ці клі­ен­таў) ка­ля іх, як пра­ві­ла, не ўтва­ра­юц­ца, але ж так зва­ная элект­рон­ная чар­га пра­ца­ваць тут бу­дзе, бо вы­кон­ва­ец­ца ні мно­га ні ма­ла, ка­ля 60 най­мен­няў па­слуг!

Да­рэ­чы, у дзень ад­крыц­ця круг­лай за­лы ў карыстанне бы­лі ўве­дзе­ны спе­цы­яль­ныя штэм­пе­лі з пе­ра­вод­най ка­лян­дар­най да­тай. Гэ­та зна­чыць, што ця­пер усе паш­тоў­кі, ліс­ты, бан­дэ­ро­лі бу­дуць ад­праў­ляц­ца з паш­там­та з ка­рот­кай і вель­мі кан­крэт­най па­зна­кай «Мінск-паш­тамт». Пры­чым за­свед­чыць гэ­та мог кож­ны ах­вот­ны — вы­браць пры­го­жую паш­тоў­ку, чыр­ка­нуць коль­кі слоў, пра­віль­на (ця­пер, з уста­ля­ван­нем но­вай сар­та­валь­най тэх­ні­кі гэ­та вель­мі важ­на!) на­пі­саць ад­ра­сы сва­іх бліз­кіх... Так зва­ную «Вяс­но­вую вес­тач­ку» пош­та абя­ца­ла да­ста­віць — бяс­плат­на і ў са­мы ка­рот­кі тэр­мін.

На паш­то­вым кір­ма­шы, раз­ме­шча­ным там жа, у круг­лай за­ле, пры­цягвалі ўва­гу ары­гі­наль­ныя паш­то­выя карт­кі з се­рыі «Бе­ла­рус­кая кух­ня», без­ліч ма­рак, паш­то­вак, кан­вер­таў... На іх — пом­ні­кі ар­хі­тэк­ту­ры, рэ­пра­дук­цыі кар­цін сла­ву­тых мас­та­коў, на­ша ба­га­цей­шая фло­ра і фаў­на, наш фальк­лор, на­шы слуц­кія па­ясы, на­ша У не­скла­до­вае (лі­та­ра, якой ня­ма больш ні ў ад­ным ал­фа­ві­це све­ту)...

— Усё гэ­та — шмат­га­до­вая пра­ца па-са­праўд­на­му апан­та­ных, улю­бё­ных у спра­ву лю­дзей, — ад­зна­чы­ла ды­рэк­тар вы­да­вец­ка­га цэнт­ра «Мар­ка» Іры­на Ва­лер'­еў­на Шы­пі­ла­ва. — Апроч звыч­ных паш­то­вак да Но­ва­га го­да, 8-га Са­ка­ві­ка, Вя­лі­ка­дня і ін­шых свят, мы вы­пус­ка­ем паш­тоў­кі для пост­кро­сін­гу, да свя­таў пра­фе­сій­ных. У перс­пек­ты­ве — на­ват ад­мыс­ло­выя: да Дня на­стаў­ні­ка, ме­ды­цын­ска­га ра­бот­ні­ка, бу­даў­ні­ка... Сур'­ёз­на рых­та­ва­лі­ся і да чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі. Вы­пус­ці­лі мар­ку, пры­чым на­кла­дам у 240 ты­сяч (ся­рэд­ні ты­раж — 60) і ад­мыс­ло­вы кан­верт, 22 сю­жэ­ты мас­тац­кіх кар­так.

На іх, да­рэ­чы, тут мож­на па­ста­віць штэм­пель­ную пя­чат­ку «Welcome to Belarys!» (Сар­дэч­на за­пра­ша­ем у Бе­ла­русь!»), дзе ад­ным з ту­рыс­тыч­ных аб'­ек­таў па пра­ве ста­не паш­тамт.

Ва­лян­ці­на Доў­нар.

Фо­та Яў­ге­на Пя­сец­ка­га.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.