Вы тут

Дарогу маладым


Выбары ў маладзёжны парламент прайшлі ў Мінскай вобласці

Больш як на 300 участках быў праведзены першы этап выбарчай кампаніі. Кандыдаты
ў маладзёжны парламент выступілі перад выбаршчыкамі з праграмай сваёй будучай дзейнасці. Пераможцамі ўчастковых выбараў прызнаны кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасць галасоў (302 чалавекі). На другім этапе прайшлі акружныя выбары ў выглядзе дзелавой гульні з трох частак: «візітная картка» кандыдата, прэзентацыя праграмы дзейнасці, брыфінг.

Такім чынам, дэпутатамі сталі 47 навучэнцаў устаноў сярэдняй, прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі вобласці, а таксама актывісты дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый. Мэта маладзёжнага парламента — садзейнічанне сацыяльнай адаптацыі дзяцей і моладзі ў сучасным грамадстве, падрыхтоўка іх да ўдзелу ў грамадскім і палітычным жыцці дзяржавы, умацаванне і павышэнне прававой актыўнасці, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі.

Членам такога парламента можа стаць грамадзянін Беларусі ва ўзросце ад 12 да 31 года, што пражывае на тэрыторыі Мінскай вобласці. Усяго ў гэтую структуру уваходзяць 57 чалавек, у тым ліку 10 маладых прадстаўнікоў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.

Маладыя парламентарыі будуць прадстаўляць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў на ўзроўні абласной ўлады, супрацоўнічаць з абласным Саветам дэпутатаў, лабіраваць ідэі і праекты маладзёжнай аўдыторыі. Асаблівую актуальнасць гэты праект набывае ў сувязі з Годам моладзі.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.