21 Верасень, пятніца

Вы тут

Супрацоўніцтва — на перспектыву


Сёння ў Мінску пачынае працу VІІІ Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў-удзельніц СНД

Праекты ў галіне гуманітарнага, культурнага і інфармацыйнага супрацоўніцтва самым цесным чынам аб'ядноўваюць, звязваюць краіны СНД трывалымі стасункамі. Не выпадкова і тое, што чарговай пляцоўкай для дыскусій, дыялогу на розныя актуальныя тэмы супрацоўніцтва стаў Мінск. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алег Праляскоўскі ўзначальвае Раду па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц СНД. Беларусь у апошні час рэалізавала многія сумесныя з іншымі краінамі ініцыятывы, з'яўляецца рухавіком шматлікіх навуковых і творчых праектаў.

1379972185662_24-32

 

VІІІ Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў-удзельніц СНД 23 верасня стартаваў праектам
«Мінск сустракае гасцей». Дэлегаты форума ўсклалі кветкі да абеліска на Плошчы Перамогі.

 

У час работы форуму асаблівая ўвага будзе нададзена тэматычнай панэлі «СМІ ў сучасных грамадска-палітычных працэсах». Пра асаблівасці развіцця журналістыкі ва ўмовах глабальнага грамадства, вартасці балансу дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў ў дзейнасці СМІ, сацыяльную адказнасць журналістыкі будуць весці размову многія аўтарытэтныя кіраўнікі газет і часопісаў, тэлеканалаў розных краін. Сярод гасцей, удзельнікаў дыскусій — першы намеснік генеральнага дырэктара ІТАР-ТАСС Міхаіл Гусман, віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук, рэктар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава Віктар Садаўнічы, казахскі паэт, кінадраматург Бахытжан Канап'янаў, старшыня Беларускага Саюза журналістаў, галоўны рэдактар газеты «Рэспубліка» Анатоль Лемяшонак... Мадэратарам выступіць галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия» Павел Якубовіч.

Іншыя тэматычныя секцыі форума — «Экалагічная адукацыя і выхаванне», «Рэалізацыя моладзевай палітыкі ў краінах Садружнасці», «Біялагічная і ландшафтная разнастайнасць: сучасны стан, ахова і рацыянальнае выкарыстанне», «Роля найноўшых тэхналогій у лячэнні дзіцячых анкалагічных захворванняў», «Дыялог культур і гуманітарнае супрацоўніцтва краін СНД: гістарычны вопыт, інтэграцыйныя рашэнні», «Захаванне прыроднай і культурнай спадчыны. Вопыт кіравання культурнымі ландшафтамі і іншымі аб'ектамі культурнай спадчыны на ахоўных тэрыторыях». Таксама пройдзе пасяджэнне Рады Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў, адбудуцца іншыя сустрэчы і дыскусіі.

Кастусь ЛАДУЦЬКА.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму ў Беларусі варта аптымізаваць колькасць сельсаветаў

Чаму ў Беларусі варта аптымізаваць колькасць сельсаветаў

І павышаць эфектыўнасць работы мясцовых органаў улады.

Грамадства

Якіх педагогаў  хочуць бачыць дзеці ў аб'яднаннях па інтарэсах?

Якіх педагогаў хочуць бачыць дзеці ў аб'яднаннях па інтарэсах?

​Для сістэмы дадатковай адукацыі ўласцівы адкладзены ў часе эфект.

Грамадства

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Толькі Ньютан і толькі хардкор!