Вы тут

Наш інтарэс у Кітаі


1375448279961_1111

15—17 ліпеня праходзіць сёмы візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Кітайскую Народную Рэспубліку. Значнасць гэтага візіту зразумелая. Кітай ужо цяпер з'яўляецца другой найбуйнейшай эканомікай свету і, па розных прагнозах, неўзабаве абавязкова выйдзе на першае месца. І ўлічваючы тое значэнне, якое ў Рэспубліцы Беларусь надаюць развіццю ўсіх аспектаў эканомікі, паўнацэннае ўзаемадзеянне на сяброўскай ноце з падобнай краінай мае вялізную значнасць для перспектыў нашай эканамічнай сістэмы.

Акрамя памеру эканомікі, значэнне для Беларусі мае і навукова-тэхнічны патэнцыял Кітая, які пастаянна расце. З кожным годам можна знайсці ў газетах і на сайтах навін усё больш інфармацыі аб адкрыццях у КНР, якія маюць прыстаўку "самае". Адной з апошніх з'яўляецца навіна аб стварэнні кітайскімі вучонымі суперкамп'ютара з самай лепшай прадукцыйнасцю ў свеце, якая ў два разы апярэджвае лепшы амерыканскі камп'ютар, які знаходзіцца на другім месцы. Спецыялісты разумеюць, які вялізны навукова-тэхнічны патэнцыял трэба стварыць у краіне, каб мець магчымасць ганарыцца пасля такім дасягненнем. Цікавіць Беларусь і супрацоўніцтва ў сферы космасу. Кітай актыўна развівае сваю касмічную праграму, упэўнена становячыся на ногі ў якасці адной з вядучых касмічных дзяржаў. Беларусь яшчэ з савецкіх часоў актыўна ўдзельнічала ў савецкай касмічнай праграме, а пасля краху СССР пастаянна ўзаемадзейнічае з расійскімі вучонымі. Відавочна, што развіваць касмічныя даследаванні, з прычыны іх дарагавізны, больш зручна адразу з некалькімі партнёрамі, адным з якіх у апошнія гады становіцца Кітай. Актыўна развіваецца ўзаемадзеянне дзвюх краін і ў сферы ваеннага супрацоўніцтва.

У апошнія гады нарастае ўдзел Рэспублікі Беларусь і ў сферы пераўзбраення сельскай гаспадаркі КНР. Пры гэтым трэба адзначыць, што сельскагаспадарчы комплекс Кітая з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце, мае высокую канкурэнтаздольнасць, у выніку яго працы Кітай пастаянна ажыццяўляе маштабныя пастаўкі харчавання на сусветныя рынкі. Па гэтай прычыне вытворцы беларускай сельгастэхнікі канкурыруюць не толькі з кітайскімі, але і з вядучымі сусветнымі вытворцамі. Каб узмацніць пазіцыі беларускай сельгастэхнікі на кітайскім рынку, у 2009 годзе было прынята рашэнне перайсці да зборачнай вытворчасці, якая цалкам апраўдала сябе. З кожным годам на кітайскі рынак удаецца паставіць усё больш машынакамплектаў для наступнай зборкі.

Знешнегандлёвы абарот Беларусі і Кітая ўпэўнена развіваецца. У той жа час ёсць і негатыўны момант — кітайскі экспарт у Беларусь па выніках 2012 года ў пяць разоў перавысіў беларускі экспарт у Кітай. Гэтаму, зразумела, ёсць рацыянальнае тлумачэнне. Па-першае, Кітай, па сутнасці, стаў прамысловай майстэрняй свету. На яго тэрыторыі вырабляецца ўсё — ад цацак да касмічных ракет. З 2009 года Кітай стаў і найбуйнейшым экспарцёрам свету. Вялізны вопыт вырабу і прасоўвання самых разнастайных тавараў з'яўляецца яго відавочнай канкурэнтнай перавагай. Дастаткова адзначыць, што і ЗША кожны год церпяць ад вялізнага адмоўнага сальда ў гандлі з Кітаем. Іншым фактам з'яўляецца прыцягненне звязаных крэдытаў з Кітая на рэалізацыю вялікіх інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі Беларусі. Натуральна, што на кітайскія грошы даводзіцца закупляць кітайскую тэхніку.

Што яшчэ мае патрэбу ва ўдасканаленні ў беларуска-кітайскіх адносінах? Улічваючы вельмі сур'ёзнае супрацоўніцтва дзвюх краін па многіх кірунках, практычна ў кожнай галіне ёсць магчымасці для паляпшэння працы. Менавіта з гэтым звязана рашэнне падпісаць у ходзе высокага візіту больш за дваццаць пагадненняў, пратаколаў і кантрактаў. Падпісанне такой колькасці пагадненняў з'яўляецца дакладным сігналам існуючых перспектыў развіцця адносін краін-партнёраў. Дарэчы, і найвышэйшы ўзровень сустрэч у час візіту (нагадаем, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь сустракаецца са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, старшынёй Усёкітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Юй Чжэншэнам і прэм'ерам Дзяржаўнага савета Лі Кацянам) будзе ўсе гэтыя дні, несумненна, прыцягваць увагу сусветнай прэсы. Нямногія кіраўнікі суверэнных дзяржаў могуць, прыехаўшы ў Кітай, мець сустрэчы не проста на высокім, а на найвышэйшым узроўні. І гэта пазітыўны сігнал з боку кітайскіх партнёраў аб статусе і перспектывах нашых адносін.

Што датычыцца патэнцыялу развіцця адносін, то, перш за ўсё, неабходна вылучыць інвестыцыйны фактар. Ад Кітая чакаецца актыўная праца па прыцягненні кітайскіх інвестараў у Кітайска-беларускі індустрыяльны парк. Даволі зручны час і для адкрыцця аднаго або двух кітайскіх банкаў на тэрыторыі Беларусі, крэдыты ад якіх могуць быць накіраваны на мадэрнізацыю беларускай эканомікі. Неабходна інтэнсіфікацыя працы ў сферы адукацыйных паслуг і турызму. Паскарэнне супрацоўніцтву ў гэтых сферах надало б і адкрыццё прамога рэйса Мінск — Пекін. Не ўсё з названага можа быць зроблена ў бліжэйшы час, але, несумненна, аднойчы будзе зроблена.

Сяргей КіЗіМА,

доктар палітычных навук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.