Вы тут

«Нам прыемна несці да людзей друкаванае слова»


Наш ка­лян­дар ба­га­ты на свя­ты — і дзяр­жаў­ныя, і пра­фе­сій­ныя... Але ў апош­нія га­ды ўсё больш ува­гі двум — Дню род­най мо­вы, Дню бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства. Што цал­кам ла­гіч­на, як па­да­ец­ца, бо, па­вод­ле ад­на­го з паэ­таў, «без род­най мо­вы лю­дзі ў род­ным краі, як тыя ква­та­ран­ты-не­мту­ры», па­вод­ле дру­го­га ж, «ад­крыц­ці, якім ня­лёг­ка роў­ных пад­шу­каць», — агонь і сло­ва...

6-14

Ся­род тых, хто — лі­та­раль­на — да­но­сіць яго да лю­дзей, хто рас­паў­сюдж­вае дру­ка­ва­ныя срод­кі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, і Рэс­пуб­лі­кан­скае ўні­тар­нае прад­пры­ем­ства «Бел­пош­та». Не­каль­кі пы­тан­няў на­пя­рэ­дад­ні свя­та мы за­да­лі яго ге­не­раль­на­му ды­рэк­та­ру спа­да­ры­ні Іры­не Сак­со­на­вай.

— Іры­на Іг­на­таў­на, не­ка­лі га­зе­ты і ча­со­пі­сы вы­піс­ва­лі ўсе, хоць для афарм­лен­ня пад­піс­кі ча­ла­ве­ку трэ­ба бы­ло іс­ці на пош­ту...

— Ця­пер зра­біць гэ­та на­шмат пра­сцей, на­ват не вы­хо­дзя­чы з до­му ці з офі­са — праз ін­тэр­нэт-сайт на­ша­га прад­пры­ем­ства. Да па­слуг клі­ен­таў — ула­даль­ні­каў плас­ты­ка­вых бан­каў­скіх кар­так — і на­шы пла­цеж­на-да­ве­дач­ныя тэр­мі­на­лы. Як па­каз­вае ста­тыс­ты­ка, гэ­тыя спо­са­бы афарм­лен­ня пад­піс­кі на­бы­ва­юць усё боль­шую па­пу­ляр­насць. За апош­нія тры га­ды, на­прык­лад, коль­касць за­ка­заў, аформ­ле­ных праз сайт, па­вя­лі­чы­ла­ся больш чым у два ра­зы. Апроч та­го, па-ра­ней­ша­му пра­цу­юць гра­мад­скія рас­паў­сюдж­валь­ні­кі, на­шы паш­таль­ё­ны. Іх мож­на за­пра­сіць на прад­пры­ем­ства, да ся­бе да­моў...

— Тым не менш ты­ра­жы па­да­юць.

— Са­праў­ды, зні­жэн­не коль­кас­ці пад­піс­ных дру­ка­ва­ных вы­дан­няў на­зі­ра­ец­ца, і не толь­кі ў Бе­ла­ру­сі. Пры­чы­на та­му ві­да­воч­ная: для атры­ман­ня ін­фар­ма­цыі з'яў­ля­юц­ца ўсё но­выя тэх­ніч­ныя маг­чы­мас­ці. Праз той жа ін­тэр­нэт у лю­бы зруч­ны час і бяс­плат­на мож­на па­зна­ё­міц­ца з элект­рон­ны­мі вер­сі­я­мі боль­шас­ці вы­дан­няў.

Але ж з бо­ку на­сель­ніц­тва ўзро­вень да­ве­ру да дру­ка­ва­най прэ­сы па-ра­ней­ша­му за­ста­ец­ца вы­со­кім.

— Мая сяб­роў­ка з Бя­рэ­зін­шчы­ны, апроч ін­ша­га, вы­піс­вае «Литературную га­зе­ту», су­се­дзі — «Известия», «Ар­гу­мен­ты и фак­ты». А якія яшчэ, ска­жам так, за­меж­ныя вы­дан­ні за­ха­ва­лі сваю па­пу­ляр­насць у на­шай кра­і­не?

