Вы тут

На свята — па новых дарогах


Жыхары і госці Жлобіна прыедуць на рэспубліканскае свята «Дажынкі» па новых дарогах. Зараз адбываецца рамонт асфальтавага пакрыцця на апошніх кіламетрах гарадскіх вуліц.

Усяго пакрыццё будзе заменена на 26 км. Дарэчы, звычайна на працягу года толькі 2 км вуліц горада атрымлівалі новы асфальт, а на астатніх праводзіўся ямачны рамонт

. Дарожнікі працуюць у тым ліку і ўначы, каб не ствараць вялікіх праблем для руху транспарту. Адначасова на ўладкаваных дарожных участках вядзецца будаўніцтва тратуараў.

Падрыхтоўка да рэспубліканскага фестывалю дапаможа Жлобіну вырашыць праблему вялікагрузных аўтамабіляў. Цяжкі транспарт, які накіроўваецца на БМЗ, цяпер не будзе заязджаць у цэнтр горада — для гэтага прызначана іншая дарога. Адначасова на галоўных уездах у Жлобін з'явяцца новыя знакі, зробленыя па спецыяльным праекце. На адным з іх ўсталявана бетонная стэла вышынёй 12 метраў з геральдычнай сімволікай горада — металічнай ладдзёй.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.