Вы тут

«Спадчына» ў сценах легендарнай крэпасці


У лістападзе ў Брэсцкай крэпасці далі старт будаўніцтву Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі. У аб’екта — статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі. І першым на працоўную вахту заступіў студатрад «Спадчына».


Фота: БелТА

Цэнтр будзе на легендарным Кобрынскім умацаванні ў казарме 1930-х гадоў. Пасля адкрыцця тут чакаюць моладзь з усёй краіны. Сваё жаданне пабываць тут выказалі таксама хлопцы і дзяўчаты з Санкт-Пецярбурга, Курска, Цюмені, Пензы і Чачэнскай Рэспублікі.

Студэнт брэсцкай тэхнічнай ВНУ Сямён Люльковіч, кіраўнік будатрада «Спадчына», разам з таварышамі ўжо вынес каля ста тон смецця. Байцы займаліся дэмантажом падлог у казармах, ачысткай падвальных памяшканняў. Ганаровая місія выканаць першыя работы на такім аб’екце выпала «Спадчыне» не проста так. Менавіта Сямён Люльковіч звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай даверыць БРСМ удзел у стварэнні патрыятычнага цэнтра і аб’явіць будаўніцтва Усебеларускай маладзёжнай будоўляй.

У заступіўшага на працоўную вахту 11 лістапада студэнцкага будаўнічага атрада «Спадчына» імя Героя Савецкага Саюза П. М. Машэрава працоўную эстафету на маладзёжнай будоўлі 4 снежня прынялі будатрады «Стаханаўцы» імя Героя Беларусі У. М. Карвата (сфарміраваны штабам працоўных спраў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна) і «Аэліта» імя Героя Сацыялістычнай Працы рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта А. Н. Сеўчанкі (сфарміраваны штабам працоўных спраў БДУ).

Больш за 400 тон пяску і каля 70 тон смецця трэба яшчэ прыбраць з сутарэнных памяшканняў. Потым будзе рэканструкцыя навучальнага корпуса, які захаваюць у гістарычным выглядзе — са слядамі куль і асколкаў. Тут размесцяць кабінеты і пакоі з месцамі для пражывання. Апроч будынка, абновіцца і тэрыторыя Кобрынскага ўмацавання са з’яўленнем на ёй спартыўнага ядра цэнтра.

У Цэнтральным камітэце Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі пачалі працаваць гарачыя тэлефонныя лініі па фарміраванні добраахвотніцкіх атрадаў для ўдзелу ў працоўных акцыях на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці. Аб’ём работ на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі дастаткова вялікі, таму патрэбна і іх дапамога.

Улічваючы вялікую колькасць зваротаў адносна таго, як далучыцца да маладзёжнай ініцыятывы (прычым не толькі ад моладзі), пры ЦК БРСМ і былі адкрыты гарачыя тэлефонныя лініі.

Кожны чалавек або працоўны калектыў, які жадае зрабіць свой уклад у будаўніцтва Цэнтра выхавання маладых патрыётаў, можа звярнуцца па тэлефонах: 8 (017) 371-05-43 і 8 (025) 799-63-54. Час работы гарачых ліній — з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 у буднія дні.

Працягваецца і збор сродкаў на добраўпарадкаванне патрыятычнай лакацыі. Дапамагчы гэтай добрай справе можа кожны. Адкрыты дабрачынны рахунак, куды паступаюць сродкі ад арганізацый і грамадзян. Ужо ёсць больш за мільён шэсцьсот тысяч рублёў. Уклад у гэта зрабілі і простыя людзі, і арганізацыі.

Патрыятычны цэнтр у сценах легендарнай крэпасці расчыніць свае дзверы ў 2025-м — у юбілейны год Вялікай Перамогі.

Нагадаем, што аб’ектам будаўніцтва адукацыйна-аздараўленчай установы «Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі» на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі ў адпаведнасці з Указам № 257 Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які быў падпісаны 9 жніўня. Згодна з ім, да работ на гэтых аб’ектах будуць прыцягнуты маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года, у тым ліку ў складзе студэнцкіх атрадаў.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.