Вы тут

«Не пакідайце ж мовы нашай…»


Ста­ры і, так бы мо­віць, «удас­ка­на­ле­ны» анек­дот. Адзін дзядзь­ка кож­ную ра­ні­цу клен­чыў пе­рад аб­ра­за­мі, пра­сіў: «Бо­жух­на, да­па­ма­жы мне вый­граць прыз у звяз­доў­скай ла­та­рэі! Бо­жух­на, да­па­ма­жы мне вый­граць прыз!..»

Збры­дзеў ён Бо­гу прось­ба­мі, і той ад­ной­чы не вы­тры­маў — ада­зваў­ся: «Му­жык, да­па­ма­жы ж і ты мне — пад­пі­шы­ся хоць раз на гэ­ту га­зе­ту!»

[caption id="attachment_69961" align="alignnone" width="600"]На су­стрэ­чы са звяз­доў­ца­мі ўсе атры­ма­лі на па­мяць фір­мен­ныя ка­лен­да­ры на­шай га­зе­ты з па­жа­дан­нем, каб шчас­ці­ла кож­ны дзень. На су­стрэ­чы са звяз­доў­ца­мі ўсе атры­ма­лі на па­мяць
фір­мен­ныя ка­лен­да­ры на­шай га­зе­ты з па­жа­дан­нем, каб шчас­ці­ла кож­ны дзень.[/caption]

 

Мно­гія з чы­та­чоў «Звяз­ды» ро­бяць гэ­та з ме­ся­ца ў ме­сяц, з квар­та­ла ў квар­тал, з го­да ў год і на­ват (зды­ма­ем ка­пя­люш, як той ка­заў) з дзе­ся­ці­год­дзя ў дзе­ся­ці­год­дзе! Але пры гэ­тым ні­я­кіх ку­по­наў на ро­зыг­рыш не за­паў­ня­юць, не да­сы­ла­юць… Шмат хто да­сы­лае, ды ча­мусь­ці не вый­грае. Але ж мно­гім і шчас­ціць!

Зрэш­ты, па­чаць гэ­ты рэ­пар­таж трэ­ба з та­го, што на кож­ны ро­зыг­рыш пры­зоў мы аба­вяз­ко­ва за­пра­ша­ем на­шых дзе­ла­вых парт­нё­раў — паш­та­ві­коў, на­шых пад­піс­чы­каў (іх ад­ра­сы і тэ­ле­фо­ны па­зна­ча­ны ў ку­по­нах: ка­му да­зва­ні­лі­ся, хто зга­дзіў­ся прый­сці, той і госць!).

Та­кім чы­нам кож­ны ро­зыг­рыш абя­цае но­выя зна­ём­ствы і ці­ка­выя су­стрэ­чы, пе­ра­тва­ра­ец­ца ў ма­лень­кае свя­та, пад­час яко­га ме­на­ві­та гас­цям да­ру­ча­ец­ца пра­ва вы­цяг­нуць шчас­лі­выя ку­по­ны: па ад­ным з кож­най воб­лас­ці і го­ра­да Мін­ска. Су­пер­прыз (у апош­ні раз гэ­та быў тэ­ле­ві­зар LG) ра­зы­гры­ва­ец­ца асоб­на. А ўжо по­тым усё гэ­та ўру­ча­ец­ца: не­ка­му — у рэ­дак­цыі з рук у ру­кі, не­ка­му — пры­на­род­на.

…У не­вя­ліч­кай ак­та­вай за­ле Да­кур­ніш­ска­га ву­чэб­на-пе­да­га­гіч­на­га комп­лек­су (ВПК), што ў Ашмян­скім ра­ё­не, сва­бод­ных мес­цаў, зда­ец­ца, не бы­ло. Усім, хто прый­шоў на су­стрэ­чу, мы рас­ка­за­лі пра «Звяз­ду», яе ба­га­тую, амаль ста­га­до­вую, гіс­то­рыю, пра лю­дзей, якія пра­ца­ва­лі тут ра­ней і пра­цу­юць ця­пер, пра ад­мет­ныя пра­ек­ты і руб­ры­кі…

—Ці­ка­вая га­зе­та, — па­цвер­дзі­ла і атры­маль­ні­ца пры­за Тэ­рэ­са Іо­сі­фаў­на Лу­ка­шэ­віч. — У ёй дру­ку­ец­ца ўсё пра пен­сіі, сты­пен­дыі, да­па­мо­гі, пра зда­роўе, на­род­ную ме­ды­цы­ну, кур­сы ва­лют ёсць, пра­гноз на­двор'я на не­каль­кі дзён… Кры­жа­ван­кі мы лю­бім раз­гад­ваць, ра­зам з дач­кой па «Хат­няй эн­цык­ла­пе­дыі» неш­та но­вае га­та­ваць… Сло­вам, «Звяз­ду» вы­гад­на мець у ха­це. Мож­на не­ча­му на­ву­чыц­ца, пра ўсё да­ве­дац­ца. А ка­лі яшчэ і прыз атрымаць…

