Вы тут

ШТО ЛЕПШ: ХАЛОДНАЯ ВОСЕНЬ ЦІ ХАЛОДНАЯ ВЯСНА?


Наталля ХАМЕНКА, намеснік дырэктара нядзельнай школы:

1378333820838_1

— Халодная вясна лепш, гэта лагічна. Бо вясной растае снег, робіцца хлюпотна, мне гэта вельмі не падабаецца. А калі холадна, ёсць марозік, нічога такога не заўважаеш. Вясной слота, дажджы — усё ўперамешку. Уратаваць можа толькі холад, каб не было так брыдка пад нагамі. А восень ідзе пасля лета, яшчэ не гразка, дык навошта ж тут халады?..

Сафія СГАЯН, повар:

1378333822912_2

— Лепш халодная восень, таму што вясной павінна быць цёпла. Восень у мяне асацыіруецца з дажджамі і холадам. Калі ж восень залатая, хочацца, каб было не так зімна (градусаў 16—17 цяпла). Калі ж яшчэ паразважаць, то лепш ужо няхай вясна будзе халоднай: усё роўна потым надыдзе лета, можна будзе пагрэцца. А восенню трываць не даводзіцца, бо пасля будзе яшчэ больш холадна.

Міла КАСТРАВАЯ, дырэктар вясельнага агенцтва:

1378333824697_3

— Зразумела ж, лепш халодная вясна, чым восень. Бо якая б вясна ні была, ты яе ўсё адно чакаеш. Сёлета вясна была жудасная, з буранамі. Мы на аўтобусе захраслі ў сумётах, калі вярталіся з Кіева ў Мінск. А нам так хацелася ўжо апрануць сукенкі, абцасы. Восенню ж няхай сабе будзе холадна, акрамя залатой восені, бо гэта асаблівы час, калі хочацца, каб было цёпла. Я сама з Пінска — гэта вельмі зялёны горад. А восенню ён робіцца залатым зверху, залатым знізу, а паміж усім гэтым — блакітнае неба.

Падрыхтавала Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.