Вы тут

Адчуй цану часу


Што яшчэ дае сту­дэн­ту пад­пра­цоў­ка?

Сён­няш­ні сту­дэнт дзён­най фор­мы на­ву­чан­ня, як пра­ві­ла, мак­сі­ма­ліст: ён не ча­кае дня, ка­лі атры­мае дып­лом, каб за­раб­ляць гро­шы, а спра­буе ўжо пад­час ву­чо­бы знай­сці пры­мя­нен­не сва­ім здоль­нас­цям. Ся­род ма­іх ад­на­курс­ні­каў амаль ня­ма тых, хто ні ра­зу не пад­пра­цоў­ваў. І ка­лі пер­шыя два га­ды на­ву­чан­ня сту­дэн­ты за­ся­родж­ва­юць ува­гу на атры­ман­ні ве­даў, то на трэ­цім кур­се ўжо ма­са­ва шу­ка­юць мес­цы, дзе мож­на пад­за­ра­біць. Я не ста­ла вы­клю­чэн­нем: з ве­рас­ня су­мя­шчаю ву­чо­бу і пра­цу.

[caption id="attachment_67654" align="alignnone" width="600"]Афармленне пісьмовай карэспандэнцыі. Афармленне пісьмовай карэспандэнцыі.[/caption]

Яшчэ ка­лі бы­ла до­ма ле­там на ка­ні­ку­лах, па­ча­ла шу­каць мес­ца для пад­пра­цоў­кі. Ча­му не ўлад­ка­ва­ла­ся? У не­вя­лі­кім ра­ён­ным цэнт­ры знай­сці пад­пра­цоў­ку да­во­лі скла­да­на, тут на­ват і спе­цы­я­ліс­там з дып­ло­ма­мі мес­цаў не ха­пае. Ін­шая спра­ва — ста­лі­ца, дзе ўсіх ах­вот­ных за­пра­ша­юць стаць афі­цы­ян­та­мі, пра­моў­та­ра­мі, пе­ра­клад­чы­ка­мі, груз­чы­ка­мі і г.д. Па­тра­бу­юц­ца лю­дзі і на вы­твор­час­ці «Мін­ская пош­та», дзе я пад­пра­цоў­ваю ў воль­ны ад ву­чо­бы час.

«Мін­ская пош­та» зна­хо­дзіц­ца ка­ля чы­гу­нач­на­га вак­за­ла і зай­мае вя­лі­кі бу­ды­нак. Яно і не дзіў­на: струк­тур­на вы­твор­часць па­дзя­ля­ец­ца на шмат цэ­хаў, участ­каў і груп, дзе пра­цу­юць сот­ні лю­дзей. Учас­так па пры­ёме і апра­цоў­цы кар­па­ра­тыў­най пош­ты — мес­ца, на якім я пра­вод­жу не­каль­кі га­дзін пе­рад за­ня­тка­мі ва ўні­вер­сі­тэ­це. Асаб­лі­вых на­вы­каў ці ўмен­няў, каб сю­ды ўлад­ка­вац­ца, не спат­рэ­бі­ла­ся: уся­му ву­чыш­ся пад­час пер­шых двух-трох тыд­няў пра­цы. А за­дан­ні да­во­дзіц­ца вы­кон­ваць роз­ныя: пры­маць пош­ту ад ар­га­ні­за­цый, пра­вя­раць на­яў­насць пі­сем і па­сы­лак па спі­сах, уз­важ­ваць іх, ста­віць ка­лян­дар­ныя штам­пы, на за­каз­ныя ад­праў­лен­ні пры­клей­ваць сты­ке­ры са штрых-­ко­дам. Па­ста­ян­ная зме­на дзе­ян­няў — гэ­та адзін з плю­соў та­кой пад­пра­цоў­кі, бо не па­спя­ва­еш ста­міц­ца.

Пра­цоў­ны час для мя­не пра­ля­тае не­за­ўваж­на. На­пэў­на, спры­яе гэ­та­му і ка­лек­тыў. У шта­це, як пра­ві­ла, пра­цу­юць лю­дзі (асноў­ная част­ка — жан­чы­ны да 35 га­доў), якія ма­юць спе­цы­яль­ную аду­ка­цыю. Да іх заўж­ды мож­на звяр­нуц­ца з пы­тан­ня­мі, яны пад­ка­жуць, што і як трэ­ба ра­біць.