Тэ­рэ­са Іо­сі­фаў­на, як пры­зна­ла­ся, у на­шай ла­та­рэі не­ка­лі ма­ры­ла вый­граць ха­ла­дзіль­нік. Але ж та­ды ёй не па­шчас­ці­ла, та­му кар­так на ро­зыг­рыш яна больш не да­сы­ла­ла. Ця­пер, у су­вя­зі з пе­ра­хо­дам на ліч­ба­вае тэ­ле­ба­чан­не, па­ду­ма­ла, што доб­ра бы­ло б «раз­жыц­ца» на пры­стаў­ку-рэ­сі­вер. А тут, бач, па­шчас­ці­ла на сам тэ­ле­ві­зар!

Мы па­ці­ка­ві­лі­ся ў Тэ­рэ­сы Іо­сі­фаў­ны, ці вый­гра­ва­ла яна неш­та ран­ей? Ад­ка­за­ла, што хі­ба дро­бя­зі: не­ка­лі — чай­нік, ад­ной­чы — ву­дач­ку… А вось та­кі, до­сыць каш­тоў­ны па­да­ру­нак, атры­ма­ла пер­шы раз у жыц­ці.

—На на­ша ад­дзя­лен­не су­вя­зі пры­хо­дзіць адзі­нац­цаць асоб­ні­каў «Звяз­ды», — з ве­дан­нем спра­вы (бо пра­цуе на по­шце з 1982 го­да) ска­за­ла Тэ­рэ­са Іо­сі­фаў­на. — Ула­дзі­мір Іва­на­віч Но­вік гэ­ту га­зе­ту па­ста­ян­на вы­піс­вае, Ва­ле­рый Іва­на­віч Ры­бак, Тэ­рэ­са Фран­цаў­на Ка­ра­ле­віч, Са­бі­на Фран­цаў­на Ка­бак… Хто-ні­хто з іх, дак­лад­на ве­даю, і ку­по­ны ў рэ­дак­цыю да­сы­лаў. А вось вый­гра­ла ча­мусь­ці я…

У гэ­тым, як па­да­ло­ся, ні­чо­га дзіў­на­га не ўба­чы­лі ні зем­ля­кі Тэ­рэ­сы Іо­сі­фаў­ны, ні яе не­па­срэд­нае кі­раў­ніц­тва:

—Ад­дзя­лен­не су­вя­зі ў аг­ра­га­рад­ку Ашмя­ны, — па­тлу­ма­чы­ла на­чаль­нік ра­ён­на­га вуз­ла паш­то­вай су­вя­зі Кле­мян­ці­на Ле­а­нар­даў­на Дро­быш,— па ўсіх па­каз­чы­ках ад­но з най­леп­шых у на­шым ра­ё­не. Там друж­ны ка­лек­тыў, ні­ко­лі і ні­я­кіх скар­гаў. Тэ­рэ­са Іо­сі­фаў­на без­да­кор­на ве­дае сваю спра­ву, умее ар­га­ні­за­ваць лю­дзей, знай­сці па­ды­ход да кож­на­га. Та­кіх лю­дзей, як яна, і на за­слу­жа­ны ад­па­чы­нак ад­пус­каць не хо­чац­ца.

Да­да­дзім, што ў сям'і на­шай пад­піс­чы­цы двое да­рос­лых дзя­цей і адзін — па­куль што — уну­чак. Яму, ну вя­до­ма ж, за шчас­це бу­дзе па но­вым тэ­ле­ві­за­ры гля­дзець у ба­бу­лі муль­ці­кі! А нам, звяз­доў­цам, за шчас­це ве­даць, што су­пер­прыз тра­піў у доб­рую сям'ю.

Зрэш­ты, бы­ло та­кое ўра­жан­не, ней­кіх ін­шых, ня­доб­рых, у гэ­тых мяс­ці­нах прос­та не зной­дзеш: ва ўсіх пры­сут­ных на су­стрэ­чы — ад­кры­тыя, пры­яз­ныя тва­ры, цёп­лыя, доб­ра­зыч­лі­выя ўсмеш­кі. А ўжо якія шчы­рыя апла­дыс­мен­ты гу­ча­лі пас­ля кож­на­га вер­ша, які друж­ны за­лі­віс­ты смех…

Па­га­дзі­це­ся, не ла­гіч­на бы­ло б тра­піць да доб­рых лю­дзей і не рас­ка­заць ім штось з лю­бі­май чы­та­ча­мі руб­ры­кі «Але, на­род на про­ва­дзе!»… А дзе ад­на гіс­то­рыя, там дру­гая, трэ­цяя…

Шка­да, што ча­су воб­маль бы­ло: нас ча­ка­лі ў не­да­лё­кіх ад­сюль Жуп­ра­нах, мес­цы, дзе на­ра­дзіў­ся Фран­ці­шак Ба­гу­шэ­віч.