— Пад­піс­ны ты­раж за­меж­ных вы­дан­няў не­вя­лі­кі. У агуль­ным аб'­ёме пры­ня­тай на­мі пад­піс­кі ён скла­дае ўся­го 2,3%. Да за­па­тра­ба­ва­ных мож­на ад­нес­ці ра­сій­скую га­зе­ту «Здо­ро­вый об­раз жизни — Вестник «ЗОЖ» (ты­раж ка­ля 5,5 ты­ся­чы), ча­со­пі­сы «Бур­да», « Лиза», «Моя прек­рас­ная да­ча».

— Не вам ка­заць, нех­та вы­піс­вае ад­ну га­зе­ту, а нех­та і ва ўсе ча­сы (зды­ма­ем ка­пя­люш) — аба­вяз­ко­ва «ра­ён­ку», аба­вяз­ко­ва аб­лас­ную, аба­вяз­ко­ва рэс­пуб­лі­кан­скую плюс ча­со­піс... Але ж заў­сё­ды бы­лі і, ві­даць, за­ста­лі­ся пад­піс­чы­кі, на ад­рас якіх пры­хо­дзіць ку­ды больш вы­дан­няў?

— Тыя, хто вы­піс­вае 5-10, а то і больш най­мен­няў лі­та­ра­тур­на-мас­тац­кіх і на­ву­ко­ва-па­пу­ляр­ных вы­дан­няў, вя­до­ма ж, ёсць, але іх ня­шмат, гэ­та ў асноў­ным лю­дзі па­жы­ло­га ўзрос­ту.

— А што вы­піс­ва­юць на­шы біб­лі­я­тэ­кі — і вя­лі­кія, і, ска­жам так, ма­лыя?

— На­менк­ла­ту­ра іх да­ся­гае 1500 най­мен­няў. Яна вель­мі раз­на­стай­ная і фар­мі­ру­ец­ца ў за­леж­нас­ці ад спе­цы­фі­кі біб­лі­я­тэ­кі. Гэ­та мо­гуць быць на­ву­ко­ва-тэх­ніч­ныя і на­ву­ко­ва-па­пу­ляр­ныя вы­дан­ні, ме­ды­цын­скія, гра­мад­ска-па­лі­тыч­ныя, дзі­ця­чыя... Неш­та вы­лу­чыць тут вель­мі скла­да­на.

— Іры­на Іг­на­таў­на, на тэ­ле­ба­чан­ні час ад ча­су з'яў­ля­ец­ца до­сыць якас­ная, за­па­мі­наль­ная рэ­кла­ма «Кніж­на­га клу­ба». Яе ж (хай ін­ша­га кштал­ту) мож­на ўба­чыць і ў ад­дзя­лен­нях паш­то­вай су­вя­зі. Гэ­та свай­го ро­ду су­мес­ны пра­ект?

— «Кніж­ны клуб» ка­рыс­та­ец­ца па­слу­га­мі на­ша­га прад­пры­ем­ства, што цал­кам ла­гіч­на і зра­зу­ме­ла. Дзя­ку­ю­чы шы­ро­кай сет­цы ад­дзя­лен­няў су­вя­зі і ўлас­най ла­гіс­ты­цы жы­ха­ры са­мых ад­да­ле­ных ху­та­роў і вё­са­чак мо­гуць афор­міць за­каз і атры­маць паш­то­вае ад­праў­лен­не з кні­га­мі.

Вар­та за­зна­чыць, што гэ­тая па­слу­га ка­рыс­та­ец­ца доб­рым по­пы­там і нам пры­ем­на нес­ці да лю­дзей дру­ка­ва­нае сло­ва.

— Пер­шы дзень ве­рас­ня ў на­шай кра­і­не — Дзень ве­даў, пер­шыя вы­хад­ныя — Дні бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства. Да гэ­та­га свя­та, вя­до­ма ж, рых­ту­юц­ца га­ра­ды, дзе яны пра­хо­дзяць, рых­ту­юц­ца кні­га­вы­даў­цы, пісь­мен­ні­кі і паэ­ты, рэ­дак­цыі га­зет і ча­со­пі­саў... Як рых­ту­ец­ца ва­ша прад­пры­ем­ства?

