Вы тут

На Аўгустоўскім канале 24 жніўня прадставяць культуру трох народаў


Фестываль "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў" адбудзецца 24 жніўня ў Гродзенскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў райвыканкаме.

Мерапрыемствы традыцыйнага фестывалю пройдуць у раёне шлюза Дамброўка.

Асноўнай яго падзеяй будзе выступленне творчых калектываў з Беларусі, Польшчы і Літвы. Артысты выступяць у спецыяльна збудаваным летнім амфітэатры.

Таксама ў гэты дзень тут будуць ушаноўваць працаўнікоў жніва — раённае свята "Дажынкі" ўключае ўрачыстае шэсце хлебаробаў і ўзнагароджанне лепшых.

Будзе працаваць выязны гандаль, дзіцячыя атракцыёны, адбудзецца выстаўка-кірмаш дэкаратыўна-прыкладной творчасці, спартыўныя спаборніцтвы. Вечарам пачнецца дыскатэка, якая прадоўжыцца да поўначы.

Фестываль "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў" пачаў праводзіцца на Аўгустоўскім канале па ініцыятыве Саюза палякаў на Беларусі. З 2006 года, пасля рэканструкцыі канала, маштаб мерапрыемства павялічыўся. Цяпер у лік арганізатараў таксама ўваходзяць гродзенскія абласны і раённы выканаўчыя камітэты.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.