Вы тут

Уваход на Пагранічны «ахоўвае» танк


Перад мостам на востраў Пагранічны, які нядаўна адкрыўся для наведвальнікаў у Брэсцкай крэпасці, устаноўлены плаваючы танк пасляваеннага перыяду ПТ-76Б.

Напомнім, востраў Пагранічны — адзіная тэрыторыя Рэспублікі Беларусь на левым баку Заходняга Буга, — да гэтага года належаў памежнаму ведамству нашай краіны. Журналісты празвалі яго востравам, на якім спыніўся час. Там многае захавалася ў тым выглядзе, якім было адразу пасля вайны. Таму зразумелая цікавасць да вострава шматлікіх наведвальнікаў. Цяпер тут хоць і засталася памежная зона, але турысты атрымалі магчымасць наведаць востраў арганізаванымі групамі.

Танк стаў першым экспанатам, які ўбачаць наведвальнікі Пагранічнага. Бронемашыну, якую абнавілі на базе ва Уруччы, Брэсту перадаў асабіста міністр абароны Юрый Жадобін. Падобная тэхніка ў свой час была самай масавай сярод плаваючых танкаў і з 1951 года стаяла на ўзбраенні Савецкай Арміі і войскаў яшчэ паўтара дзясятка краін свету. Гэтыя танкі паспелі прайсці нават пекла чачэнскай вайны. Зараз адзін з іх заняў ганаровае месца на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў якасці экспаната.

Танк даставілі на новае месца дыслакацыі тэхнікай ЖКГ. А ў Міністэрстве абароны паабяцалі папоўніць брэсцкую экспазіцыю баявой тэхнікі новымі экспанатамі.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.