Ёсць так­са­ма апе­ра­та­ры, якія не ма­юць спе­цы­яль­най аду­ка­цыі. Аляк­санд­ра Ма­руш­ку, на­прык­лад, на пош­ту пры­вя­ло жа­дан­не па­сту­піць у Мін­скі вы­шэй­шы ка­ледж су­вя­зі. Для та­го, каб стаць сту­дэн­там за­воч­на­га ад­дзя­лен­ня бюд­жэт­най фор­мы, не­аб­ход­на аба­вяз­ко­ва пра­ца­ваць у га­лі­не су­вя­зі. «Ні­чо­га скла­да­на­га ў мае аба­вяз­кі не ўва­хо­дзіць. Але мне, ма­ла­до­му хлоп­цу, ха­це­ла­ся б яшчэ і гро­шы за­ра­біць, — шчы­ра пры­зна­ец­ца Са­ша. — Та­му ў воль­ны час да­дат­ко­ва зай­ма­ю­ся ра­мон­там аў­та­ма­бі­ляў».

Да­вя­ло­ся мне па­зна­ё­міц­ца і са сту­дэнт­кай чац­вёр­та­га кур­са між­на­род­на­га ўні­вер­сі­тэ­та «МІТ­СО» Ка­ця­ры­най Ба­бук, якая жы­ве ў Мар'­і­най Гор­цы. Яна ву­чыц­ца ў дру­гую зме­ну, але кож­ны дзень пра­чы­на­ец­ца ў пяць га­дзін ра­ні­цы, каб роў­на ў во­сем прый­сці на пош­ту.

— За­ня­ткі ва ўні­вер­сі­тэ­це па­чы­на­юц­ца толь­кі ў тры га­дзі­ны дня, час воль­ны ёсць. Ча­му б і не пад­за­ра­біць? — раз­ва­жае дзяў­чы­на. — Пер­шую зар­пла­ту, на­прык­лад, па­тра­ці­ла на на­быц­цё но­ва­га тэ­ле­фо­на, ас­тат­нія ра­зы­хо­дзяц­ца па дро­бя­зях.

Мо­ладзь пры­хо­дзіць пад­пра­цоў­ваць на пош­ту, хут­ка асвой­ва­ец­ца і праз не­ка­то­ры час клі­ча сю­ды і сва­іх сяб­роў. Так, Ка­ця Ба­бук пры­вя­ла на ўчас­так сваю ад­на­груп­ні­цу. А дзя­ку­ю­чы Са­шу Ма­руш­ку штат па­поў­ніў­ся аж тры­ма су­пра­цоў­ні­ка­мі!

Да­р'і Ці­ха­но­віч, сту­дэнт­цы дру­го­га кур­са МДЛУ, прый­сці пад­пра­цоў­ваць на ўчас­так па­ра­і­ла яе ма­ці, якая так­са­ма пра­цуе тут. Дзяў­чы­на цал­кам за­да­во­ле­ная: «Рас­клад за­ня­ткаў ва ўні­вер­сі­тэ­це час­та мя­ня­ец­ца, та­му ў адзін дзень ма­гу прый­сці на пош­ту і ад­пра­ца­ваць шэсць га­дзін, у дру­гі — толь­кі тры, а, зда­ра­ец­ца, і зу­сім не атрым­лі­ва­ец­ца. У цэ­лым гэ­та зруч­на. Мес­ца­зна­хо­джан­не ў са­мым цэнт­ры го­ра­да — яшчэ адзін плюс, сю­ды час­та хо­дзіць транс­парт з усіх мік­ра­ра­ё­наў Мін­ска».

Я лі­чу, што пад­пра­цоў­кі ідуць толь­кі на ка­рысць ма­ла­до­му па­ка­лен­ню. Тут і зна­ём­ствы но­выя за­во­дзіш, і па­шы­ра­еш свой кру­га­гляд (я ў геа­гра­фіі на­шай кра­і­ны ста­ла лепш раз­бі­рац­ца), ад­чу­ва­еш пэў­ную ад­каз­насць. Але са­мае га­лоў­нае — па­чы­на­еш ад­чу­ваць рэ­аль­ную ца­ну свай­го ча­су. Па­куль я не ўлад­ка­ва­ла­ся на пош­ту, ду­ма­ла, што ўсё, чым зай­ма­ю­ся на пра­ця­гу дня, — важ­нае. А пас­ля не­каль­кіх ме­ся­цаў ра­ніш­няй пад­пра­цоў­кі зра­зу­ме­ла, што спаць мож­на і менш. І зусім не­аба­вяз­ко­ва кож­ныя 30 хві­лін за­хо­дзіць у са­цы­яль­ныя сет­кі.

Ган­на Ку­рак,
сту­дэнт­ка 3-га кур­са
Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ.

Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.