Вы тут

І ў 90 жыць цікава!


Жыхары вёскі Аляксееўка Брагінскага раёна ўрачыста адзначылі 90-гадовы юбілей ветэрана вайны, колішняга франтавога санінструктара Таццяны Кісловай. Нягледзячы на паважны ўзрост, баба Таня шмат жартуе і дзеліцца ўспамінамі пра перажытае. Не-не ды ўзгадае, як давялося ёй удзельнічаць у вызваленні Варшавы, Кенігсберга і Берліна.

— Калі дайшлі да Берліна, я забралася на самы верх Рэйхстага і скінула зверху хустачку, сказала: «Бывай, Берлін!» — з усмешкаю прыгадвае ветэранка свой пераможны май 45-га.

66 гадоў побач з Таццянай Дармідонаўнай крочыць яе верны спадарожнік Рыгор Сідаравіч, ветэран вайны, які таксама сустрэў Перамогу ў Берліне і пакінуў аўтограф на сцяне Рэйхстага.

Сёлета ў ветэранаў яшчэ адзін надзвычай важны юбілей — роўна 70 гадоў таму, у верасні 1943 года, іх вёска Аляксееўка была вызвалена ад нямецкіх акупантаў.

Анатоль КЛЯШЧУК. Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.