[caption id="attachment_69960" align="alignnone" width="600"]На­стаў­ні­ца бе­ла­рус­кай мо­вы і лі­та­ра­ту­ры, кі­раў­нік лі­та­ра­тур­на­га му­зея Ф.К. Ба­гу­шэ­ві­ча Га­лі­на Лук­ша з вуч­ня­мі. На­стаў­ні­ца бе­ла­рус­кай мо­вы і лі­та­ра­ту­ры,
кі­раў­нік лі­та­ра­тур­на­га му­зея Ф.К. Ба­гу­шэ­ві­ча Га­лі­на Лук­ша з вуч­ня­мі.[/caption]

Імя яго тут но­сіць ся­рэд­няя шко­ла — дзя­ка­ваць Бо­гу — бе­ла­рус­ка­моў­ная (як, да­рэ­чы, і Да­кур­ніш­скі ВПК), а ўжо ж цёп­лая, утуль­ная, чыс­тая, дзе кож­ны ву­чань, кож­ная ву­ча­ні­ца, як па­да­ло­ся, ату­ле­ны ўва­гай і кло­па­там на­стаў­ні­каў…

Ра­зам мы па­га­ва­ры­лі пра на­шу «Звяз­ду» і «Чыр­вон­ку», пра стан род­най мо­вы, з ці­ка­вас­цю на­ве­да­лі му­зей зна­ка­мі­та­га зем­ля­ка, дзе яго ды­рэк­тар Га­лі­на Бра­ні­сла­ваў­на Лук­ша спе­цы­яль­на для нас пра­вя­ла не­вя­ліч­кую эк­скур­сію. Шмат там вар­тых ува­гі экс­па­на­таў! Ці­ка­вая са­ма гіс­то­рыя ства­рэн­ня му­зея.

Ад­крыў­ся ён яшчэ ў 1970 го­дзе ў ста­рой драў­ля­най школ­цы, ка­лі ды­рэк­та­рам пра­ца­ваў ве­тэ­ран Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны Мі­ха­іл Іо­сі­фа­віч Край­ноў. Экс­па­на­таў спа­чат­ку бы­ло ня­шмат, і ўсе яны змя­шча­лі­ся ў ад­ным не­вя­лі­кім па­кой­чы­ку. Дах над ім пра­ця­каў, та­му пад­час даж­джоў му­зей не раз пры­хо­дзі­ла­ся ра­та­ваць ад па­то­паў… Ця­пер ён у но­вым бу­дын­ку, і гэ­та дру­гая ўжо экс­па­зі­цыя, ства­рэн­нем якой кі­ра­ваў пісь­мен­нік Ула­дзі­мір Іль­іч Со­даль.

—Ні­хто, му­сіць, не ве­дае жыц­цё і твор­часць Фран­ціш­ка Ба­гу­шэ­ві­ча так, як ён, — пры­зна­ла бы­лы ды­рэк­тар шко­лы Со­ф'я Іо­сі­фаў­на Ка­ва­лё­нак.

А мы, звяз­доў­цы, па­ра­да­ва­лі­ся та­му, што свет цес­ны: спа­дар Со­даль — наш па­ста­ян­ны пад­піс­чык і на­ват аў­тар.

Кло­па­там пе­да­го­гаў ство­ра­ны ў шко­ле і ку­ток на­род­на­га по­бы­ту, дзе знай­шло­ся мес­ца і спраў­ным крос­нам, і ка­лаў­ро­ту, і стага­до­вай драў­ля­най сту­пе з на­чоў­ка­мі, і да­мат­ка­ным ход­ні­кам-руч­ні­кам, і вя­сель­ным шар­ку­нам, і ста­ро­му са­ма­ва­ру, і вы­шы­ва­ным фар­туш­кам, і мя­рэж­ка­вым фі­ран­кам… Пры­чым мно­гае «прый­шло» сю­ды з па­за­мі­ну­лых ста­год­дзяў!

