Вы тут

Навіны з водарам кавы


...Ра­ні­ца. Пры­пы­нак. Ша­пік «Бел­са­юз­дру­ку».

З гэ­та­га, з па­куп­кі све­жых га­зет, дзень па­чы­на­ец­ца ў мно­гіх га­ра­джан. І што, вя­до­ма ж, доб­ра, вель­мі мно­гія з іх мо­гуць су­мя­шчаць ця­пер пры­выч­нае з до­сыць не­ча­ка­ным. Гэ­та зна­чыць, ку­піўшы све­жы ну­мар га­зе­ты, яшчэ і па­гар­таць яго — за ку­бач­кам ка­вы.

[caption id="attachment_77694" align="alignnone" width="600"]«Бел­са­юз­друк» за­пра­шае.  Па­куп­ні­кам ра­ды пра­даў­цы Воль­га Ко­рык і Крыс­ці­на Яра­ха­вец. «Бел­са­юз­друк» за­пра­шае. Па­куп­ні­кам ра­ды пра­даў­цы Воль­га Ко­рык і Крыс­ці­на Яра­ха­вец.[/caption]

— На­шы ганд­лё­выя пунк­ты (а іх у Мін­ску 362) па­чы­на­юць пра­ца­ваць у 6-7 га­дзін ра­ні­цы, — га­во­рыць на­мес­нік ды­рэк­та­ра прад­пры­ем­ства «Бел­са­юз­друк» Ак­са­на Вал­гай. — Кра­мы ды ка­вяр­ні ў гэ­ты час яшчэ за­чы­не­ны. Вось мы і па­спра­ба­ва­лі су­стра­каць мін­чан ды гас­цей ста­лі­цы не толь­кі све­жы­мі на­ві­на­мі, але і га­ра­чай ка­вай. Спа­чат­ку яе пра­па­ноў­ва­лі ў на­шых кра­мах, а ця­пер — ужо і ў ша­пі­ках. Яны ад­кры­ва­юц­ца ў но­вых мік­ра­ра­ё­нах, а так­са­ма ўста­лёў­ва­юц­ца на мес­цы пры­выч­ных, ста­рых. Ня­даў­на, у пры­ват­нас­ці, свой ганд­лё­вы пункт не па­зна­лі па­куп­ні­кі ста­ліч­най Ня­мі­гі.

Там, на пры­пын­ку гра­мад­ска­га транс­пар­ту, на мес­цы доб­ра вя­до­ма­га ша­пі­ка, з'я­ві­ла­ся хоць не­вя­ліч­кая, але ж са­праўд­ная ўтуль­ная крам­ка — з ку­ды боль­шай пло­шчай па­ліц. На іх — све­жыя га­зе­ты і ча­со­пі­сы, кні­гі, паш­тоў­кі, кар­ты го­ра­да, су­ве­ні­ры, у тым лі­ку — да 70-год­дзя Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі... Што важ­на, усё гэ­та па­куп­нік мож­на не прос­та ўба­чыць, а па­тры­маць у ру­ках, па­гар­таць, пры­ца­ніц­ца, вы­браць па­трэб­нае. Пры­чым не вы­клю­ча­на, што ім, тым па­трэб­ным, у на­са­мрэч кро­ка­вай да­ступ­нас­ці (амаль усе ганд­лё­выя пунк­ты прад­пры­ем­ства раз­ме­шча­ны ў са­мых бой­кіх мес­цах го­ра­да) ста­не і ку­ба­чак ка­вы.

2-21

— Сю­ды, ну вя­до­ма ж, мож­на зай­сці і для та­го, каб пад­сіл­ка­вац­ца, — пра­цяг­вае спа­да­ры­ня Вал­гай. — А за­ад­но — знай­сці неш­та ці­ка­вае для ся­бе з пе­ры­ё­ды­кі, з кніг — для да­рос­лых, для дзя­цей... У кні­гар­ні ж мы не так час­та хо­дзім. А мо­ладзь дык і на­огул чы­тае ця­пер хі­ба ў тэ­ле­фо­нах ды ін­тэр­нэ­це. Дык хай па­гля­дзіць, што ёсць яшчэ і дру­ка­ва­ная пра­дук­цыя. Мы па­ста­ян­на па­шы­ра­ем яе асар­ты­мент, па­вы­ша­ем якасць аб­слу­гоў­ван­ня.

Гэ­та, як і вар­та бы­ло ча­каць, не мо­жа не ад­бі­вац­ца на вы­ні­ках пра­цы: у но­вых ганд­лё­вых пунк­тах пры­кмет­на ўзрас­тае про­даж пе­ры­ё­ды­кі, кніг, асаб­лі­ва дзі­ця­чай лі­та­ра­ту­ры... Што і зра­зу­ме­ла, бо, па­каз­ва­ю­чы та­вар най­леп­шым чы­нам, ма­ем бо­лей шан­цаў яго пра­даць.

Ва­лян­ці­на Доў­нар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.