— Гэ­та ўжо як пра­ві­ла: у мес­цах ма­са­вых гу­лян­няў пад­час лю­бо­га свя­та раз­мя­шча­юц­ца па­віль­ё­ны РУП «Бел­пош­та». Усе ах­вот­ныя там мо­гуць ад­пра­віць ліс­ты аль­бо паш­тоў­кі, па­ста­віць на іх па­мят­ны штэм­пель, на­быць мар­кі, кан­вер­ты, су­ве­ні­ры, та­ва­ры бе­ла­рус­кіх вы­твор­цаў, афор­міць пад­піс­ку на лю­бі­мыя вы­дан­ні...

Сё­ле­та да Дня бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства мы вы­пус­ці­лі се­рыю не­мар­кі­ра­ва­ных паш­то­вак «Ілюст­ра­цыі на­род­на­га мас­та­ка Бе­ла­ру­сі Ва­сі­ля Ша­ран­го­ві­ча да паэ­мы Яку­ба Ко­ла­са «Но­вая зям­ля». Па­куль вы­да­дзе­ны 3 сю­жэ­ты, у каст­рыч­ні­ку бу­дзе яшчэ 4.

Сё­ле­та, як і ў па­пя­рэд­нія га­ды, у аба­ра­чэн­не вый­дуць паш­то­вая мар­ка, кан­верт. У ня­дзе­лю, 7-га ве­рас­ня, там ад­бу­дзец­ца спе­цы­яль­нае па­мят­нае га­шэн­не.

— Фі­ла­тэ­ліс­там, вя­до­ма ж, не трэ­ба ка­заць, што гэ­та та­кое, а вось усім ас­тат­нім, маг­чы­ма, ёсць сэнс?

— Спе­цы­яль­нае га­шэн­не пра­во­дзіц­ца ў го­нар важ­най па­дзеі аль­бо па­мят­най да­ты. Для яго па­пя­рэд­не вы­пус­ка­ец­ца ад­мыс­ло­вы (з той вы­явай і да­тай) штэм­пель. Дзе­ян­не яго стро­га аб­ме­жа­ва­нае: ён «жы­ве», так бы мо­віць, толь­кі адзін дзень, а по­тым зні­шча­ец­ца. Вось фі­ла­тэ­ліс­ты і ста­ра­юц­ца не ўпус­ціць маг­чы­масць — на­быць кан­вер­ты, мар­кі з та­кі­мі ад­біт­ка­мі. І, трэ­ба ска­заць, ма­юць ра­цыю, бо на са­мой спра­ве, паш­то­вая пра­дук­цыя — гэ­та не толь­кі знак паш­то­вай апла­ты, не толь­кі вы­нік пра­цы тых, хто яе ства­раў і свед­чан­не гус­ту тых, хто яе на­быў, каб ад­пра­віць ліст або за­ха­ваць у сва­ёй ка­лек­цыі, — гэ­та, без пе­ра­больш­ван­ня, фраг­мент гіс­то­рыі.

— Асоб­ны дзя­куй прад­пры­ем­ству за паш­тоў­кі для пост­кро­сін­гу. Яны, лі­чы, на ўвесь свет (Бе­ла­русь у лі­да­рах па коль­кас­ці ка­рыс­таль­ні­каў і ад­праў­лен­няў!) пра­па­ган­ду­юць на­шу куль­ту­ру і гіс­то­рыю, на­шу кух­ню, на­шу, у пры­ват­нас­ці, уні­каль­ную лі­та­ру «Ў»... Да та­го ж у про­да­жы ця­пер вель­мі шмат він­ша­валь­ных паш­то­вак з са­мы­мі роз­ны­мі свя­та­мі, у тым лі­ку і пра­фе­сій­ны­мі...

— Мы, вя­до­ма ж, уваж­лі­ва со­чым за раз­віц­цём пост­кро­сін­гу ў Бе­ла­ру­сі, ак­тыў­на пад­трым­лі­ва­ем гэ­ты ці­ка­вы між­на­род­ны кі­ру­нак. З 2009 го­да ў нас рас­пра­ца­ва­на і вы­пу­шча­на ка­ля 450 паш­то­вак на са­мую роз­ную тэ­ма­ты­ку. Да­рэ­чы, сё­ле­та (апроч ін­шых 40) вый­шла паш­тоў­ка «Уда­чы ў пост­кро­сін­гу!».