—Неш­та з гэ­тых рэ­чаў ва­ля­ла­ся на га­ры­шчы, неш­та — ля­жа­ла ў ша­фах. І там іх ні­хто ні­ко­лі не ба­чыў, — па­тлу­ма­чы­ла Га­лі­на Бра­ні­сла­ваў­на Лук­ша. — А па­зно­сі­лі ў адзін па­кой, са­бра­лі ра­зам, і ця­пер усім (асаб­лі­ва дзе­цям) ці­ка­ва раз­гля­даць, да­вед­вац­ца, як што не­ка­лі ра­бі­ла­ся, ды дзі­віц­ца з умель­ства прод­каў. На вось гэ­тай ла­па­це, на­прык­лад, мая ба­бу­ля «са­дзі­ла» хлеб — на кля­но­вым ліс­ці… Вя­лі­кія та­кія бо­ха­ны… Яна іх у печ, а я, ма­лая, ледзь­ве не ў слё­зы: яны ж, маў­ляў, зга­раць там… Ні­чо­га па­доб­на­га! Яны пад­рас­та­лі, пра­пя­ка­лі­ся… Па­ху на ўсю ха­ту бы­ло! Мая свяк­роў­ка, да­рэ­чы, і ця­пер той даў­ней­шы хлеб пя­чэ. Вель­мі смач­ны!

…Та­кія вось атры­ма­лі­ся су­стрэ­чы з на­го­ды ўру­чэн­ня пры­за, та­кія раз­мо­вы.

І не трэ­ба, му­сіць, ка­заць, што пад­час іх і гас­па­да­ры з на­мі, і мы з імі га­ва­ры­лі на ад­ной мо­ве — на бе­ла­рус­кай, бе­раг­чы якую («каб не ўмёр­л!») за­клі­каў Фран­ці­шак Ба­гу­шэ­віч.

А вось як мы яе бе­ра­жом — пы­тан­не. Пад­час чар­го­вых раз­ваг над ім — ужо даў­нім, ба­лю­чым — прый­шла ідэя ці­ка­вай гуль­ні пад умоў­най наз­вай «Сто слоў» (аль­бо пяць­дзя­сят)… Ме­на­ві­та столь­кі іх (пры­го­жых, ці­ка­вых) мож­на вы­браць, на­пі­саць на пер­шай дзяр­жаў­най мо­ве і па­пра­сіць гуль­цоў пе­ра­клас­ці на рус­кую і на ад­ну з за­меж­ных. Хто спра­віц­ца з за­да­чай хут­чэй і з мен­шай коль­кас­цю па­мы­лак, той і пе­ра­мож­ца.

Гу­ляць у сло­вы мо­гуць і асоб­ныя вуч­ні, і ка­ман­ды кла­саў, школ, маг­чы­ма, на­ват ра­ё­наў (ма­рыць жа не шкод­на?)…

Мэ­та гуль­ні — па­ка­заць роў­насць і роз­насць моў, іх ба­гац­це і пры­га­жосць, звяр­нуць ува­гу на кан­крэт­ныя сло­вы-за­ла­цін­кі…

У дзвюх шко­лах Ашмян­шчы­ны ідэю гэ­тай гуль­ні мы агу­чы­лі. На­стаў­ні­кі абя­ца­лі па­ду­маць і, маг­чы­ма, на­ват ар­га­ні­за­ваць…

А «Звяз­да» та­ды маг­ла б пры­ехаць — па­гля­дзець, «па­жу­рыць» (ка­лі да­ве­раць), уру­чыць пры­зы най­леп­шым знаў­цам бе­ла­рус­кай мо­вы і сва­ім… бу­ду­чым пад­піс­чы­кам, бо яно ж, па­га­дзі­це­ся, ла­гіч­на — чы­таць га­зе­ты на той мо­ве, якую лю­біш.

Ва­лян­ці­на Доў­нар.

P. S.Там жа, на Ашмян­шчы­не, па­чу­лі пры­го­жую ле­ген­ду. Па­вод­ле яе, не­ка­лі ў ва­ко­лі­цах Куш­лян, на вы­со­кай га­ры, што за­вец­ца Пі­лі­кін­каю, ста­яў пры­га­жэн­ны кас­цёл. Ад­нак ха­дзі­лі ту­ды адзін­кі. Боль­шасць жа лю­дзей бы­ла на­столь­кі за­ну­ра­най у свае бу­дзён­ныя спра­вы, што на­ват ва­чэй не па­ды­ма­ла, каб па­лю­ба­вац­ца хра­мам, каб па­ба­чыць яго… І та­му кас­цёл, ад­чуў­шы сваю не­па­трэб­насць, знік — як скрозь зям­лю пра­ва­ліў­ся! Апус­це­ла га­ра Пі­лі­кан­ка, апус­це­лі ду­шы мес­ці­чаў: не­вы­нос­на ім ста­ла жыць — без хра­ма, без ве­ры. І та­ды лю­дзі па­ча­лі ка­яц­ца, ста­лі аб'­яд­ноў­вац­ца, каб уз­вес­ці но­вы кас­цёл. Шмат ча­су яны па­тра­ці­лі, шмат гро­шай і сіл ад­да­лі, але храм паў­стаў! Ён быў вель­мі пры­го­жы! Але… зу­сім не та­кі, як той, ра­ней­шы, бо толь­кі той быў са­праўд­ны!..

Каз­ка — быль, як той ка­заў, ды ў ёй на­мёк.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.