Вы тут

НА­ТА ўзмац­няе па­зі­цыі ва Ус­ход­няй Еў­ро­пе


Кра­і­ны НА­ТА ка­раб­ля­мі і зні­шчаль­ні­ка­мі ўзмац­ня­юць па­зі­цыі аль­ян­су ва Ус­ход­няй Еў­ро­пе, пе­ра­да­юць ін­фар­ма­генц­твы. НА­ТА ад­праў­ляе пяць ка­раб­лёў у Бал­тый­скае мо­ра для ак­ты­ві­за­цыі аба­ро­ны сва­іх усход­не­еў­ра­пей­скіх са­юз­ні­каў, га­во­рыц­ца ў за­яве аль­ян­су. Мар­ская гру­па бу­дзе скла­дац­ца з ка­раб­лёў Нар­ве­гіі, Ні­дэр­лан­даў, Бель­гіі і Эс­то­ніі — гэ­та ча­ты­ры мін­ныя траль­шчы­кі і ад­но суд­на за­бес­пя­чэн­ня. Яны скла­да­юць ад­ну з ча­ты­рох ва­ен­на-мар­скіх груп сіл хут­ка­га рэ­ага­ван­ня НА­ТА. Так­са­ма ста­ла вя­до­ма, што ча­ты­ры зні­шчаль­ні­кі ВПС Фран­цыі ад­пра­вяц­ца да кан­ца кра­са­ві­ка на па­тру­ля­ван­не па­вет­ра­най пра­сто­ры над кра­і­на­мі Бал­тыі. У па­чат­ку кра­са­ві­ка Фран­цыя ўжо ад­пра­ві­ла ча­ты­ры зні­шчаль­ні­кі для па­тру­ля­ван­ня не­ба над Поль­шчай. Акра­мя та­го, бы­ло за­яў­ле­на, што кант­роль за па­вет­ра­най пра­сто­рай Поль­шчы і Ру­мы­ніі з па­чат­ку кра­са­ві­ка ажыц­цяў­ляе са­ма­лёт да­лё­ка­га на­зі­ран­ня АWАСS. На­пя­рэ­дад­ні прэм'­ер-мі­ністр Ка­на­ды Сты­вен Хар­пер па­ве­да­міў, што яго кра­і­на так­са­ма на­кі­руе ў Поль­шчу шэсць зні­шчаль­ні­каў СF-18 у рам­ках уз­мац­нен­ня мі­сіі па­вет­ра­най па­лі­цыі НА­ТА. Ка­над­скія зні­шчаль­ні­кі бу­дуць па­тру­ля­ваць па­вет­ра­ную пра­сто­ру над кра­і­на­мі Ус­ход­няй Еў­ро­пы ра­зам са зні­шчаль­ні­ка­мі ЗША, Вя­лі­ка­бры­та­ніі, Да­ніі, Поль­шчы, Пар­ту­га­ліі і Гер­ма­ніі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.