А на­огул мы ста­ра­ем­ся ства­раць сю­жэ­ты, дзя­ку­ю­чы якім лю­дзі ў са­мым да­лё­кім за­меж­жы маг­лі б да­ве­дац­ца пра са­ма­быт­насць на­ша­га краю, пра гіс­та­рыч­ную і куль­тур­ную спад­чы­ну, на­цы­я­наль­ны ка­ла­рыт, ха­раст­во пры­ро­ды...

Да та­го ж паш­тоў­кі — не толь­кі для пост­кро­сін­гу — ва­ло­да­юць цу­доў­ней­шай маг­чы­мас­цю пе­ра­да­ваць па­чуц­ці. Што, зда­ва­ла­ся б, пра­сцей: за­ві­таў у ад­дзя­лен­не паш­то­вай су­вя­зі, на­быў пры­го­жую аль­бо з ней­кай ці­ка­він­кай паш­то­вач­ку, на­пі­саў коль­кі шчы­рых слоў-па­жа­дан­няў ды ад­пра­віў... Усё — мож­на ўяў­ляць, коль­кі ра­дас­ці ва­шым бліз­кім пры­ня­се гэ­та ма­лень­кае па­слан­не. Пры­чым не толь­кі за­раз, у хут­кім ча­се. Яго ж мож­на за­хоў­ваць — га­да­мі...

— Па­слу­га гэ­та — ста­рая, як свет... А пош­та па­ста­ян­на ра­дуе сва­іх клі­ен­таў но­вы­мі. Ча­го ча­каць у блі­жэй­шы час?

— У жніў­ні (мо­жа хто пра­пус­ціў гэ­ту ін­фар­ма­цыю) у жы­ха­роў не толь­кі Мін­ска, але і ўсіх аб­лас­ных цэнт­раў з'я­ві­ла­ся маг­чы­масць атрым­лі­ваць пен­сіі і да­па­мо­гі ў лю­бым ад­дзя­лен­ні паш­то­вай су­вя­зі, не­за­леж­на ад мес­ца пра­жы­ван­ня.

Зноў жа не так даў­но РУП «Бел­пош­та» атры­ма­ла ста­тус ін­фар­ма­цый­на­га па­ся­рэд­ні­ка агуль­на­дзяр­жаў­най аў­та­ма­ты­за­ва­най ін­фар­ма­цый­най сіс­тэ­мы (ААІС). І за­раз у на­шых клі­ен­таў у вы­лу­ча­ных ад­дзя­лен­нях паш­то­вай су­вя­зі з'я­віў­ся до­ступ да дзяр­жаў­ных ін­фар­ма­цый­ных рэ­сур­саў.

Уво­сень на­ша прад­пры­ем­ства па­ра­дуе клі­ен­таў зніж­ка­мі. З 1 ве­рас­ня, на­прык­лад, у рам­ках ак­цыі «За­ла­тая во­сень» на 25% па­тан­не­ла пе­ра­сыл­ка між­на­род­ных гра­шо­вых пе­ра­во­даў. Про­ма-ак­цыі, на якіх на­шы спе­цы­я­ліс­ты бу­дуць рас­па­вя­даць пра но­выя па­слу­гі, па­каз­ваць, як ка­рыс­тац­ца пла­цеж­на-да­ве­дач­ны­мі тэр­мі­на­ла­мі, як пра­віль­на пі­саць ад­ра­сы, каб ліс­ты як ма­га хут­чэй да­хо­дзі­лі да ад­ра­са­таў, прой­дуць у буй­ных ста­ліч­ных і аб­лас­ных ад­дзя­лен­нях паш­то­вай су­вя­зі. Там жа бу­дуць пра­во­дзіц­ца вік­та­ры­ны, уру­чац­ца су­ве­ні­ры... Так што за­га­дзя за­пра­шаю. У тым лі­ку — афор­міць пад­піс­ку, бо нех­та пра­віль­на ска­заў: «Як га­зет чы­таць не бу­дзеш, дык і гра­ма­ту за­бу­дзеш». А я да­ба­ві­ла б яшчэ: «І кніг...».

