Вы тут

Неабыякавым — дарогу!


У Ма­гі­лё­ве кла­по­цяц­ца аб тым, каб у го­ра­дзе бы­ло ўтуль­на

Коль­кі ідэй і пра­ек­таў, якія кру­цяц­ца ў га­ла­ве ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка, пра­па­дае да­рэм­на! Зга­дзі­це­ся, гэ­та не­спра­вяд­лі­ва. Яны маг­лі б ува­со­біц­ца ў кан­крэт­ныя спра­вы і пры­но­сіць лю­дзям ка­рысць. Не вы­клю­ча­на, што ў Ма­гі­лё­ве хут­ка ўсё так і бу­дзе. Ня­даў­на вуч­ні стар­шых кла­саў ма­гі­лёў­скіх школ, а так­са­ма мо­ладзь з усіх ву­чэб­ных уста­ноў го­ра­да вы­бра­лі свой пар­ла­мент. Ідэю пад­ка­заў стар­шы­ня Ма­гі­лёў­ска­га гар­са­ве­та дэ­пу­та­таў Фё­дар Мі­хе­ен­ка. А па­коль­кі ле­тась Ма­гі­лёў да­лу­чыў­ся да між­на­род­най іні­цы­я­ты­вы «Го­рад, дру­жа­люб­ны дзе­цям», вы­ба­ры ста­лі ад­ной з га­лоў­ных па­дзей у ажыц­цяў­лен­ні ма­ла­дзёж­най па­лі­ты­кі.

[caption id="attachment_56105" align="alignnone" width="600"]Дэ­пу­та­там ад 34-й шко­лы ста­ла Воль­га Глаз­ко­ва. Дэ­пу­та­там ад 34-й шко­лы ста­ла Воль­га Глаз­ко­ва.[/caption]

У пар­ла­мент ідуць дзяў­чын­кі...

Так, пры­нам­сі, бы­ло ў СШ № 34 Ма­гі­лё­ва, дзе я па­бы­ва­ла пад­час вы­ба­раў. Усе тры кан­ды­да­ты — дзяў­чын­кі! Хлоп­цы ў ад­каз на маё пы­тан­не, ча­му моц­ная па­ло­ва менш ак­тыў­ная, толь­кі па­ціс­ка­лі пля­чы­ма і жар­та­ва­лі: «У нас дзяў­ча­ты та­ле­на­ві­тыя». Яны і на­са­мрэч на­стро­е­ны па-ба­я­во­му. На­прык­лад, Да­ша Пят­ро­ва з 9 «Б» у сва­ёй пе­рад­вы­бар­чай пра­гра­ме ад­зна­чы­ла, што вель­мі ха­це­ла б паў­дзель­ні­чаць у жыц­ці го­ра­да. Ма­рыць, каб Ма­гі­лёў стаў мес­цам су­стрэч для мо­ла­дзі роз­ных кра­ін. Але га­лоў­нае, ве­дае, чым яе пры­ва­біць. Яна не­ад­на­ра­зо­вая пе­ра­мож­ца кон­кур­саў усіх уз­роў­няў па-края­знаў­стве. Пра яе не­абы­яка­васць да спра­вы свед­чыць та­кі факт. Ад­ной­чы на­пя­рэ­дад­ні ад­каз­най ак­цыі па края­знаў­стве яна зла­ма­ла на­гу, але ўсё роў­на не кі­ну­ла ка­ман­ду. На су­стрэ­чу, дзе вы­сту­па­ла ў якас­ці эк­скур­са­во­да, прый­шла на мы­лі­цах і з гіп­сам на на­зе. І так бліс­ку­ча спра­ві­ла­ся са сва­ёй спра­вай, што пер­шае мес­ца бы­ло за­бяс­пе­ча­на.

Не ад­стае ад Да­шы яшчэ ад­на кан­ды­дат­ка, ак­ты­віст­ка БРСМ дзе­ся­ці­клас­ні­ца Ула­да Ры­ма­ро­ва. Гэ­та яна пад­штурх­ну­ла ад­на­клас­ні­каў на флэш-моб пад наз­вай «Усміх­ні­ся — і свет усміх­нец­ца та­бе». Ра­зам з сяб­ра­мі яны пра­па­ноў­ва­лі лю­дзям аб­ды­мац­ца, па­ціс­ка­лі ім ру­кі і за­пра­ша­лі сфа­та­гра­фа­вац­ца. І бы­ло пры­ем­на ба­чыць, як цяп­ле­лі тва­ры тых, да ка­го яны па­ды­хо­дзі­лі. А яшчэ яна ма­рыць ства­рыць па­больш ма­ла­дзёж­ных ін­тэр­нэт-рэ­сур­саў, каб з іх да­па­мо­гай збі­рац­ца ра­зам на ак­цыі па ачыст­цы ад смец­ця ву­ліц і ін­шыя доб­рыя спра­вы.

[caption id="attachment_56104" align="alignnone" width="400"]Вось та­кіх жа­бя­нят ро­біць Воль­га. Вось та­кіх жа­бя­нят ро­біць Воль­га.[/caption]

Жа­бя­ня­ты на­бы­лі па­пу­ляр­насць

Воль­га Глаз­ко­ва — дзяў­чы­на, зна­ка­мі­тая ў сва­ёй шко­ле, і не толь­кі. Яна ўдзель­ні­ца шмат­лі­кіх ра­ён­ных, аб­лас­ных, рэс­пуб­лі­кан­скіх і на­ват між­на­род­ных кон­кур­саў, спа­бор­ніц­тваў, алім­пі­яд. Ад­ным сло­вам — лі­дар. Яе пос­пе­хі ад­зна­ча­ны га­на­ро­вы­мі гра­ма­та­мі, дып­ло­ма­мі і па­дзя­ка­мі. Да­рэ­чы, іх у яе ка­ля 60. Ня­дрэн­на для 16-га­до­вай дзяў­чы­ны!

За тое, што школь­ні­кі вы­бра­лі ме­на­ві­та Воль­гу, ін­шыя дзяў­чын­кі не крыў­ду­юць. Яна і на­са­мрэч вель­мі год­ны кан­ды­дат. Адзін яе пра­ект «Эка­ло­гія ан­лайн» ча­го вар­ты. Ня­даў­на яна ар­га­ні­за­ва­ла ў го­ра­дзе марш... зя­лё­ных жа­бя­нят. Па ву­лі­цы іш­ла мо­ладзь з ёміс­тас­ця­мі ў вы­гля­дзе гэ­тых зем­на­вод­ных і збі­ра­ла плас­ты­ка­выя бу­тэль­кі. Кож­ны ах­вот­ны здаць та­ру пе­ра­да­ваў бу­тэль­ку ак­ты­віс­там, а ко­рак ад яе кі­даў у ра­зяў­ле­ны рот жа­бя­ня­ці. Ча­му так трэ­ба бы­ло ра­біць? Пе­рад тым, як плас­ты­ка­вая бу­тэль­ка пой­дзе ў пе­ра­пра­цоў­ку, з яе па­він­на быць зня­та ўсё ліш­няе (тыя ж кор­кі і эты­кет­кі). Да­рэ­чы, Воль­га са­ма ро­біць жа­бя­нят з па­вет­ра­ных ша­роў і ка­ля­ро­вай па­пе­ры. Атрым­лі­ва­ец­ца вель­мі пры­го­жа. Гро­шы за зда­дзе­ныя бу­тэль­кі ідуць на вы­раб но­вых жа­бя­нят. Тое, што Воль­га — дзяў­чы­на ак­тыў­ная, не дзіў­на. Яна вы­хоў­ва­ец­ца ў шмат­дзет­най сям'і, якая не­ад­на­ра­зо­ва ста­на­ві­ла­ся пе­ра­мож­цам роз­ных кон­кур­саў і на­ват бы­ла «сям'­ёй го­да» Бе­ла­ру­сі. А яшчэ Воль­га іні­цы­юе ак­цыю па збо­ры срод­каў для вы­ха­ван­цаў дзі­ця­чых да­моў, бе­жан­цаў з паўд­нё­ва-ўсход­няй част­кі Укра­і­ны.

З пер­шых вус­наў

Стар­шы­ня Ма­гі­лёў­ска­га гар­са­ве­та дэ­пу­та­таў Фё­дар Мі­хе­ен­ка:

— У нас шмат га­ра­доў-па­бра­ці­маў, дзе іс­нуе та­кая фор­ма, як гра­мад­скі пар­ла­мент. Узяць, на­прык­лад, тую ж Ра­сію. Я ці­ка­віў­ся ў ка­лег, ці ёсць ад гэ­та­га ка­рысць. Аса­біс­та ўпэў­ніў­ся: ёсць! Па­ра­іў­ся са сва­і­мі ка­ле­га­мі, стар­шы­нёй Ма­гі­лёў­ска­га гар­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мі­рам Цу­ма­ра­вым і атры­маў «да­бро». На су­стрэ­чах у роз­ных ка­лек­ты­вах упэў­ніў­ся, што мы на пра­віль­ным шля­ху. Ёсць ма­ла­дыя лю­дзі, якім гэ­та па­трэб­на. Яны ба­чаць ся­бе ў юрыс­пру­дэн­цыі, на кі­раў­ніц­кай ра­бо­це. Пад­час пе­рад­вы­бар­най гон­кі бы­ло ві­даць, якая ства­ры­ла­ся кан­ку­рэн­цыя. Бы­ло шмат ах­вот­ных паў­дзель­ні­чаць. Ад кож­най на­ву­чаль­най уста­но­вы ў пар­ла­мент увай­шло па ад­ным ча­ла­ве­ку — атры­ма­ла­ся 68 дэ­пу­та­таў.

На га­рад­ской ка­мі­сіі на­ме­ці­лі пла­ны, што ра­біць да­лей. Хут­ка ад­бу­дзец­ца пер­шае па­ся­джэн­не, дзе мы па­спра­бу­ем вы­зна­чыць, хто ў якой ка­мі­сіі ха­цеў бы пра­ца­ваць. Трэ­ба знай­сці лі­да­ра, вы­браць кі­ру­ю­чы склад, вы­зна­чыць план ра­бо­ты. Кі­раў­ні­кі ка­мі­сій увой­дуць у склад га­рад­ско­га Са­ве­та. Каб яны пры­вы­ка­лі пра­ца­ваць у прэ­зі­ды­у­ме, пры­ма­лі ўдзел у ра­бо­це се­сій.

Ду­маю, ка­рысць ад гэ­тай спра­вы бу­дзе. Я пры­сут­ні­чаў на дэ­ба­тах у 31-й шко­ле, дзе пра­па­ноў­ва­ла­ся, як аб­ста­ля­ваць парк у Пад­ні­кол­лі. Сур'­ёз­на ста­віц­ца да ўся­го ска­за­на­га нель­га, дзесь­ці ад­чу­ваў­ся пе­рад­вы­бар­ны пі­яр. Са­праўд­ная ра­бо­та ча­кае на­пе­ра­дзе. Мы пад­кі­нем ім за­дач. Ня­хай па­каз­ва­юць, на што яны здоль­ныя.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.