— Та­ды рас­ка­жы­це, ка­лі лас­ка, якія вы­дан­ні са­мі за­бі­ра­е­це з паш­то­вай скрын­кі? Ці зна­хо­дзі­це час на доб­рую кні­гу? Ка­го з бе­ла­рус­кіх пісь­мен­ні­каў, доб­ра ве­да­ю­чы мо­ву, чы­та­е­це і пе­ра­чыт­ва­е­це?

— На мой по­гляд, і дзіў­на, і не­да­ра­валь­на бы­ло б, на­ра­дзіў­шы­ся і пра­жыў­шы доб­рую част­ку жыц­ця ў Бе­ла­ру­сі, не лю­біць сва­ёй мо­вы, не ве­даць яе. Пад­руч­нік па бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры, ка­лі я ву­чы­ла­ся у шко­ле, на­зы­ваў­ся «Род­нае сло­ва». Так яно і бы­ло...

Кні­гі я вель­мі люб­лю! Чы­таю іх з 5-га­до­ва­га ўзрос­ту і ду­жа шка­дую, што ця­пер хі­ба зрэд­ку ма­гу да­зво­ліць са­бе «ада­рвац­ца», як той ка­заў, па­ся­дзець з доб­рай кніж­кай. Але ж узяць яе ў ру­кі, па­чы­таць хоць кры­ху мне трэ­ба аба­вяз­ко­ва. У воль­ную хві­лі­ну гэ­та са­мы лю­бі­мы за­ня­так.

А вось з пісь­мен­ні­каў са­мы лю­бі­мы — Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч. Вель­мі па­да­ба­юц­ца тво­ры Яку­ба Ко­ла­са і Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча. Ужо коль­кі ра­зоў пе­ра­чыт­ваю іх і ўсё роў­на зна­хо­джу штось но­вае — дум­кі, сло­вы, па­чуц­ці...

Што да­ты­чыц­ца пе­ры­я­дыч­ных вы­дан­няў, то чы­таць ста­ра­юся ўсе рэс­пуб­лі­кан­скія га­зе­ты, бо трэ­ба ж быць у кур­се... З ці­ка­вас­цю і заў­сё­ды раз­горт­ваю све­жы ну­мар «Звяз­ды» — яшчэ і для та­го, каб ад­чуць СМАК БЕ­ЛА­РУС­КАЙ МО­ВЫ. Мне па­да­ба­ец­ца гэ­ты вы­раз.

— У та­кім ра­зе ва­шы па­жа­дан­ні на­шым пад­піс­чы­кам і аў­та­рам.

— Апроч зда­роўя, па­жа­дан­не ад­но — ці­ка­вых пуб­лі­ка­цый, но­вых пра­ек­таў, руб­рык, су­стрэч...

На мой по­гляд, чут­кі пра зы­ход па­пя­ро­вых га­зет вель­мі пе­ра­боль­ша­ныя. Іх як чы­та­лі, так і бу­дуць чы­таць. «Сха­піць» ней­кую на­ві­ну, так бы мо­віць з пы­лу, з жа­ру, у ін­тэр­нэ­це, вя­до­ма ж, ці­ка­ва і хо­чац­ца, але па­чы­таць доб­рую ана­лі­ты­ку, ра­зам з аў­та­рам па­раз­ва­жаць ды па­ду­маць — гэ­та ўжо лепш з пры­выч­най лю­бі­май га­зе­тай, з лю­бі­май кні­гай.

Да­рэ­чы, амаль кож­ную су­бо­ту, я за­хо­джу на кніж­ны кір­маш, што на Кам­са­моль­скім во­зе­ры, і ма­гу з упэў­не­нас­цю ска­заць: лю­дзей, якія чы­та­юць, якія куп­ля­юць кні­гі і ча­со­пі­сы, вель­мі шмат. Яны роз­на­га ўзрос­ту. Што ра­дуе — там дзе­ці, там мо­ладзь.

Так што ўсіх, хто мае да­чы­нен­не да пісь­мен­ства, да сло­ва, ад усёй ду­шы він­шую са свя­там!

Ва­лян­ці­на Доў­нар.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.